Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1988, ISBN: 1988, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сустрэча з самім сабою: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сустрэча з самім сабою»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая кніга прозы Сяргея Грахоўнага вяртае чытача ў рамантычную пару юнацтва камсамольцаў 30-х гадоў, у суровы час класавай барацьбы, расказвае пра чыстае і светлае каханне, пра лёсы людзей працы. У кнізе знайшлі месца ўражанні аўтара пра першыя дні будаўніцтва Наваполацка і нафтаперапрацоўчага завода, пра нашых сучаснікаў.

Сустрэча з самім сабою — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сустрэча з самім сабою», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Бывае і цяпер, як убачу, што цягнуць сілком залыганую скацініну, сціскаецца сэрца, чуецца той жаласны рык і ўспамінаюцца слёзы на чорнай мысе.

ВАРНАК[ 2 2 Варнакамі да рэвалюцыі ў Сібіры называлі катаржнікаў і ссыльных пакутнікаў. ]

Я заблудзіўся ў тайзе. Ліпнёвае сонца ледзь прабівае лясны гушчар — змрочна, парна і вусцішна. Сінявата-зялёныя хвашчы з чорнымі падпалінамі на суставах выцягнуліся ў чалавечы рост, шастае і хапае за рукавы трава-разун, на колішніх выгарах разлапушыўся і ківае ружовымі султанамі скрыпень. Мітусіцца, гудзе і дзынкае плойма сытых аваднёў. Нячутна прыліпаюць шэрыя сляпні і тупым болем працінаюць змакрэлыя плечы. Замшэлыя вываратні пазавальвалі ледзь прыкметныя лясныя сцежкі.

У такой гушчэчы апаноўвае страх. Нават самаму разважліваму чалавеку пачынаюць верзціся лесуны і страшыдлы: разгаты выварацень здаецца ўчэпістым павуком, сухая галіна — яшчарам, струхлелы пень — зеленабародым лесавіком. Тахкае, аж заходзіцца сэрца. Падыдзеш бліжэй, усміхнешся, а на цябе з таежных завалаў ужо глядзяць новыя пачварныя прывіды.

Трымціць гонкі асіннік, лена пагойдваюцца цёмныя верхавіны кедроўніку, шапацяць мяккія лапы лістоўніц, пырхаюць сініцы, цінькаюць дразды, іржавым рыпам скігоча сіваграк, а недзе на верхавіне глуха, як у дамавіну, грукае дзяцел. Нямераная, няходжаная тайга жыве, шуміць, стракоча і дыхае далёкім прыглушаным водгуллем. Але колькі ні гукай, колькі ні крычы — ніхто не пачуе і не азавецца.

Няўжо так нікуды і не выб'юся? Куды ж тут выб'ешся, калі на сотні вёрст ні жывое душы, ні сяла, ні заімкі — тайга і тайга. І панесла ж нялёгкая шукаць тыя нікому невядомыя дзялянкі, каб накасіць на бясконца доўгую сібірскую зіму сена на каня і двух валоў. А каму ж ісці, як не мне? Наняўся гаспадарнікам у сямігодку, от і ламай галаву, як пракарміць сваіх падапечных, каб навазіць дроў школе і настаўнікам, вытраляваць бярвенне на прыбудоўку да інтэрната.

Эт, адна толькі назва — «загадчык гаспадаркі», а так — конюх, стальмах, рымар, адным словам — папіхач, хто куды пашле. Каб трымалі, трэба прыкідвацца майстрам на ўсе рукі. Як толькі наняўся, дырэктар загадаў зрабіць вось да старога зламанага воза. Што будзеш казаць? «Зраблю». А як яе рабіць, ліха яго ведае. Так-сяк вычасаў плаху з кручанае-перакручанае бярэзіны, пракруціў у падушцы дзірку пад шворан, абстругаў канцы, а загваздкі паставіў наўскасяк. Можа, і цяпер нехта ездзіць на тым возе і кпіць з недалужнага «стальмаха». З работай неяк выкручваўся, а з тайгі ніяк не выцерабіцца. Замарачэнне, дый толькі. Як ні глядзі на сонца — вісіць над галавою: кажуць, па свежых пнях можна ўбачыць, дзе поўдзень, а дзе поўнач, але ж знайдзі той пень! Тут, відаць, ніколі не ступаў чалавек. Адны вываратні ды буралом.

