Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1988, ISBN: 1988, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сустрэча з самім сабою: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сустрэча з самім сабою»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая кніга прозы Сяргея Грахоўнага вяртае чытача ў рамантычную пару юнацтва камсамольцаў 30-х гадоў, у суровы час класавай барацьбы, расказвае пра чыстае і светлае каханне, пра лёсы людзей працы. У кнізе знайшлі месца ўражанні аўтара пра першыя дні будаўніцтва Наваполацка і нафтаперапрацоўчага завода, пра нашых сучаснікаў.

Сустрэча з самім сабою — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сустрэча з самім сабою», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Зрабіў, зрабіў. Не плявузгай абы-чаго. Пра свае планы каму хочаш расказвай, а не мне,— перабіў яго чалавек у скуранцы і ўчапіўся вачыма ў мяне. Доўга зіркаў, круціўся на крэсле, нешта шапнуў суседзям і голасна сказаў: «Апаражняйце. Яшчэ па куфлю зробім».— «Можа, хопіць, Давыдавіч?» — «Слухайся старшых і не вякай»,— загадаў чалавек у скуранцы і, азіраючыся, з пустою пасудаю выйшаў з пакоя.

Тым часам у залу зайшлі двое і накіраваліся да мяне. Адзін у салдацкім бушлаце і артылерыйскай шапцы з вяслом сушак у руцэ, другі ў перамазанай іржою целагрэйцы, ватных штанах і бахілах. Я іх пазнаў і запрасіў за свой стол. Ну і пачалося: «Як жывеш, дзе што робіш, колькі аграбаеш?» Якім служыў у пажарнай, Сенька — у сельпо рабіў грузчыкам. Па яго целагрэйцы відно было, што прывезлі на базу. Мы не бачыліся гадоў... колькі ж гадоў? Мно-о-га. Усе пастарэлі, Сенька зусім ссівеў, а Якім абяззубеў.

Чалавек у скуранцы прынёс піва, нешта сказаў сваім застольнікам, каб было чуваць: «Піце, піце, хлопцы. Я толькі здачу вазьму». Да буфета ён ішоў павольна, а потым урэзаў з грукатам па ганку і тратуару. Гэта я ўспомніў пасля, калі зразумеў, чаму ён выскачыў, як апараны.

З Якімам і Сенем мы перабралі ўсіх знаёмых — жывых і мёртвых, успомнілі, хто загінуў на фронце і ў партызанах, хто падаўся на Поўнач, хто сталяруе і бандарыць у мясцовай арцелі. Каб неяк «сагрэць» нашу сустрэчу, я папрасіў у Насці па куфлю піва, узяў вантрабянкі, вараных яечак і хлеба. Мы так захапіліся ўспамінамі, што нічога не заўважалі наўкол. Нейкім бакавым зрокам на парозе я прыкмеціў скураное паліто. Кепка з'ехала на патыліцу, дробны шылаваты твар расчырванеўся. Давыдавіч цвёрда і рашуча ішоў да нашага стала. За ім неяк нерашуча ступаў маладзенькі ружовашчокі міліцыянер і, не даходзячы да сярэдзіны, спыніўся. Я адчуў пах стайні і сырамятнай скуры: перада мною стаяў той жа чалавек у скураным паліто.

— Гражданін, хто вы такой?.. Кім будзеце, спрашваю.

— Вы да мяне звяртаецеся? — пацікавіўся я.

— А да каго ж яшчэ?!

— Кім буду, пакуль сказаць не магу. А хто ёсць, калі ласка: я — грамадзянін Савецкага Саюза.

— Прад'явіце пашпарт! — аж засопся мой цікаўны субяседнік і азірнуўся на міліцыянера.

— Слухай, Мірон, твой жа стол побач. Ідзі дапівай піва з прычэпам і не тлумі галаву,— аж рагатнуў Якім.

— Памалквай! Вашы дакументы, кажу! — зычна загадаў Мірон.

— А хто вы такі? І па якому праву правяраеце дакументы? — спакойна запытаў я. Ён высмыкнуў з кішэнькі новенькае пасведчанне дружынніка на імя Падлушоўскага Мірона Давыдавіча.

— На жаль, у мяне такога няма. А пашпарт у гасцініцы. Калі парушыў парадак, можам прайсці ў міліцыю разам з сведкамі.

— Ты што, Мірон, здурэў? — не вытрываў Сенька.— Гэта ж наш, местачковы. Часам у радзіва гаворыць. Можа, чуў?

— Хутчэй па рацыі, чым па радыё. А што я казаў? Няма дакуменцікаў,— аж захліпаючыся ад радасці, звярнуўся Падлушоўскі да міліцыянера. Толькі цяпер да мяне дайшло, за каго мяне прымае пільны дружыннік. Пэўна, за таго, што скінулі з парашутам каля Капаткевіч. За сталамі сціхла гамана, астываў чай, асядала ў куфлях пена. У дзвярах затрымалася некалькі цікаўных і пад'юджвалі Падлушэўскага: «Хапай, каб не ўцёк. На папружку. Вяжы яго!» Мяне гэта развесяліла, а Мірон Давыдавіч распаляўся да вышэйшага градуса. Як яму хацелася, каб я быў тым, каго трэба злавіць. Пасля вайны хадзілі чуткі, што яшчэ недзе сноўдаліся розныя недабіткі, а то і закінутыя з-за мяжы лазутчыкі і дыверсанты. А тут, можна сказаць, дома, прымаюць мяне за шпіёна. Чым жа я здаўся падазроным гэтаму звышпільнаму дружынніку? Каля мяне ён падскоквае і аж якоча, а міліцыянер неяк нерашуча за ўсім назірае.

— Вы, калі ласка, не мітусіцеся перад вачыма і не псуйце нам апетыт. Павячэраем, калі не лянуецеся, сходзім у гасцініцу і паглядзіце мой пашпарт... За ваша здароўе, хлопцы. Налягайце на вантрабянку.

Падлушоўскі, відаць, адчуў свой правал: з куткоў пакеплівалі з яго.

— Таварыш старшы сяржант, прыміце меры. Мне ён не падчыняецца.

Міліцыянер падышоў да нашага стала, казырнуў :

— Прабачце, грамадзянін. Паступіў сігнал. Я абавязаны ўстанавіць лічнасць. Разумееце, розныя людзі трапляюцца. Даруйце. Служба.

— Што ты, Пеця, слухаеш гэтага чмута,— усхапіўся Якім.— А ты, хвастакрут, пшоў адгэтуль, каб і смуроду не было!

Я асадзіў Якіма.

— Праўду кажаце, таварыш сяржант, розныя людзі трапляюцца, і дзівакоў хапае. Растлумачце гэтаму дружынніку, што шпіёнаў забяспечваюць дасканалымі «ліпамі» і шукаць іх трэба ў другіх месцах.— Я дастаў з кішэні рэдакцыйнае пасведчанне. Слова «орган» я прыкрыў, а наступныя адціснутыя золатам пяць літар адштурхнулі Падлушоўскага на некалькі крокаў. Ён шлёпнуў стаптанымі абцасамі, узяў пад казырок і задам-задам падаўся да дзвярэй. Міліцыянер пакруціў галавою, папрасіў прабачэння і выйшаў з чайной... Мы закончылі вячэру. Я надзеў паліто, зацягнуў пояс, узяўся за кепку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сустрэча з самім сабою»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сустрэча з самім сабою» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Грахоўскі - Споведзь
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Суровая дабрата
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - І радасць i боль
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Сустрэча з самім сабою»

Обсуждение, отзывы о книге «Сустрэча з самім сабою» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x