Леанід Дайнека - Людзі і маланкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Дайнека - Людзі і маланкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1978, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Людзі і маланкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Людзі і маланкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзеянне рамана разгортваецца ў рэвалюцыйныя дні 1917-1918 гадоў на Беларусі. У цэнтры рамана — лёс родных братоў, Кузьмы і Антона Радзімовічаў, якія ідуць нялёгкай дарогай да ўсведамлення таго, што шчасце працоўнага чалавека — гэта шчасце ўсяго народа.

Людзі і маланкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Людзі і маланкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Антон сядзеў, перакінуўшы ногі цераз білы фурманкі. Ногі зацякалі, і ён час ад часу варушыў імі, быццам таптаўся па паветры. Пахла сенам, якое ляжала на дне фурманкі, пахла снегам і конскім потам. «Ну вось я і еду, — думаў Антон, сцяўшыся ў цёплы камяк, слухаючы нудлівую гаворку снегу і колаў. — Куды еду? Навошта? Адзін бог ведае...»

Але адступаць было позна, ды і не згадзіўся б ён зараз адступіць. Па крайняй меры, ён ехаў у кірунку свайго дому.

Дарога закалыхвала. Разам з санлівасцю прыходзіла шкадаванне да сябе самога, незразумелая крыўда на тых, хто быў зараз у цяпле, за тоўстымі сценамі хат. Ён заплюшчыў вочы, і адразу з цемры, з вогненных палосак, з сініх і зялёных кругоў, з нейкіх, ніколі не бачных, трапяткіх бліскучых кветак выплыў Янінін твар. Вочы ў Яніны былі сумныя і строгія.

— Цішыня... — сказаў Сташэўскі, што сядзеў побач, і Антон уздрыгнуў — так нечакана прагучалі словы. — Цішыня, аж унутры звініць... Страшная цішыня. А зусім нядаўна столькі было грому. Помню, пад Гумбіненам у першай арміі генерала Рэненкампфа мы наступалі. Германец б'е ва ўпор. Паветра так і сіпіць ад жалеза. А мы ідзём. Наперадзе капітан Марчанка, з папяросай у зубах, у белых пальчатках. А побач з ім... Хто б вы думалі? Палкавы бацюшка, айцец Варлам. У салдацкіх ботах, чорную расу падаткнуў...

Сташэўскі глянуў на неба, на белыя ледзяныя хмары. Там, высока над зямлёй, узвіхурваўся снег. Першыя сняжынкі нясмела ўпалі Антону на шчаку.

— І Марчанка, і айцец Варлам ужо даўно на небе, — уздыхнуў Сташэўскі.

Вёрст за дзесяць ад Мінска, у вялікай валасной вёсцы, паручнік загадаў замяніць фурманкі саньмі. Легіянеры рассыпаліся па дварах і выканалі загад вельмі хутка. Прыкладна праз паўгадзіны атрад зноў рушыў на поўдзень, пакідаючы на вясковай вуліцы фурманкі з паламанымі аглоблямі, галашэнне жанчын.

— Закон ваеннага часу, — сказаў Гайкевіч. Але ніхто не падтрымаў гаворку, усе маўчалі.

Снег трохі папырхаў, палётаў над полем, і зноў усё супакоілася. Змяркалася. Неба з сіняга рабілася чорным, вугольным. Заззяў над снежнай раўнінай зеленаваты месячык. І снег у полі адразу ўспыхнуў, засерабрыўся.

Па ім пабеглі трапяткія блакітныя хвалі.

— Вашага брата Кузьмой завуць? — спытаўся Сташэўскі.

Антон глянуў на яго, нічога не сказаў, толькі кіўнуў галавой. Яму не хацелася б цяпер чуць пра брата. Але Сташэўскі, утуліўшы галаву ў плечы, глядзеў на месячык, высока закочваючы вочы, гаварыў:

— Кузьма старэйшы брат... А вы, Антон, малодшы... —Ён рэзка павярнуўся да Антона: — Хочаце, раскажу біблейскую легенду?