Зноў лезу ў гушчар: няхай трохі пахвошча вецце ссечаную сляпнямі і аваднямі спіну. Перапаўзаю цераз аслізлыя, замшэлыя вываратні. Ой! Здаецца, наперадзе трошкі пасвятлела. Прадзіраюся праз калючы шыпшыннік, густы падлесак, расхінаю вецце — і спыняюся расчараваны. Над маленькім, зацягнутым слізкім жабурыннем, азярцом прабілася сонца, берагі абступіў густы сіняваты чарот, і, як змяіныя галоўкі, пагойдваюцца аксамітна-карычневыя таўкачык. У цёмную ваду плюхаюцца і крумкаюць спалоханыя рапухі. За азярцом густа сплёўся маліннік. Буйныя ягады згінаюць вецце і п'яняць салодкім духам. Тут, відаць, ніхто не сарваў ніводнае ягадзіны: пераспее, асунецца і датлее на волкай зямлі. А малін — аж чырвана. Жменямі сасмыкваю халаднаватыя замглёныя чашачкі, каб хоць трохі прагнаць смагу, адысці ад стомы і супакоіцца.

А можа, недзе побач, у гэтым малінніку, шастае іх спрадвечны гаспадар — мядзведзь? Куды тады дзецца, як ратавацца? Успамінаюцца таежныя выпадкі і здарэнні, але нічым не магу суцешыцца. Прыгадалася, як надоечы наша селавая бабылка цётка Дуня пайшла ў маліны, убілася ў такі ягаднік — канца-краю не відно. Набрала вядзерца, а маліны, чым далей, тым буйнейшыя і спялейшыя. Прагны чалавек на дармаўшчыну. Ну як тут пакінеш? Браць няма куды, а яна ўсё латошыць ды жменямі ў рот, у рот: дай, думае, хоць наемся ўволю. Аж чуе, нехта шамель-шамель па малінніку. Толькі падумала: «Няўжо і сюды дапялі кардонаўскія ягадніцы?» — проста на яе прэцца нешта вялізнае і калматае; нагне лапаю куст — сасмоктвае сабе ягады. Падхапіла баба вядзерца ды ходу. Выцерабілася з гушчэчы. Куды кінуцца? Аж тут, як на тое шчасце, стаіць сагнутая бярэзіна. Шкода кідаць вядзерца, а хіба ж з ім уздзярэшся? Паставіла каля камля і спрытна, нібы каланок, узлезла на самую сярэдзіну. Адкуль тая і сіла ўзялася? Бярэзінка гойдаецца пад ёю, рукі дрыжаць, ледзь ліпіць старая. А ён, крывалапы, валюхаецца з боку на бок і павольна ідзе да яе. Задраў пысу, панюхаў, чмыхнуў, глядзіць, нібы ўхмыляецца маленькімі вочкамі, пакаціў вядзерца, лёг на траву і трушчыць сабе маліны на поўную зяпу, выграбае лапай і хрумстае. «Што ж ты робіш, гультай? — сварыцца старая.— На гатовенькае ласы. А назбіраць хвор?» Мядзведзь аблізаўся і, не раўнуючы, як малое дзіця, пакаціў вядро, біў, біў лапаю па баках, пакуль не спляскаў у аладку. Зірнуў на бабку і давай куляцца цераз галаву. Ляжа на спіну, перабірае лапамі, пераваліцца з боку на бок, стане на заднія лапы і «служыць», як тое шчанё. Малады яшчэ, дурэць, відаць, любіў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сустрэча з самім сабою»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сустрэча з самім сабою» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Грахоўскі - Споведзь
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Суровая дабрата
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - І радасць i боль
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Сустрэча з самім сабою»

Обсуждение, отзывы о книге «Сустрэча з самім сабою» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x