Алесь Разанаў - Кніга ўзнаўленняў

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Разанаў - Кніга ўзнаўленняў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Кніга ўзнаўленняў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Кніга ўзнаўленняў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адамкнутыя паэтычным ключом, занямелыя творы старажытнай літаратуры нанава ўваходзяць у рэчаіснасць i нанава прамаўляюць тое, што яны казалі ў свой час.
Пры ўсёй сваей разнастайнасці яны ўзаемададаюцца i, сабраныя ў «Кнігу ўзнаўленняў», уяўляюць беларускі кніжны эпас ці, прынамсі, яго пэўную рэдакцыю.

Кніга ўзнаўленняў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Кніга ўзнаўленняў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Архісвятары й святары,
пастыры i вучыцялі
разумнага гурту Хрыстовага,
стойце трывала
у веры,
што вам даравана ад Бога,
дбайна
вартуйце давераных вам
авечак,
адважна
супротнічайце
i супрацьстойце
тым, што стараюцца
зруйнаваць
муры і падмуркі
праўды.
Упартых — скарайце,
засмучаных — суцяшайце,
нявучаных — навучайце,
распешчаных — ушчувайце,
нямоглых — аздараўляйце,
распуслівых — дакарайце,
зманлівых — выкрывайце,
непаслухмяных — сцішайце,
зацінлівых — упікайце,
пужлівых — натхняйце,
a гаварлівых — спыняйце.

Будзьце ў паводзінах —
прыклад,
узор — у размове,
неба — ў любові,
апора — ў веры
i ў чысціні — люстэрка.
Трымайцеся навучання,
чытання,
наламінайня,
дбайце
у час i звыш меры часу,
рупцеся ўдзень
i звыш меры дна.
Божае слова — кажыце,
знядужаных — бараніце,
зблуканых — вядзіце,
цярплівасці споўненыя —
праеіце,
мірам надзеленыя —
мірыце,
бо вы — святло свету,
бо вы — соль зямлі.
Абраны
вы Духам Святым
i пастаўлены ім,
каб Хрыстовы
пасвілі гурт,
што Хрыстос адкупіў
крывёю сваёю.

Будзьце ж
староннія вадам,
пазбаўленыя заганаў:
пачцівыя,
чыстыя,
сціплыя,
кемлівыя,
не гультаі,
не п'яніцы,
не задзіракі,
да сварак не схільныя,
не сквапныя на багацці,
прыязныя да людзей,
паважныя ў сваім доме.
Вы невідушчым —
вочы,
кульгавым — і-гогі,
тым, што спрабуюць
вылезці з ямы,—
рукі.
Вы — брамнікі i ключары
нябеснага каралеўства:
дужасць
дадзена вашым рукам,
каб звязваць
i каб развязваць.
Вы — святары
найвышэйшага Бога,
i маеце дар пасвячаць
i еябе, i іншых.
Таму
пільнуйцеся,
каб нядбальства
не засланіла вам вочы
i каб лянота
вас не стуманіла сном,
i каб вы,
у слепаце i ў дрымоце,
не ўпалі ў прорву
i каб смуроднай
тхлінай пякельнай багны
не апаганіліся,
i каб тых,
што вам давераны,
за сабою
не пацягнулі следам,—
глядзіце,
ix беспавінная кроў
з рук вашых будзе
спагнана.
A паспалітаму люду
робім
гэтымі словамі напамінанне
i навучанне чынім.
Хай падначалена будзе
вышэйшым уладам
душа
усякага чалавека.
Бо ўладары
не страшны
для добрага ўчынку,
але для благога
страшны.
I калі хочаш
уладара не баяцца,
заўсёды
твары дабро
i будзеш заўсёды ўхвалу
мець ад яго,
бо ён
Божы слуга —
дзеля тваёй жа карысці.
A калі будзеш
рабіць благое —
асцерагайся,
бо нездарма
носіць ён меч з сабою.
Дык аддавайце,
як i належыць,
Богава — Богу
i Цэзару — Цэзарава.
Каму трэба
мыту аддаць —
аддавайце мыту,
каму трэба даніну —
даніну,
пакору каму —
аддавайце пакору,
каму пашаноту —
дык пашаноту.
Нікому нічога
павінны не заставайцеся,
але адно аднаго
любіце,
у зман не ўзводзьце,
не абгаворвайце,
не ганьбуйце,
ва ўсім падабайцеся
ўладарам,
i ва ўсіх
справах
паказвайце вернасць.

А вашым
духоўным уладарам,
што сядзяць
на Хрыстовым пасадзе
i навучаюць вас гэтаму ж,
што i Хрыстос,
заўжды ласлухмяныя
будзьце,
ды з радасцю,
а не з нараканнем,
з бадзёрасцю,
а не з уздыханнем,
бо, як i тыя,
што пасвяць,
яны аб вас
даваць справаздачу мусяць.
Дык жа пашанаю
i любоўю
за іхні вялікі клопат
i за турботы штодзённыя
ix акружайце.
Божая воля на тое —
каб мы,
чынячы добрае,
замыкалі
невуцтву вусны,
загараджалі
дарогу варожасці
i каб свабода
ў нас дзейчічала незмусова,
а не была
заслонаю злосці.
Божыя слугі —
усіх шкадуйце,
брацтва любіце,
бойцеся Бога,
цара ганаруйце,
гаспадарам
з боязнасцю слугуйце,
прытым
не толькі лагодным,
не толькі добрым,
a i благім.

Бо таксама
гэта ўласцівасць любові:
нягоды зносіць,
крыўды цярпець беспавінна
згодка
з сумленнем Божым.
Які вам здабытак
дасца,
якая вас знойдзе
узнагарода,
якая хвала ўвянчае,
калі церпіце,
учыняючы грэх
i вінаватымі будучы?!
Але калі
добрае чыніце
i цярпліва
зносіце пераследы,
гэта
знаходзіць у Бога водгук.
На тое
вы i пакліканы,
i Хрыстос
цярпеў дзеля нас
i пакінуў
на тое нам прыклад,
каб мы ішлі
следам за ім,—
i няма ў ім граху,
i няма ў яго вуснах
зману.
У гэтым
штодня настаўлялі
сваіх сыноў,
гэтаму пастаянна
ix навучалі —
i кожны, хто хоча,
пераканацца можа,
што не былі бацькі
прычынай таго, што дзеці
благое абагавілі,
добрае занядбалі.
Усіх супольна,
не вылучаючы анікога,
i кожнага паасобку,
нікому не лесцячы,
мы папраулялі,
падтрымлівалі,
ушчувалі,
ахвоцілі,
павучалі.
Але, як бачым,
яны, каб не чуць
голасу нашага,
пазатыкалі
вушы сабе.
Каго наймацней
гэта, аднак, засмучае?
Каго кранае?
Каго вярэдзіць?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Кніга ўзнаўленняў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Кніга ўзнаўленняў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Кніга ўзнаўленняў»

Обсуждение, отзывы о книге «Кніга ўзнаўленняў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x