Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1988, ISBN: 1988, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сустрэча з самім сабою: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сустрэча з самім сабою»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая кніга прозы Сяргея Грахоўнага вяртае чытача ў рамантычную пару юнацтва камсамольцаў 30-х гадоў, у суровы час класавай барацьбы, расказвае пра чыстае і светлае каханне, пра лёсы людзей працы. У кнізе знайшлі месца ўражанні аўтара пра першыя дні будаўніцтва Наваполацка і нафтаперапрацоўчага завода, пра нашых сучаснікаў.

Сустрэча з самім сабою — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сустрэча з самім сабою», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ведаеш, чаму ён да цябе прысукаўся? — спытаў Якім.

— Чаму?

Ён тыцнуў пальцам у паліто:

— Апранаха падазроная, на загранічную падобна, і кепка... адным словам, «чужаземец»,— рагатнуў ён.

Смешна стала і мне:

— Віцебская фабрыка «Сцяг індустрыялізацыі». Цана 80 рэ. Цяпер палавіна горада ў такіх палітонах ходзіць.

Назаўтра ўсё мястэчка рагатала і расказвала, як Падлушоўскі лавіў «шпіёна». А мне было прыкра, што тут, дзе я вырас, дзе некалі ніводзін шчанюк на мяне не брахаў, палічылі за чужаземца.

Назаўтра зранку схадзіў на клады. Там, дзе была матчына магіла, зарасла асотам і бур'яном глыбокая варонка ад фашысцкага снарада. Я паклаў на беражок познія вяргіні і вярнуўся ў мястэчка: хадзіў з вуліцы ў вуліцу, з паточанымі шашалаем старымі хатамі сустракаўся, як з даўнімі знаёмымі, а многае было незнаёмым і новым.

Пад вечар задажджыла. У пустой і няўтульнай гасцініцы стала вельмі ж маркотна і тужліва. Я разлічыўся, забраў пашпарт і пайшоў на аўтастанцыю. Аўтобус быў напалову пусты. Па даху барабаніў дождж і сцякаў пакручастымі цуркамі па шыбах. Я вяртаўся з дому дадому. А дзе той сапраўдны дом, так і не ведаў. Угледжу ў горадзе аўтобус з назваю свайго мястэчка, засмыліць сэрца, хочацца ўскочыць у яго, вярнуцца ў далёкае маленства, дзе ўжо ніхто мяне не ведае і не чакае.

СЛЁЗЫ

Наўрад ці паверыце, што плача карова. А я веру. Сам бачыў — плакала.

Некалі я настаўнічаў у глухім таежным сяле. Хата мая стаяла за ваколіцай, паміж глыбокім ярам і пакручастаю крынічнаю рачулкаю Біязінкаю, за ёю шумела тайга, зялёная ўлетку, барвовая і бронзавая ўвосень, зімою маўклівая, закуржавелая, нібы адлітая з чыстага срэбра. Наўкол была выгода — задзірванелыя груды, травяністыя лагі і выгараджаная паскоціна: выпускай скаціну, і пасвіць не трэба. У сяле кожнага бескароўнага лічылі лайдаком і пустадомкам. Купілі і мы не не надта малочную, крутарогую, чорную з белаю плямкаю на лбе кароўку. З ёю перайшла і мянушка ад ранейшых гаспадароў — Нюрка.

Кожную вясну даводзілася вадзіць яе на повадзе на другі канец сяла ў ветэрынарны ўчастак на прышчэпкі ад бруцэлёзу, сібірскае язвы і яшчэ нейкіх невядомых хвароб. Яна хадзіла заўсёды следам, як паслухмянае сабачанё, нават не напінаючы повада. А ўвосень станавілася зброднаю: як толькі ўмерзне зямля, а высокую сакаўную рунь яшчэ не прыцярушыў сняжок, мая Нюрка сыходзіла на свежую рунь немаведама куды. Бывала, шукаеш, шукаеш, а яе і след прастыў. Часам вазакі сена ці ляснік скажа, што бачыў маю кароўку недзе аж на бяргульскім полі, а гэта кіламетраў за дзесяць ад дому. Поле вялікае, з кустамі, з лажкамі, з пералескамі, колкамі, па-сібірску. Ходзіш-ходзіш, углядаешся-углядаешся, аж яна ў зацішку ляжыць сабе, пукатая, як дзяжа, і меле сабе жвайку. Азавуся, нехаця ўстане, вінавата апусціць галаву і брыдзе следам дадому.

Тым летам я не касіў сена: мяне пераводзілі ў суседні раён, і прыйшлося расстацца з Нюркаю. На такую «малочніцу» купца не знаходзілася. Прыйшлося яе здаць нарыхтоўшчыку спажывецкай кааперацыі. Дзеці і жонка з плачам праводзілі Нюрку з двара. А яна, мабыць, нешта нядобрае адчула: у фортцы задрала галаву, уперлася, як сталюгамі, пярэднімі нагамі — і ні з месца. Цягну за повад, а яна толькі галавою круціць і ўпінаецца з апошніх сіл. Прашу жонку сцебануць хлудзінаю. Вытне, шкадуючы, а Нюрка — задам-задам адступае ў двор.

Добра, сусед памог сяк-так выпхнуць за весніцы. Давёў да крутаяру, а ўгору аніяк не ідзе, хоць ты яе рэж. Што сталася з кароваю? Як здурнела. Бегла ж следам, а тут ані з месца. Неяк усё ж дацягнуў да таго нарыхтоўчага двара. За высокаю загарадкаю з абгрызеных жэрдак ледзь ківаліся дзве худыя каровы. Нюрку з нарыхтоўшчыкам мы ледзьве ўпхнулі за вароты. Яна адразу пярэднімі нагамі ўскочыла на высокае прасла, ды як зараве, трывожна і жаласна, як заматае галавою, нібыта хоча сказаць: «Не хачу, вазьмі назад!» А вочы! Вялізныя сінія вочы з цёмнымі глыбінямі глядзяць на мяне з такою пакутаю, з такім дакорам, нібыта на самага страшнага здрадніка. І тут я адразу вачам сваім не паверыў: па цёмнай поўсці пакаціліся буйныя, як гарошыны, слёзы. Яны капалі з мысы, а Нюрка матала галавою і раўла, як на пажар, як на пагібель, скакала на самую верхнюю жардзіну і плакала горкімі слязьмі. Пла-ка-ла...

Я кінуў налыгач і ад сораму, жалю, ад дакору выбег за браму і, не азіраючыся, затыкаючы вушы, па гулкай настылай сцежцы задамі падаўся дадому. Доўга яшчэ чуў Нюрчын рык, і ў самога камяк сціснуў горла.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сустрэча з самім сабою»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сустрэча з самім сабою» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Грахоўскі - Споведзь
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Суровая дабрата
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - І радасць i боль
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Сустрэча з самім сабою»

Обсуждение, отзывы о книге «Сустрэча з самім сабою» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x