Сяргей Грахоўскі - Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1973, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У другі том уваходзяць лепшыя празаічныя творы пісьменніка. Апавяданні «Зялёны агеньчык», «Ганна», «Так і было» прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Цыкл навел «Сувеніры» расказвае пра цікавыя сустрэчы ў краінах Заходняй Еўропы. Значнае месца ў томе займае вядомая аповесць «Рудабельская рэспубліка».

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Днём і ноччу за вёскаю хадзіла варта, а наўкол шумела заінелая цёмная пушча. На дубах, як бляшанае, шапацела леташняе лісце, вецер гнаў слупы снежнага пылу, па самыя стрэхі замятаючы заімшэлыя пахілыя хаткі.

У Грабі жыла адна галеча, а ў беднаты заўсёды прасторна і хапае месца падарожнікам і начлежнікам. От пакуль што і прытуліліся тут абодва рудабельскія атрады. Граб'ёўскія гаспадыні саджалі партызан за стол, ставілі чыгун бульбы, місу квашанай капусты або тоўчанае льняное семя.

Неяк надвячоркам у хату, дзе жылі камандзіры атрадаў, прыйшоў Раман Салавей. Мабыць, не было такой шчыліны, куды не пратачыўся б гэты стары. А тут усё пад бокам, і сцежка кожная з маленства знаёма. Схадзіць з Харомнага ў Граб'ё — тое самае, што з хаты ў свіронак. Не распранаючыся, сеў на лаву, паглядзеў на Максіма Ляўкова.

— Селішча тваё, Максіме, куродымам пайшло. Вернешся, падзякуй Фэльку Гатальскаму. Ён на ўсіх падтыкае. Старыя твае прыляпіліся да футара Якава Гошкі. Дык не бядуй, перакідаюцца да вясны. Горай, што багата людзей пазабіралі ў заложнікі і пагналі ў Бабруйскую крэпасць. Ульян Жынко і Рыгор Кавалевіч не змаглі ісці, іх тут жа зразу і рашылі. А ўсіх астатніх, як бараноў, павязалі і шампаламі пагналі. Перанялі і Лявона Адзінца. Ён і так ледзь дыхаў, дык у Глуску, казалі, кінулі ў стайню, каб зайшоўся ад холаду.

Кожны распытваў у Рамана пра сваіх, і ён аднаго суцяшаў, другому казаў горкую праўду.

— От седзіце тут і не чуеце, як на вас расстаўляюць пастку. Акружыць хочуць і парашыць усіх да аднаго. Дык не зявайце. Пільнуйце Смыковіцкую дарогу.

— Добра, дзядзька Раман, не празяваем. А вам можа спакайней было б астацца з намі? І Марылю сюды б забралі. Бо шляхта ўсё роўна збыту не дасць.

— Вы ж, можа, доўга тут адседжвацца не будзеце, прыйдзеце нас ратаваць? Толькі збірайце болей сілы. А так не ўстоіце. Іх там, ведаеце, колькі?

— Ну? — спытаў Ляўкоў.

— Як мух на падле.

Раман закінуў за плечы берасцяную вярэньку, нацягнуў аблезлую аблавушку і пайшоў.

Партызаны занялі ўсе дарогі, паставілі за вёскаю трафейныя кулямёты і чакалі ночы. Мароз працінаў навылёт. Вакол месяца разбегся вялікі белы круг, высыпалі буйныя зоры, з хвояў звісалі доўгія блакітныя бароды. Было чуваць, як зрываліся з галін і падалі камякі снегу, як ад марозу палусквала сучча.

Узвод Цімоха Валодзькі прытаіўся за аснежанымі кустамі. Хлопцы ўглядаліся ў зіхатлівую лясную дарогу, перарэзаную чорнымі ценямі елак, прыслухоўваліся да кожнага шолаху настылай да звону ночы.

Недзе далёка, нібы ў пальцах крухмал, зарыпела дарога. Гукі набліжаліся і рабіліся выразныя.

На паваротку паказаўся конь, запрэжаны ў настрамачак саломы. На возе сядзела тры чалавекі, чацвёрты ішоў з лейцамі ў руках. Калі фурманка параўнялася з партызанскаю засадай, хлопцы неспадзеўкі выскачылі з-за кустоў. Трое адразу шуснулі з воза і кінуліся ў лес. Нехта бразнуў затворам.

— Не страляць! — прахрыпеў узводны.— Даганяйце і бярыце, як хочаце, толькі не страляць!

Чалавек шэсць кінулася за ўцекачамі. Толькі трашчала сучча ды сыпаўся з галін снег. Да фурмана падскочыў былы матрос Зянон Раговіч:

— Што вязеш?

Нягеглы шляхцюк увесь калаціўся, аж трэслася рэдзенькая казліная бародка.

— А братачка, не ведаю. Самі яны накладалі. Пад саломаю, здэцца, нестацка ёсць. Я ж не вінаваты, жывасілам у падводы пагналі...

— Нябось, мужыка на такое дзела не ўзялі, шэршань гугнявы,— лаяўся Цімох Валодзька, перакульваючы сані з саломаю.

На снег пападалі скручаныя, як вужакі, кулямётныя стужкі і два тупарылыя кулямёты. Хлопцы іх адразу адцягнулі і паставілі за кусты абапал дарогі. Згрэблі ўбакі салому, каб і знаку не было.

— Ты от што, пакуль цэл, садзіся і, не азіраючыся, паганяй у Граб'ё. Спытаюць нашы, скажы ўсё, як было.

Шляхціц ускочыў на сані, сцебануў лейцамі заінелага коніка і памчаўся па дарозе, аж снег закурэў.

У лесе грымнуў стрэл, потым другі. Відаць, адстрэльваліся легіянеры, што пасаскоквалі з воза. Глухім рэхам азваліся далёкія стрэлы ў розных канцах пушчы.

— Ну, пачынаецца. Чуеш, бяруць у клешчы! — сказаў Цімох Валодзька Раговічу.

— Трасца іх возьме! — ускіпеў матрос. На ім з-пад кажушка стракацела паласатая цяльняшка, а чорныя флоцкія штаны пухірамі звісалі над кароткімі халяўкамі старых падшытых валёнак.

На кані прыскакаў малады, тоненькі, як дубчык, Амяллян Падута і перадаў загад Ляўкова: «У бой не ўвязвацца. Атрадам адыходзіць на Парычы. Пакінуць заслоны па шэсць чалавек. Прыкрываць адыход кулямётным агнём!»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.