І не дачакаўшыся згоды, пачаў расказваць сухім, трохі хрыплаватым голасам:

— У першых людзей, Адама і Евы, нарадзілася двое сыноў. Старэйшага звалі Каін, малодшага — Авель. Выраслі браты, і Каін стаў земляробам, а Авель пастухом. Жылі яны, працавалі, сябравалі, але аднойчы пасварыліся, і Каін, старэйшы, забіў Авеля. Ён адсек брату галаву і ўзяў яе ў рукі. Цёплая кроў цякла па пальцах. І тады, каб ніхто не дазнаўся пра яго злачынства, Каін размахнуўся і з усяе сілы шпурнуў ад сябе братаву галаву. Але мёртвая галава ўпала не ў мора, не ў пустыню і не ў лес. Яна ўзнялася высока над зямлёй і ператварылася ў месячык. Тысячы гадоў, толькі схаваецца сонца, глядзіць на Каіна з неба мёртвая галава Авеля...

Усе маўчалі. Сярод гэтых мёртвых палёў, сярод халоднай снежнай пустыні сэрца замірала, сэрца, здаецца, пакрывалася лёдам. Усе глянулі на месяц. Ён плыў высока над зямлёй, беспрытульны і адзінокі.

«Значыць, я — Авель, — думаў Антон. — А Кузьма — Каін. Навошта Сташэўскі расказаў гэта? Што яму трэба? Не, не проста так пачаў ён гаворку. Нешта хацеў?»

Антон глядзеў на месяц. І, праўда, калі ўважліва прыгледзецца, месяц падобны на чалавечую галаву. Вось чарнеюць нейкія плямы, як быццам заплюшчаныя вочы, вось вузкая, доўгая, трошкі звілістая палоска — рот. Лоб і шчокі ў галавы бледныя, папяловыя. Гэта смерць дакранулася да іх сваёй рукой.

Антону зрабілася холадна. Усім целам, як толькі мог, уціснуўся ён у сухое калючае сена. Ён рашыў болей не глядзець на месяц, але прайшло колькі хвілін, не вытрымаў, зноў узняў галаву. Месяц вісеў проста над фурманкай. Як бы хутка ні беглі коні, ад яго нельга было ўцячы. Ён быў белым халодным вокам бязмежнага неба, і гэта вока пранізвала навылёт, усё бачыла, аб усім здагадвалася.

На начлег спыніліся непадалёку ад Рудзенска. Паручнік не дазволіў заходзіць у хаты — гэта было небяспечна, у любы час маглі наляцець чырвонагвардзейцы, узброеныя мясцовыя жыхары. Ды ці мала хто, сціскаючы вінтоўку, хадзіў зараз па зямлі. Атабарыліся ў вялікім старым гумне на ўскраіне вёскі. Пасярэдзіне гумна быў шырокі гулкі ток. Абапал току, у застаронках, ляжала сена і саламяныя кулі. Паставілі знадворку варту, а самі, хто дзе, пазашываліся ў сена і салому. Антон разам з Аркадзем лёг у невялічкай ёўні, якая была зрублена тут жа ў гумне. У еў ні было цёмна і глуха, як у магіле. Летам і ўвосень тут сушылі снапы, і яшчэ захаваўся пах цёплага распаранага зерня.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Людзі і маланкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Людзі і маланкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Міхась Чарняўскі - Як пошуг маланкі
Міхась Чарняўскі
Леанід Дайнека - Вечнае імгненне
Леанід Дайнека
Леанід Дайнека - След ваўкалака
Леанід Дайнека
Леанід Дранько-Майсюк - Стомленасць Парыжам
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Акропаль
Леанід Дранько-Майсюк
Іван Мележ - Людзі на балоце
Іван Мележ
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Леанід Маракоў - Непамяркоўныя
Леанід Маракоў
Отзывы о книге «Людзі і маланкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Людзі і маланкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x