Сяргей Грахоўскі - Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1973, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У другі том уваходзяць лепшыя празаічныя творы пісьменніка. Апавяданні «Зялёны агеньчык», «Ганна», «Так і было» прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Цыкл навел «Сувеніры» расказвае пра цікавыя сустрэчы ў краінах Заходняй Еўропы. Значнае месца ў томе займае вядомая аповесць «Рудабельская рэспубліка».

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А з чаго страляць будзеце?

— Такія-сякія ламакі знойдуцца, там мо і чаго лепшага расстараемся.

Пад раніцу рудабельскі атрад раскінуўся ў кустах каля берага рачулкі. Салавей загадаў стаіцца, каб і духу не чутна было, страляць толькі па камандзе.

На марозе час цягнецца марудна: мерзнуць калені, заходзяцца рукі і ногі. Але нічога не зробіш, трэба цішком ляжаць і маўчаць. Усе ўглядаюцца ў цёмную сцяну лесу, прыслухоўваюцца, ці не гудуць рэйкі.

Цішыня.

Салавей ляжыць на левым фланзе, Драпеза — на правым. Абодва думаюць, чым усё гэта скончыцца. Калі легіянеры не заўважаць пасткі, цягнік узыдзе на мост. Ох і грукату ж будзе! Палезуць браніраваныя вагоны адзін на адзін, заскуголіць жалеза аб жалеза. Ламаючы парэнчы, рэйкі і апоры, усё паляціць пад лёд. Шкода толькі машыністаў... А калі агледзяцца? Прыйдзецца біцца. Можа нехта загіне з гэтых хлопцаў, некага параніць. А тут і кавалка бінта няма. Неяк не дадумалі.

Але што гэта? Над лесам узвіўся дымок. Ён большае і набліжаецца. Зазвінелі рэйкі, чуваць прыглушаны адлегласцю гул. Усе без каманды ўзяліся за вінтоўкі, карабіны і стрэльбы, прытаіліся.

З лесу павольна выпаўзае нешта няўклюднае і шэрае. Дым вырываецца недзе з сярэдзіны састава і адплывае белым воблачкам. Наперадзе сунецца металічная скрыня з дахам, як века дамавіны. Відаць байніцы і шчыліны. Праз іх, напэўна, углядаюцца чыесьці вочы.

Цягнік спыніўся за некалькі сажняў ад моста. Ён не адважваецца ўзысці на яго. Ад састава аддзялілася невялічкая чорная постаць, такая чорная, што, здаецца, ад яе застаюцца цьмяныя плямы на снезе. Відаць, качагар. Ён падыходзіць да моста і глядзіць уніз.

«Эх, дурні, пілавінне не прысыпалі снегам»,— злуецца Сымон Вежавец. А яму так хацелася, каб гэтыя ашчэраныя жалезныя скрыні разам з мастом паляцелі ў прорву замёрзлай ракі.

Чалавек у чорным заходзіць збоку, спускаецца па адхоне, потым махае рукой назад і бяжыць к цягніку. З люка першага вагона вытыркаецца канфедэратка. Качагар спыняецца, задраўшы галаву, нешта гаворыць, паказвае рукамі і бяжыць к паравозу. Цягнік стаіць, нібы раздумвае, ісці ці не ісці. Пыхкае параю — і ні з месца.

З шэрых сталёвых вагонаў вылазяць трое легіянераў з белымі нашыўкамі на каўнярах. Наставіўшы карабіны, яны асцярожна ідуць к мосту.

— Эх, лупянуць бы па іх, каб пэтлахі паляцелі,— шэпча Якаў Гошка, сціскаючы вінтоўку.

— Не чхні! — злосна шыпіць Салавей.

Легіянеры ідуць асцярожна, відаць, адчуваюць, што нехта сочыць за імі, што на тым баку не так пуста, як здаецца. Яны нагінаюцца, аглядаюць мост, бо, напэўна, не вераць качагару. Ніхто з іх не адважваецца спаўзці на лёд. Яны боязка азіраюцца і, не апускаючы зброі, задам ідуць к цягніку, хапаюцца, за парэнчы і ўжо з вагона махаюць машыністу ў той бок, адкуль прыехалі.

Запыхкаў, залапатаў паравоз, уздрыгнулі, заскрыгаталі жалезныя скрыні вагонаў і падаліся назад. З шчылін і люкаў бліснула полымя, праз нейкую долю хвіліны пракаціўся гулкі залп, затахкацеў кулямёт, ссякаючы дубцы ракітніку і асыпаючы іней з голых алешын.

Хлопцам хацелася адказаць дружным стрэлам. Камандзіры ледзьве стрымлівалі іх.

Цягнік нехаця, павольна пасунуўся назад. Салавей загадаў атраду адпаўзці ў лагчыну і ўсім устаць. Хлопцы атрасалі снег, ляпалі адзін аднаго рукавіцамі, тупалі і скакалі на месцы.

— Ну ж і свярбела стрэльнуць,— прызнаўся Амяллян.

— Я іх, гадаў, на мушцы трымаў, пакуль у вагон не пахаваліся, так і карцела хоць аднаго ўлажыць,— клацнуў затворам Якаў Гошка.

— А што з таго? Ну забіў бы аднаго, другога, а колькі іх там было, ведаеш? У іх жа кулямёты, гарматы, патронаў цэлыя скрынкі. А ты з дубальтоўкамі ды карабінамі хацеў на браніраваны цягнік ісці. Палузалі б нас, як Пракопіха квасолю,— тлумачыў Салавей.— А так і сена цэла, і козы сыты. Дзе мала сілы, розумам бяры.

— Цікава, што яшчэ прыдумае генерал?— запытаў Ляўкоў.

— Так не пакіне, нешта прыдумае,— адказаў Салавей,— а тут і без яго клопатаў па самыя вушы.

Партызаны, радыя, што так усё абышлося, разыходзіліся і раз'язджаліся, хто на пасты ў Ратміравічы і ў Оземлю, а хто па сваіх вёсках і хутарах. Некаторыя шкадавалі, што нават і пастраляць не прыйшлося. Салавей даволі змрочна гаварыў ім:

— Усё толькі пачынаецца. Яшчэ агоркне страляніна. Біцца будзем да апошняга, а ніякай погані і блізка не пусцім.

Члены рэўкома зайшлі да Пракопа Малаковіча. У печы было ўжо выпалена, у хаце падмецена і прыбрана. Пракопіха паставіла на стол ладны чыгунок бульбы і гліняную місу кіслага малака.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x