Алесь Разанаў - Кніга ўзнаўленняў

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Разанаў - Кніга ўзнаўленняў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Кніга ўзнаўленняў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Кніга ўзнаўленняў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адамкнутыя паэтычным ключом, занямелыя творы старажытнай літаратуры нанава ўваходзяць у рэчаіснасць i нанава прамаўляюць тое, што яны казалі ў свой час.
Пры ўсёй сваей разнастайнасці яны ўзаемададаюцца i, сабраныя ў «Кнігу ўзнаўленняў», уяўляюць беларускі кніжны эпас ці, прынамсі, яго пэўную рэдакцыю.

Кніга ўзнаўленняў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Кніга ўзнаўленняў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калі мяне ўбачылі
дочкі Сіёну,
то прадракалі,
што буду
самай шчасліваю каралевай
Вось жа,
чым быў спаміж
усіх гарадоў габрайскіх
Ерусалім,
тым я
была спаміж вабных
сіёнскіх дачок,
i якой
была сярод церняў лілея,
была я такой сярод
астатніх нявінніц.

За гэту
маю прыгажосць
кароль,
за ўсіх чалавечых сыноў
прыгажэйшы,
мяне пажадаў,
пакахаўшы мяне,
i вечным
сямейным шлюбам
з'яднаў з сабою.

Дзяцей
нарадзіла i ўзгадавала,
але яны
сцягнулі з плячэй маіх
шаты,
садралі з грудзей
уборы,
а з галавы — аздобу
i голую выпхнулі з дому
на вуліцы кпінаў,
пляцы глумления,
а сам;
паўсталі наводдаль.

Як аб нябожчыцы,
аб сваёй
бяздольнай душы смуткую
i думаю безупынна
аб згубе.
О, вы,
што мяне абступаеце,
што на мяне
гледзяце ў здзіўленні,
паслухайце i разважце,
ці ёсць дзе яшчэ жалоба
глыбейшая, чым мая,
ці ёсць дзе яшчэ маркота
хмарнейшая, чым мая,
i болеч,
балеснейшая за маю?!.

О так,
дзяцей нарадзіла
і ўзгадавала,
аднак яны
як бач
ад мяне адракліся
i сталі прычынай
майго змарнення,
гібення майго...
Нядаўна
яшчэ гаспадыня краёў,
дзе ўзыходзіць сонца
i дзе заходзіць,
поўдня
i поўначы,
я цяпер
няўцешніцай-удавой
у самоце
сяджу,
i па шчоках слёзы,
як струмяні рачныя,
цякуць удзень i ўначы.

I нікога
няма, хто б мяне суцешыў:
усе
адступіліся ад мяне,
усе
пагарджаюць мною.
Чужымі
зрабіліся сваякі,
прыяцелі зваражнелі,
ну а сыны,
узяўшы ў вужачага племя
здатнасць,
джаляць мяне заўзята
атрутнымі джаламі.
Слухайце, людзі,
усе,
хто жыве на зямлі
i хто здольны пачуць,
маю
жаласлівую аповесць!..

Звабіўшыся,
сыны
i дочкі мае да той,
што імі не мучылася,
падаліся,
каб ад яе
насыціцца тлустасцю
ўдосталь.
Мае святары
змізарнелі,
мае красамоўцы,
не хочучы разумець,
што гаворка
ідзе аб душы,
знямелі,
старцы мае
здурнелі,
хлопцы мае
здзічэлі,
дзяўчаты мае
укінуліся ў распусту.

І ўсе як адзін
на маю душу,
Бога забыўшы
i занядбаўшы
Божую праўду,
уз'еліся ў злосці.
Разявілі пашчы свае
на мяне
i, зубамі скрыгочучы,
кажуць:
«Вось i прыйшоў той дзень,
якога мы гэтак чакалі,
пойдзем i знішчым яе,
i вырвем
памяць аб ёй з карэннем
з зямлі!..»
За маю любоў
мне рыхтуюць згубу,
за маю дабрату
мне дзячаць знявагай
i за пяшчоту маю
нянавісцю плацяць.
Забраўшы
каштоўныч мае шаты,
пакінулі мне
струхлелыя лахманы
i зрабілі
з мяне жабрачку —
свету на абгаворы,
мне на пакуты.

Бяда мне,
згалелай!..
Гора мне,
пагарджанай!..
Цяжэе жыццё маё,
быццам камень,
як дым,
растаюць мае дні,
i мінаюць
гады мае ва ўздыханнях.
Ад безупынных слёзаў
ступілася пільнасць
маіх вачэй,
счаўрэла нутро маё
ад нудоты,
ад горкага плачу,
як скваркі,
ссохліся мае косці,
звяла,
як окошаная трава,
мае сэрца,
i скура змаршчынілася,
як папера.

Ашчэрылі на мяне
драпежныя пашчы
i волю далі зласлівым,
зламысным словам.
Пабралі сякеры
у рукі свае
i шукаюць
душы маёй —
панакапаны
усюды ямы,
напнуты
з усіх бакоў сеткі
i адусюль цікуюць
атрутныя джалы.
Вось тут —
крыважэрлівыя ваўкі,
вунь там —
рыклівыя львы ,
з таго боку —
жахлівыя цмокі,
a з гэтага —
лютыя васіліскі.

Гляджу —
i не ўгледжу,
шукаю —
i не знаходжу,
куды скіраваць свае крокі,
дзе прытуліць галаву,
у каго
прасіць абароны.
Узважце, нябёсы,
пакуту маю,
зямля,
змерай мой жаль:
хіба
гэтакае магчыма —
каб дзеці,
якіх нарадзіла і ўзгадавала,
зрабіліся не маімі?!
З адным
была я заручана,
за аднаго
аддадзена замуж,
ад аднаго зацяжарала,
у адным
лоне насіла,
адным малаком карміла,
аднак,
дзеці мае чужым
звычаям папрысягалі.

Няма нікога,
хто стаў бы
наступнікам бацькі,
нікога няма,
хто ішоў бы
услед за маці.
Наадварот,
са злачынцаў
i вырадкаў узялі
прыклад
i языкі
на бацькоў навастрылі.
Навукаю бацькавай
пагарджаюць,
матчына дбанне
ганьбуюць,
бацьку няславяць,
a маці
даводзяць да слёзаў.
Многа
было ix у нас,
i раптам
усе адпалі,
зрабіліся раптам усе
не сваімі.
З вялікага мноства
нікога не засталося,
хто б у дабры ўтрымаўся,
хто б у дабры ўмацаваўся.
Мела дзяцей —
iвось жа
цяпер не маю.

Гора мне —
беспатомнай,
бяда — няплоднай,
бо, як у Законе высноўваецца:
«Пракляты
кожны, хто не пакіне
патомства ў Ізраілі...»
A наколькі
горшая кара,
цяжэйшы грэх —
пакінуць на свеце
такіх нашчадкаў,
якія самохаць
да звычаяў злых
прышчапіліся
I не хочуць
бачыць,
што бацьку сорам,
a маці гора з-за ix.
Не чуюць слова Закону,
якое кажа:
«Жыць будзеце,
калі будуць людзі,
бачачы добрыя вашы справы,
хваліць
вашага бацьку».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Кніга ўзнаўленняў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Кніга ўзнаўленняў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Кніга ўзнаўленняў»

Обсуждение, отзывы о книге «Кніга ўзнаўленняў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x