Леанід Дайнека - Людзі і маланкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Дайнека - Людзі і маланкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1978, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Людзі і маланкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Людзі і маланкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзеянне рамана разгортваецца ў рэвалюцыйныя дні 1917-1918 гадоў на Беларусі. У цэнтры рамана — лёс родных братоў, Кузьмы і Антона Радзімовічаў, якія ідуць нялёгкай дарогай да ўсведамлення таго, што шчасце працоўнага чалавека — гэта шчасце ўсяго народа.

Людзі і маланкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Людзі і маланкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Недзе каля Мар'інай Горкі заехалі ў вялікі багаты маёнтак. Будынкі стаялі пустыя, нібы нейкі мор пабраў людзей. Вецер гуў у выбітых шыбах. Пачуўшы людскія галасы, іржанне коней, з халупкі, якая аказалася лазняй, выпаўз на белы свет сівы зморшчаны дзядок. У яго была доўгая неахайная барада, злыя пацуковыя вочы. Ён гаварыў і расчэсваў бараду крывымі белымі пальцамі. Антона ўразілі гэтыя пальцы. Ніколі ён яшчэ не бачыў такіх вялізных, такіх доўгіх пазногцяў. Успомнілася, як казала калісьці маці: памрэ чалавек, пакладуць яго ў труну, а пазногці і там растуць. Стары гаварыў, хоць у яго ніхто і не пытаўся:

— Маёнтак адстаўнога палкоўніка яго правасхадзіцельства Сякерскага Льва Францавіча. Палкоўнік яшчэ ўвосень у Маскву паехалі. А як усчалася гэтая віхура, недзе згубіліся. Ну а мужык, смерд, вядома, не прапусціць, каб ляжала дзе што без гаспадарскага вока. Як караеды, на ўсё накінуліся. Бяруць, цягнуць, руйнуюць...

Паручнік гідліва глянуў на старога, спытаўся:

— Хто сам будзеш?

— Садоўнік яго правасхадзіцельства, — паспрабаваў, як вайсковец, выцягнуцца ў струну стары, але ў яго гэта не атрымалася.

— Дзе ж твой сад, садоўнік?

— Сад трохі пасеклі ка дровы, трохі яшчэ стаіць. А сам я, — стары Ўмільна ўсміхнуўся, — ад смерці хаваюся, ад супастатаў. Пяты дзень пад палком у лазні сяджу. Добра яшчэ, што сушаных яблыкаў набраў...

З-за пазухі бруднай пакамечанай кашулі ён дастаў жменьку чорных згарэлых яблыкаў. Паручнік холадна глянуў на яго, адвярнуўся.

— Ваша правасхадзіцельства, — забег яму наперад садоўнік. — Хрыстом богам малю: пакарайце супастатаў. Так зрабіце, каб іхнія сабакі-дзяды ў трунах перавярнуліся. У Івана Канцавога ўся хеўра засядае. І сёння там. Жыта палкоўніцкае дзеляць...

— Жыта дзеляць? — узняў густое брыво паручнік. — Можаш паказаць дзе?

— Магу... магу... — радасна, як сабачка, паклыпаў уперад стары. — За мной ідзіце... Пакажу... Усіх пакажу!!!

Ягоныя вочкі ажылі, загарэліся.

Паручнік махнуў рукой. Фурманкі, адна за адной, крануліся з месца. А ўперадзе па зрэзанай палазамі бруднай дарозе бег стары.

— Усіх пакажу... — шчасліва шаптаў ён.

На ўскраіне вёскі стаяў пахілены, збуцвелы ад часу крыж. Ручнічок матляўся на яго цёмна-зялёнай старэчай шыі. Стары перахрысціўся на крыж, падбег да самай крайняй хаты:

— Тут!

Легіянеры саскочылі з фурманак, ланцугом пайшлі да хаты. Але стары ўсё роўна аказаўся наперадзе. Як уюн, праслізнуў між палякамі, падбег да нізкага цёмнага акна, костачкамі пальцаў стукнуў у шкло. Колькі часу было ціха. Потым у сенцах нешта загрымела, дзверы расчыніліся, і з хаты выйшаў каржакаваты светлабароды селянін у сіняй, расшпіленай на грудзях кашулі. Ён здзіўлена глянуў на салдат.

— Госці да вас, — зняўшы шапку, з'едліва пакланіўся яму садоўнік.

Мужык зірнуў на яго, як на гніду, спакойна чакаў, што скажуць незнаёмцы.

— Ты Іван Канцавы? — спытаўся паручнік.

— Ён... Ён самы, — заспяшаўся, сагнуўся ў абаранак стары і падбег да чалавека, глянуў на яго знізу ўверх.

— Што, Іванка, з'еў?

— Я Канцавы, — адказаў селянін, і яго шэрыя вочы гляделі на ўсіх без трывогі і страху.

З хаты выйшла яшчэ некалькі чалавек, усе без світак, шумлівыя, вясёлыя. Сталі ка ганку, некаторыя пачалі закурваць. Канцавы таксама дастаў з кішэні капшук з тытунём. Апошнім выйшаў на вуліцу высокі танклявы юнак з густымі цёмна-каштанавымі валасамі, якія завіваліся на патыліцы і скронях. Ён глянуў на сялян, на легіянераў і радасна заўсміхаўся.

— Таварышы, — сказаў ён, — гэта салдаты-інтэрнацыяналісты...

Юнак лёгка збег з ганка, падышоў да паручніка, загаварыў з ім па-польску. З кожным словам усмешка на яго твары ўсё блякла.

— Ты хто? — прыжмурыўшы вочы, спытаўся ў яго паручнік.

— Вацлаў Радомскі.

— Паляк?

— Паляк.

У паручніка заружавеліся шчокі. З нагруднай кішэні мундзіра ён дастаў тонкую цыгарэту, зноў спытаўся:

— Бальшавік?

— З ППС-лявіцы...

— Ты не паляк, — зламаў паручнік цыгарэту і кінуў яе^пад ногі. — Ты шалудзівы пёс! Палякі — тут! — тыцнуў ён пальцам у бок сваіх легіянераў. Тыя, скамянеўшы, глядзелі на яго адданымі вачамі.

— Я паляк... І не трэба крычаць, — ціха і ўсхвалявана прамовіў юнак.

— Усім хлопам па пятнаццаць шомпалаў, — загадаў легіянерам паручнік. — А гэтага — звязаць...

Толькі цяпер сяляне зразумелі, што адбываецца.

Яны захваляваліся, зашумелі:

— Гэта незаконна!

— Мы — вясковы сялянскі камітэт...

— Мы будзем скардзіцца цэнтральнай Савецкай уладзе!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Людзі і маланкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Людзі і маланкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Міхась Чарняўскі - Як пошуг маланкі
Міхась Чарняўскі
Леанід Дайнека - Вечнае імгненне
Леанід Дайнека
Леанід Дайнека - След ваўкалака
Леанід Дайнека
Леанід Дранько-Майсюк - Стомленасць Парыжам
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Акропаль
Леанід Дранько-Майсюк
Іван Мележ - Людзі на балоце
Іван Мележ
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Леанід Маракоў - Непамяркоўныя
Леанід Маракоў
Отзывы о книге «Людзі і маланкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Людзі і маланкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.