Сяргей Грахоўскі - Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1973, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У другі том уваходзяць лепшыя празаічныя творы пісьменніка. Апавяданні «Зялёны агеньчык», «Ганна», «Так і было» прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Цыкл навел «Сувеніры» расказвае пра цікавыя сустрэчы ў краінах Заходняй Еўропы. Значнае месца ў томе займае вядомая аповесць «Рудабельская рэспубліка».

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Дай жа, божа. Падраслі, мабыць, за зіму. Ці пазнаюць хоць?

— Дзе ж яны цяпер?

— У маці на футары кідаюцца. Картопля е, дык што ім адходзіць? А сэрца ўсё ж ные. Толькі б здаровенькія былі.

Параска нудзілася па дзецях, па сваёй хаце і думала, думала пра Аляксандра Салаўя. Гэта ён перавярнуў усё яе жыццё. Здаецца, паклікаў бы, у агонь кінулася б за ім.

Яна ціха ўздыхала і часам малілася за яго.

На другі дзень вялікадня партызанскія разведчыкі дазналіся, што нехта застрэліў старога Рамана, і ён дагэтуль ляжыць пры дарозе. Ноччу атрад Андрэя Пуцяты акружыў Хвойню. Цішком знялі варту, і за якой паўгадзіны ад ясандармерыі і пастарунка нічога не асталося. Ляўкоў у тую ж ноч захапіў Рудабельскую воласць, а Ігнат Жынко са сваім атрадам выбіў узвод легіянераў з маёнтка.

У сярэдзіне мая 1920 года ў воласці ўжо не асталося ніводнага акупанта. Партызаны перайшлі Пціч, баі грымелі паміж Зацішшам і Ражанавам, а праз Парэчча на дапамогу партызанам ішла Чырвоная Армія. Яна пачала наступаць па ўсім фронце. Скаланулася, захісталася, зрушылася, як веснавая крыга, узброенае, апранутае і адкормленае Антантаю войска. Яно пакідала беларускія мястэчкі і вёскі, гарады і гарадкі. Легіянеры ўскоквалі ў хаты, хапалі ўсё, што можа спатрэбіцца ў дарозе,— слоікі з мёдам, свежыя і вэнджаныя шынкі, сала, масла, яйкі. Адыходзячы, палілі за сабою масты. Яны баяліся лясных дарог: бярэзнікі і хвойнікі стралялі па акупантах,— партызаны адбівалі абозы з нарабаваным дабром.

Конніца і двухколкі ляцелі напрасткі па густым закаласелым жыце: так было смялей. Цягнуліся чорныя дарогі ў зялёным палявым моры — утаптаныя ў зямлю сцябліны сіліліся і не маглі ўстаць, іх зноў і зноў дратавалі капыты ўланскіх коней, цяжкія колы абозаў і пехацінскія боты.

Хлебаробы ўціралі слёзы жалю, крыўды і ўласнага бяссілля. Той, чые палоскі траплялі пад капыты і колы, адразу станавіўся жабраком.

Над гасцінцамі і палямі курыліся воблакі густога пылу, небасхіл зацягваўся дымам далёкіх і блізкіх пажараў — пілсудчык спаганялі злосць на саламяных стрэхах убогіх хацінак і заімшэлых свіронкаў. У спёку яны палалі, як свечкі.

З кожным днём легіянерам прыходзілася прыспешваць крок: Чырвоная Армія гнала іх па ўсім фронце ад Дняпра да Прыпяці. Былі вызвалены Слуцк, Бабруйск, Асіповічы, Мазыр. У ліпені пілсудчыкі пакінулі Мінск. А следам ляцела Чырвоная конніца: «Ура! Даеш Аршаву!»

Упарта тупала прапыленая і прапацелая пяхота: чаравікі, боты, пабітыя лапці мясілі пыльныя гасцінцы Беларусі. Сёлы частавалі байцоў хлебам і квасам, чарніцамі і агуркамі. Падцягваліся роты і ўзводы, напіналіся асцюкаватыя, даўно не голеныя кадыкі, і над палявымі прасторамі, над здратаваным жытам ляцела паходная песня.

Вызвалены Навагрудак, Ваўкавыск, Гродна. Беласток чырвоных байцоў сустракаў хлебам-соллю. Старшыня часовага рэвалюцыйнага камітэта Польшчы Юліян Мархлеўскі горача вітаў чырвоныя палкі: «Не для таго ўступаюць у Польшчу нашы рускія браты, каб яе заваёўваць,— гаварыў ён.— Цяперашнюю вайну ім навязаў польскі ўрад. Яны змагаюцца перш за ўсё за мір для сябе, бо толькі мір дасць ім магчымасць вярнуцца дамоў, магчымасць пабудаваць новы лад».

З конным корпусам Гая па дарогах Польшчы ехаў і камбат Аляксандр Салавей. Ён радаваўся, што ідуць апошнія баі, што к восені гэтыя змораныя вайною хлопцы вернуцца ў свае вёскі, возьмуцца за плугі і сявенькі. Прыйдзе дадому і ён. Агоркла наступаць і адступаць, у спёку і ў сцюжу начаваць у полі, столькі гадоў ваяваць. А пакуль што... пакуль што трэба першаму ляцець у атаку, заходзіць у тыл ворагу, калі трэба, хадзіць у разведку. Яго бачылі ў самых гарачых сутычках.

Чым глыбей Чырвоная Армія заходзіла ў Польшчу, тым баі станавіліся цяжэй і цяжэй. Пілсудскі мабілізаваў усіх здольных трымаць зброю. Антанта дала гэтую зброю і на чале польскай арміі паставіла французскага генерала Вейгана.

Чырвоныя палкі ў кожным баі трацілі людзей, коней і зброю. Абозы з боепрыпасамі і харчаваннем адсталі недзе далёка ў тылах. Ужо былі відаць агні Варшавы, а Пілсудскі пасылаў у бой усё новыя і новыя сілы. То тут, то там белапалякі прарывалі фронт. На Вісле часці Чырвонай Арміі выцягнуліся ў тоненькі ланцужок, не маючы рэзерваў, не замацаваўшы занятыя рубяжы. Кожны дзень раслі ахвяры і, не вытрымаўшы націску намнога большых сіл, Чырвоная Армія адступіла.

Пад восень у рэўком прынеслі заклеены хлебным мякішам канверт. Хімічным алоўкам на ім было напісана: «Рудабелка, Бабруйскага павета, Раману Салаўю».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x