• Пожаловаться

Сяргей Грахоўскі: Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі: Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1973, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Сяргей Грахоўскі Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У другі том уваходзяць лепшыя празаічныя творы пісьменніка. Апавяданні «Зялёны агеньчык», «Ганна», «Так і было» прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Цыкл навел «Сувеніры» расказвае пра цікавыя сустрэчы ў краінах Заходняй Еўропы. Значнае месца ў томе займае вядомая аповесць «Рудабельская рэспубліка».

Сяргей Грахоўскі: другие книги автора


Кто написал Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

З вясны Рамана не было на свеце. Ганна з'ехала да свае радні ў Залессе, як у ваду канула і Марыля. Адны казалі, што і яе разам з бацькам застрэліў Сымон Гавароўскі, другія — што забілі каля Бярозаўкі. А пэўна ніхто нічога не ведаў. Аддаваць пісьмо не было каму. Пакруціў яго ў руках новы старшыня Ігнат Жынко.

— Каму ж аддаць? — запытаў у сакратара Карпа Жулегі.

— Каму ты аддасі? Разарві ды пачытаем,— прапанаваў Драпеза,— можа што пра Аляксандра дазнаемся. Каторая пара — ні слуху ні духу... Як у пельку боўтнуў і знаку няма.

Ігнат разарваў канверт. На цупкай жоўтай паперы бойкім почыркам з пісарскімі кудзеркамі было напісана:

«Паважаны дзядзька Раман Салавей!

Пісьмо пушчана 29. VIII. 1920 года. Піша Вам таварыш Вашага сына, камандзір роты 472-га палка, Сцяпан Герасімовіч.

Мы з Аляксандрам Раманавічам служылі ў бабруйскім каравульным батальёне, былі разам у Смаленску, білі белыя банды каля Асвеі і Рэжыцы, з корпусам таварыша Гая наступалі на Варшаву. Які адважны камандзір быў Аляксандр Раманавіч, ведае ўвесь наш корпус.

Раніцою 15 жніўня таварыш Салавей А. Р. і яшчэ шэсць коннікаў прыкрывалі абоз з раненымі байцамі. На іх наляцеў цэлы ўзвод уланаў, і пачаўся няроўны бой. Доўга біліся чырвонаармейцы. Дзевяць уланаў паклалі яны, але з усімі справіцца не хапіла сілы. Калі загінулі таварышы, Аляксандр Раманавіч адбіваўся адзін. Але ўланы наляцелі з усіх бакоў і пасеклі камандзіра. Нават каня яго парубалі шаблямі.

Аляксандра Раманавіча мы пахавалі ў маладым хвойніку каля мястэчка Кольна. Гэта аж на той бок Нёмана. На магіле ўкапалі бярозавы слупок і на ім напісалі імя і прозвішча.

Вельмі не плачце, дарагі дзядзька Раман. За смерць таварыша Салаўя мы адплоцім сусветнаму капіталу.

Нізкі паклон ад усіх баявых сяброў Вашага сына.

Камроты С. Герасімовіч».

Пісьмо выпала з Ігнатавых рук. Ён моўчкі апусціў галаву. Нехта цяжка ўздыхнуў:

— І такіх смерць не мінае!

— Не смерць, а ворагі нашы.

Каля парога Гэля трымала на руках чарнавокага хлопчыка ў палатняным каптурыку. Па прыгожым твары маладзіцы цяклі слёзы. Параска загаласіла і выскачыла з воласці.

Над ганкам трапятаў трошкі палінялы за лета той самы чырвоны сцяг, які некалі Аляксандр прынёс у салдацкім мяшэчку.

Нізка над пыльным полем павісла барвовае сонца. Блішчалі барозны тлустай, перавернутай плугамі раллі. Не ведаючы, куды кінуцца, Параска вузкай мяжою пабегла за сяло. Цупкае сухое бадыллё хвастала ногі, слёзы і сонца сляпілі вочы.

Па мяккай раллі роўным ланцугом ішло чалавек дваццаць сейбітаў, без шапак, у чыстых палатняных кашулях. Яны спорна махалі рукамі, і зярняты, нібы кроплі залатога дажджу, падалі на зямлю. Здавалася, сейбіты ідуць у зіхатлівым коле вялікага сонца. Следам у ружаватым пыле калываліся постаці баранавальшчыкаў. Параска падбегла да свайго Васілька. Маленькі запылены мужычок у зрэбных штоніках ледзь паспяваў за канём. Параска хацела выцерці слёзы, але толькі размазала іх па шчоках.

— Ты чаго, мама?

— Прыбегла паглядзець, як ты тут упраўляешся.

— Не, плакала чаго?

— Ад радасці, сынок. Бач, зямлі цяпер колькі ў нас. Слабоду заваявалі, і ты ўжо работнікам стаў.

— А болей яе ніхто не адбярэ? — паганяючы каня, запытаў Васілёк.

— Хіба ж ты аддасі каму? — ідучы побач з сынам, запытала Параска. Васілёк памаўчаў.

— Хто гэта аддасць?

Параска ўсміхнулася, узяла з сынавых рук лейцы.

Калі зайшло сонца, камунары дасеялі жыта.

1966—1967 гг.

1

Штодзённы лісток». Адзін час газету рэдагавалі Ян Райніс і Пятро Стучка.

2

Бэрэ, хадзі сюды! (яўр.)

3

Да пабачэння (ням.)

4

Ідзі! (ням.)

5

Свіны смурод (ням.)

6

Што кажа гэты селянін? (ням.)

7

Ён кажа, што кааперацыя — гэта добра (ням.)

8

Добра, вельмі добра (ням.)

9

Да пабачэння! (ням.)

10

Едзь! (ням.)

11

Таварышы салдаты! (ням.)

12

Што вы робіце? (ням.)

13

Хто тут? (ням.)

14

Мы камуністы. Едзьце дахаты, у Германію (ням.)

15

Няхай жыве нямецкая рэвалюцыя! Шчаслівай дарогі, таварышы! (ням.)

16

Упрафарм — упраўленне фарміравання арміі.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.