Алесь Разанаў - Кніга ўзнаўленняў

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Разанаў - Кніга ўзнаўленняў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Кніга ўзнаўленняў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Кніга ўзнаўленняў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адамкнутыя паэтычным ключом, занямелыя творы старажытнай літаратуры нанава ўваходзяць у рэчаіснасць i нанава прамаўляюць тое, што яны казалі ў свой час.
Пры ўсёй сваей разнастайнасці яны ўзаемададаюцца i, сабраныя ў «Кнігу ўзнаўленняў», уяўляюць беларускі кніжны эпас ці, прынамсі, яго пэўную рэдакцыю.

Кніга ўзнаўленняў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Кніга ўзнаўленняў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сын мудры i паслухмяны —
бацьку пашана,
a ўпарты i неразумны
у ганьбу
уводзіць маці.
Колькі разоў за сваё жыццё
зведала ад еыноў сваіх
розных крыўдаў,
колькі рззоў
ад сваіх дачок
зазнала перад Законам
знявагі ўсякай,
аднак
у параўнанні з гарою
цяперашняй крыўды
гзта пясчынкі,
i ў параўнанні з морам
знявагі цяперашняй
гэта кроплі
расы.

I ўсё з-за таго,
што, пачаўшы
жыць па законе граху,
засланілі
сзрца сваё глухою
заслонаю
i перасталі
з воляю Божай лічыцца
i разумець,
што яна кажа,
i спраўджьаць,
шго яна вызначае.
Цяпер,
калі я сама да ix
наблізілася з яюбоўю,
што адсланіла б
з іхняга сэрца заслону,
калі б яны
гэтага захацелі,
і на сябе
усклала іхнія віны,
i перад Богам-Айцом
за ix заступілася,
ix сабрала,
ачысціла,
апраўдала
i асвяціла —
маю
пагарду ў аддзяку,
ва ўзнагароду помету.

Што застаецца
аб гэтым думаць
i што казаць?
Лепей бы мне наўпраўду
памерці было без нашчадкаў,
чым бачыць у дзецях,
як ямы, плямы,
якімі яны ганарацца,
як дарагімі набыткамі,
i напаказ
ix выстаўляюць свету,
што сам паказаў ім у гэтым
вартыя прыклады,
i як мага
трымаюцца свайго зману.

Што сталася з імі?
Якую абралі
сабе дарогу?
Куды скіраваліся?
Вырашылі спаўняц^
лепей Ваалаву волю,
чым Божую?
Намерыліся ісці
лепш ідалавай,
чым праўдзівай
апосталавай дарогай?
Заслоны,
адхіленыя ад сэрца,
зноў узялі,
палюбілі наноў няпраўду
i, чым далей,
тым горшым грахам
аддаюцца.
Калі ix клічу —
не чуюць,
калі ім тлумачу —
не разумеюць:
абранае топчуць,
святое бэецяць
i справядлівае зневажаюць,—
плацяць,
коратка кажучы,
злом за дабро.
У цноце такой сыноў
у доме сваім гадавала,
з ласкай такой пеставала
дзяцей у абдымках сваіх,
а янь?
нутро маё зараз грызуць
i заўзята
пнуцца давесці
мяне да смерці.
Ніколі
яны не былі
пад спраўцамі й апекунамі,
нiколi не дбалі,
каб споўніваць абавязкі
i каб загады выконваць,—
не дзіўна:
так зацвярдзела іхняе сэрца,
што пазіраюць,
але не бачаць,
што слухаюць,
а не чуюць.
Цяпер перад імі стаіць
сам спраўца над спраўцамі,
сам апякун над апекунамі:
чакае цярпліва,
гукае зычліва,
шукае рупліва
i падае
руку дапамогі;
каб чулі —
слых адтуляе,
зрэнкі — каб бачылі —
рассвятляе.

Аднак i яму,
зацяўшыся ў непаслушэнстве
i ў непакорлівасці
здзірванеўшы,
пярэчаць:
вушы пазатыкаушы,
вочы пазамыкаўшы,
хаваюцца ад міласэрнай
увагі свайго Ўладара
i ў прорвы,
адкуль вяртання няма,
уцякаюць.
Цяжка
мне з гэтэй аглухлай гурмою,
з гэтым аслеплым племем,
з гэтым вужачым родам!..
I хто нароўні
сёння падзеліць са мной
маё гора,
хто разам ca мною сёння
цяжар мой падыме,
хто плакаць мне дапаможа?!

Сыноў
нарадзіла i ўзгадавала,
але сыны,
адрокшыся ад мяне,
нацэлілі на мяне
атрутныя джалы
сваіх языкоў.
Спачатку
яны не хацелі слухаць
ні слугаў,
ні пасланцоў,
але ўрэшце
Прыйшоў да ix сам Гасподзь,
сам навучае i кліча,
каб, абцяжараныя грахамі,
у ім суцяшэнне знайшлі,
у ім бытнавалі.

Каго ж яшчэ
з большай ахвотаю,
як не яго,
павінны былі паслухацца,
i хіба
ёсць яшчэ нейчы голас,
праўдзівейшы за Гасподні?!

I што ж адказалі
на гэта яны —
вырадкі i недавяркі?
Яны пажадалі
пагнацца лепей
за казанамі егіпецкімі
i часнаком,
чым застацца
на той вячэры,
што ўгатаваў Гасподзь.

Дзе цяпер
тыя часы, калі я
пакутнікаў нараджала?
Дзе цяпер тыя гады,
кал i
у доме сваім туліла
праведнікаў i набожных?
Дзе дактары,
дзе апосталы,
што былі
светачы ўсяму свету?
Дзе паслядоўнікі ix,
каму
было б крывадушша чужое?
Дзе пастыры,
вучыцялі?
У вас
маюць патрэбу вялікую
сёння
мае сыны,

Вас услаўляю,
вамі
цешусяi ганаруся,
што веру ў свайго Айца
не парушылі,
што за мяне
ахвяроўвалі душы.
Вы распазналі,
што парасць
сама па сабе не можа
даваць ураджаю,
калі не будзе
трымацца віннай лазы,
i, да Айца прышчапіўшыся,
неадменна,
аддана,
старанна
трымаліся ў ім.
i ні жыццё,
ні смерць,
ні анёлы
i ні прастолы,
ні меч,
ні агонь,
ні рэчы цяперашніх дзён,
ні рэчы будучыхдзён,
ні высачыні,
ні глыбачыні,
ні іншыя сілы
вас не змаглі адлучыць
ад міласці Божай...
Маю патрэбу
сёння ў сынах,
якія б,
не гледзячы на імёны,
на званні
i на пасады,
тых, што блюзнераць на Бога,
каралі,
якія б, звярнуўшы
свой твар паважна
да родных сваіх братоў,
рашуча
іхнія котлішчы,
імі сплюгаўленыя,
ачышчалі...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Кніга ўзнаўленняў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Кніга ўзнаўленняў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Кніга ўзнаўленняў»

Обсуждение, отзывы о книге «Кніга ўзнаўленняў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x