Леанід Дайнека - Людзі і маланкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Дайнека - Людзі і маланкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1978, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Людзі і маланкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Людзі і маланкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзеянне рамана разгортваецца ў рэвалюцыйныя дні 1917-1918 гадоў на Беларусі. У цэнтры рамана — лёс родных братоў, Кузьмы і Антона Радзімовічаў, якія ідуць нялёгкай дарогай да ўсведамлення таго, што шчасце працоўнага чалавека — гэта шчасце ўсяго народа.

Людзі і маланкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Людзі і маланкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Лепш палякі, чым камісары, — шаптаў недзе побач у цемры Гайкевіч. — Сіл набярэмся, акрыяем і плюнем тады на гэтых пшэкаў. А пакуль нам трэба за іх трымацца. Радзе з гэтымі доўбарчыкамі не выпадае сварыцца.

Антон краем вуха слухаў яго, а сам, нават тут, бачыў месячык, яркі і недасяжны. Заплюшчыўшы вочы, ляжаў ён на саломе, і месяц плыў над ім. Неўзабаве Антон заснуў сном цяжка стомленага, разбітага чалавека, і ўсю ноч сніўся яму адзін і той жа сон. Быццам ідзе ён па снежным полі. Ногі па калека правальваюцца ў шорсткі сыпучы снег. Ні душы навокал. Над галавой, замест кеба, месяц, адзін месяц, як суцэльная белая столь. Месяц увесь з лёду ці з нейкага празрыстага белага каменя. Хочацца памацаць яго. Месяц нізка-нізка — над галавой. Антон працягвае ўверх руку, але месяц чуць-чуць падскоквае, і ніяк яго не дастаць. Так паўтараецца некалькі разоў. Антон злуе, ідзе далей па снежным цаліку. Ён ідзе і ўважліва глядзіць на месяц. Месяц падобны на яго. Быццам гэта вялізнае люстэрка, у якім адбіваецца ягоны, Антонаў, твар. Антон, абліваючыся халодным потам, мацае сваю галаву, але яна на месцы. Раптам месяц з белага робіцца чырвоны, рэзка ўздрыгвае і падае на Антона. Антон ляжыць, уціснуты ў снег нечуваным цяжарам, і шчакой дакранаецца да месяца і не можа зразумець — ці гэта лёд, ці празрысты слізкі камень.

Ён спуджана прахапіўся. Сэрца аж калацілася ў грудзях. Побач у цемры спаў, свістаў носам Гайкевіч. Непадалёку, за тонкай сцяной ёўні, нехта праз сон гаварыў па-польску. Да самай раніцы ўжо не змог заснуць.

Зацярушаныя саломай, яны выйшлі з гумна. Халоднае малочнае святло цадзілася з-за нізкіх снегавых хмар. Легіянеры ахапкамі насілі ў свае сані сена. Зялёная варухлівая дарога вяла з гумна да саняў. Непадалёку ад расчыненых варот, проста ў снезе, стаяў на каленях змучаны худы селянін, пэўна, гаспадар гумна. У пасінелых грубых руках ён трымаў шапку. Цьмяна блішчала лысіна. Вецер варушыў за вухам тонкі хвосцік злямчаных русых валасоў.

— Паночкі салдаты, — ціха гаварыў селянін, — пашкадуйце. У мяне сямёра дзяцей. Чым кароўку карміць?

Салдаты не заўважалі яго, весела размаўляючы, борздзенька бегалі ў гумно і назад. Для легіянераў гэты нямыты мужык быў проста зямлёю, снегам, якія можна таптаць.

— Чым кароўку карміць? — як шапаценне ветру, стаяў у вушах сумны слёзны голас.

Антон унурыў галаву, пайшоў да сваіх саняў. Сандамірац ужо таксама паспеў нацягаць свежага сена, сядзеў, як на падушцы. У яго на вус зачапілася сцяблінка і блішчала, калі ён паварочваў галаву. Непадалёку Страх, раздзімаючы рабаціністыя шчокі, цягнуў добры пласт сена. Усярэдзіне ў Антона нешта ўздрыгнула. Ён схапіў Страха за круглы плячук:

— Нясі назад!

Страх здзіўлена глянуў на яго, у цёмных вачах успыхнула іскрынка і патухла. Страх павольна павярнуўся і пайшоў назад да гумна.

Паехалі далей па белым ветраным полі. Белай сцяной ішоў снежны пыл. Коні з чорных і гнядых рабіліся сярэбрана-сівымі.

Замецены снегам, ціхі і сонны, сустрэў іх Рудзенск. Хаты стаялі з зачыненымі аканіцамі. Варона цяжка села на плот і быццам здранцвела. Яна здавалася адзінай жывой істотай на ўсім свеце. На чыгунцы рэйкі былі белыя ад снегу, раз'езджаныя. Самотнай купкай стаялі чырвоныя вагоны. На кожным надпіс: «Сорак чалавек і восем коней».

У Рудзенску палякі не затрымаліся, паехалі далей. Яны, відно было, глынулі нечага моцнага, бо весела насіліся на сваіх конях, далёка абганяючы абоз. У маленькай вёсачцы, што прытулілася да лесу, размясцілася вялікая старадаўняя царква. Яна таксама была мёртвая. Ні адзін чалавечы след не парушаў роўную бель снегу, што густа ляжаў наўкол яе.

— Атэістамі ўсе парабіліся, — крыва ўсміхнуўся Гайкевіч і перахрысціўся на царкву.

— Народ, які складаецца з адных атэістаў, не мог бы праіснаваць. Гэта словы Флабера, — сказаў Сташэўскі і глянуў на Гайкевіча. Але той адвярнуўся.

«Значыць, я Авель. А мой брат Каін», — зноў пачаў пакутліва думаць Антон.

Як каза да свайго коліка, ён быў прывязаны да гэтай думкі. Яна апякала сэрца. «Кузьма не прыйшоў у бальніцу. Не захацеў. А можа б, я памёр там. Захлынуўся ад кашлю і памёр». Антон глядзеў на пякуча-белы снег, і снег увідавочкі чарнеў, расплываўся ў вачах.

«Адна нас маці нарадзіла, — думаў ён. — Адзін хлеб мы елі. Буркі ягоныя я даношваў. Разам аўсянак лавілі. А ён не прыйшоў, хоць побач быў. Які-небудзь чмялёвец, ніякая не радня, і той бы забег на хвілінку, глянуў бы, як што».

Яму стала шкода сябе. Гэтае пачуццё прыходзіла ўжо неаднойчы, але зараз яно цалкам захапіла душу, аглушыла. Яму здалося, што ніколі не скончыцца гэтая марозная снегавая дарога, гэтае неба, гэты месяц над галавой. Ён будзе ехаць бясконца і калі-небудзь памрэ ці засне і зваліцца ў халодны сумёт. А ўсе паедуць далей, нават не азірнуцца, і толькі конь заржэ, самотна і трывожна, нібы заплача.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Людзі і маланкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Людзі і маланкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Міхась Чарняўскі - Як пошуг маланкі
Міхась Чарняўскі
Леанід Дайнека - Вечнае імгненне
Леанід Дайнека
Леанід Дайнека - След ваўкалака
Леанід Дайнека
Леанід Дранько-Майсюк - Стомленасць Парыжам
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Акропаль
Леанід Дранько-Майсюк
Іван Мележ - Людзі на балоце
Іван Мележ
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Леанід Маракоў - Непамяркоўныя
Леанід Маракоў
Отзывы о книге «Людзі і маланкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Людзі і маланкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x