Леанід Дайнека - Людзі і маланкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Дайнека - Людзі і маланкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1978, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Людзі і маланкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Людзі і маланкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзеянне рамана разгортваецца ў рэвалюцыйныя дні 1917-1918 гадоў на Беларусі. У цэнтры рамана — лёс родных братоў, Кузьмы і Антона Радзімовічаў, якія ідуць нялёгкай дарогай да ўсведамлення таго, што шчасце працоўнага чалавека — гэта шчасце ўсяго народа.

Людзі і маланкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Людзі і маланкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Падумай, — сказаў Гайкевіч. — А я заўтра прыйду...

Нават не глянуўшы на Сташэўскага, ён выйшаў з палаты. Антон жа ўткнуўся тварам у падушку. Сум і слабасць агарнулі душу. Недзе далёка-далёка ад гэтага непрыветлівага каменнага горада была яго вёска. Адно паветра, здаецца, вылечыла б яго там.

Соня прынесла вячэру: кавалачак чэрствага хлеба і талерку гарачага рэдзенькага супу. Моўчкі павячэралі. Сташэўскі адвярнуўся да сцяны, сцішыўся. «Дзіўны чалавек, — думаў пра яго Антон, — усё нечага баіцца. Толькі тупне хто нагой у калідоры, падыдзе да дзвярэй палаты, як ён нацягвае коўдру на галаву, хаваецца. Ужо тады, як пачуе па голасе, што гэта Соня, вытыркне галаву з-пад коўдры. Дужа ж нехта яго напалохаў. Ды што тут дзіўнага? Час такі — чалавек чалавека баіцца... Я і сам — хто б паверыў? — брата свайго пачынаю баяцца».

Перад сном Сташэўскі сказаў:

— Думаю выпісвацца з гэтай чортавай бальніцы. Косць трохі зраслася — буду кульгаць як-небудзь. Заўтра ж скажу, каб знялі лубкі.

Ён раптам саскочыў з ложка, прайшоўся па палаце, наступаючы на хворую нагу. Твар у яго скрывіўся ад болю, на скронях выступіў пот.

— Рана вам яшчэ, — паглядзеў на Сташэўскага Антон. — З такой нагой не трэба жартаваць. Калекам можаце застацца.

— Нельга мне тут быць, — з нечаканым сумам у голасе прызнаўся Сташэўскі.

Назаўтра ў палату з шумам увайшоў Кузьмоў сябра, той самы вусач. Глянуў на Антона чорнымі цыганістымі вачамі, моцна паціснуў руку:

— Здароў, Радзімовіч. Ну і падобныя вы з братам, як два ружэйныя патроны. А я Юшкоў. Кузьма мяне дужа прасіў сюды забегчы. Сам ён пакуль што не можа прыйсці. Падстрэлілі яго трохі...

— Падстрэлілі? — перапытаў Антон.

— Паранілі, факт. Адзін буржуйчык з пісталета трахнуў. Але не страшна. Кузьма — мужык здаровы. Устане на ногі... А хто гэта з табой яшчэ ляжыць?

Юшкоў вачамі паказаў на Сташэўскага, што затаіўся, нацягнуўшы на галаву коўдру.

— Гэта? Сташэўскі. Паляк.

— Чаму ж ён галаву, як страус, хавае?

Юшкоў зрабіў выгляд, што хоча падысці да ложка Сташэўскага.

І тут нібы нехта падтаўхнуў Антона:

— Не падыходзьце, не чапайце яго, — сказаў ён. — Сташэўскі паранены ў галаву.

Юшкоў нахмурыўся, таргануў сябе за вус. Потым дастаў з кішэні шыняля невялікі пакунак:

— Брат табе прыслаў. Усё-такі ў нас, у войску, з харчам лепш, чым у бальніцы. І яшчэ Кузьма прасіў: як трохі падлечышся, абавязкова забяжы ў казарму на Каломенскай плошчы. Там яго знойдзеш. Ну, а мне зараз трэба ісці: служба.

Юшкоў кашлянуў, пайшоў да парога, там спыніўся, сказаў:

— Мая табе адна парада: не звязвайся з буржуямі. Брат у цябе — чырвоны баец, бацька — мужык. Ідзі з імі ў адной баразёнцы.

Ён выйшаў, а ў палаце яшчэ доўга стаяла цішыня. Антон сеў на ложак, абхапіў галаву рукамі. Дык, значыць, Кузьма паранены. А ён думаў, што брат не хоча яго бачыць.

Нарэшце з-пад коўдры асцярожна высунуў галаву Сташэўскі. Твар у яго быў спалоханы. Ён аблізнуў языком сасмяглыя губы, глянуў на Антона. Антон не варушыўся. Сташэўскі ціха ўздыхнуў, параіў:

— Не ідзі нікуды... Брат будзе здаровы — сам прыйдзе. Заманьваюць цябе ў пастку...

Антон паглядзеў на яго, злосна спытаўся:

— Якую пастку? Што гэта вы ўсяго баіцеся?

На скроні ў Сташэўскага нервова затрапяталася сіняя жылка. Так хацеў ён, відно было, сказаць нешта рэзкае, злое, але стрымаўся. Твар у яго скамянеў, вочы патухлі. Антон нават пашкадаваў яго ў думках.

Перад абедам прыйшоў Аркадзь Гайкевіч. Быў ён узбуджаны, у руках трымаў вайсковы рэчмяшок.

— Пойдзем хутчэй адсюль, — пачаў падганяць ён Антона.

Антон расказаў, як прыходзіў Юшкоў, як прасіў наведаць параненага Кузьму.

— Лухта! — перабіў яго Гайкевіч. — Твайго Кузьму я толькі што бачыў на Губернатарскай вуліцы. Нейкага інтэлігенціка вёў пад канвоем. Абкруціць хочуць яны цябе вакол пальца. Ведаў бы ты, што ў горадзе робіцца. Разагналі з'езд, а цяпер Беларускую цэнтральную франтавую раду забаранілі. Паловяць нас усіх, як вераб'ёў, і пагоняць куды-небудзь на германскі фронт. За камісараў паміраць прымусяць. Збірайся — я адну справу надумаў. Ёсць тут яшчэ некалькі нашых людзей. Прымкнём пакуль што да палякаў. Яны з усіх бакоў у Бабруйскую крэпасць збіраюцца. Лепш палякі, чым камісары.

Ён гаварыў усё гэта так шчыра, так пераканана, што Антон паверыў яму.

Яны пачалі збірацца. Антон хацеў пайсці і сказаць Соні, але Гайкевіч спыніў яго:

— Навошта? Не ўводзь нікому ў вушы...

Ён сцягнуў з Антонавага ложка прасціну, запхнуў яе ў рэчмяшок.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Людзі і маланкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Людзі і маланкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Міхась Чарняўскі - Як пошуг маланкі
Міхась Чарняўскі
Леанід Дайнека - Вечнае імгненне
Леанід Дайнека
Леанід Дайнека - След ваўкалака
Леанід Дайнека
Леанід Дранько-Майсюк - Стомленасць Парыжам
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Акропаль
Леанід Дранько-Майсюк
Іван Мележ - Людзі на балоце
Іван Мележ
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Леанід Маракоў - Непамяркоўныя
Леанід Маракоў
Отзывы о книге «Людзі і маланкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Людзі і маланкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x