Сяргей Грахоўскі - Споведзь

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Споведзь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Споведзь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Споведзь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

На споведзі гавораць толькі праўду. Прыспела пара i паэту Сяргею Грахоўскаму голасна паспавядацца перад сваімі сучаснікамі, расказаць пра пакутныя дзесяцігоддзі сваёй маладосці i сталасці, пра трагічныя лёсы сяброў i знаёмых — партыйных работнікаў, пісьменнікаў, артыстаў, вучоных i калгаснікаў, знішчаных i замардаваных у пару сталінскіх рэпрэсій. У кнігу ўвайпілі дзве аўтабіяграфічныя аповесці i вершы апошніх гадоў.

Споведзь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Споведзь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Больш дасведчаныя дзетдомаўцы, якія пабачылі свет, забягалі да мяне ў завозню і, не саромеючыся, дапытваліся: «Дзядзька, праўда, што вы настаўнік? За што вас сюды прыгналі? У Маскве вы былі? I на Краснай плошчы? А ў Маўзалеі? Можа, і Сталіна бачылі?» Што я мог ім сказаць, як растлумачыць, чаму апынуўся тут? Сказаць — нізашто, будзе «паклёп» на органы следства і суда, «варожае ўздзеянне на падрастаючае пакаленне». I кляпаць на сябе не мог. Выкручваўся: «Адбылася памылка. Хутка разбяруцца і выправяць. Вы ж дапускаеце памылкі, а настаўніца іх выпраўляе», хоць бачыў, як Самушкіна піша «кометет» і «гінерал».

У мяне часам шукалі справядлівасці гэтыя маленькія бунтары з абвостраным пачуццём годнасці, нецярплівыя да няшчырасці і падману, чэрствасці і грубасці, згаладалыя па ласцы і ўвазе. Настаўніцы іх не любілі і пабойваліся, бо яны не ўмелі крывіць душою, падхалімнічаць і гаварылі ў вочы тое, што думаюць, а іх адвучалі ад гэтай «шкоднай» звычкі з маленства і самі ад яе адвыклі даўно.

Хлапчукі з дзіцячага дома ўладзіліся да мяне з нявырашанымі пытаннямі, а то проста лавілі наравістага Смажанага, верхам ездзілі на ім на пашу, памагалі мне ўпраўляцца, прыносілі свае сачыненні. А настаўніцам здавалася, што я іх знарок кампраметую, і папярэджвалі не хадзіць да мяне і не гаварыць з «ворагам народа», бо ён такому навучыць, што самі загрыміце за краты. Я ведаў пра гэтыя папярэджанні і часта думаў, што прамяняў бы ссылку на лагер. Там быў роўны з усімі, меў месца на нарах, пайку хлеба, міску баланды і чарпачок кашы і ні пра што не думаў, а тут ламай галаву, як перабіцца з ранку да вечара: прыйдзеш у краму, а там загад: «Ссыльным хлеба не даваць», любы гаспадар скажа: «Паря, аслабані фацеру», — і нічога не зробіш, забірай сваю торбу і шукай прытулак, і ўсё ж, што ні кажы, і на кароценькім павадку, але ты нібыта вольны: ідзі на ціхую задуменную Тару, дыхай кедрачамі і піхтоўнікам, можаш паслаць і атрымаць тэлеграму. Хто не быў у няволі, той не ведае, якое гэта шчасце. А цярпець навучаныя: такія прайшлі «універсітэты»!

Павольна, нясмела надыходзіла вясна. Уначы яшчэ задыхаліся ад сцюжы, а ўдзень сляпіла вочы зыркае сонца, звінелі капяжы, з-пад сумётаў выбіваліся каламутныя раўчукі. Біязінка злізвала апошнія ледзяныя закрайкі і набухала празрыстай крынічнаю вадою. З дарог і калгасных стайняў цягнула аміячным духам адталага гною. Яго звычайна вясною спальвалі — тыднямі сяло задыхалася ад дыму. Чарназёму гной быў не патрэбен, ад яго толькі ўсё буяла.

Да адлігі я вывез усё сена і дровы, пасля заняткаў да партаў прыбіваў адарваныя вечкі, падцягваў зваленыя вароты ў хляве, даглядаў каня і быкоў, быў рымарам і стальмахом, сталяром і ўсеагульным папіхачом, хоць і лічыўся загадчыкам. Чаго? Ніхто не ведаў. У адным возе зламалася драўляная вось. Я сказаў Яўгену Паўлавічу: «А вы зрабіце новую». — «Я ніколі нічога падобнага не рабіў. Трэба заказаць у майстэрні». — «Вы гаспадарнік. Гэта ваш клопат».

Куды дзенешся? Мусіў рабіць. Праўда, дзіркі для загваздак прадзяўбаў наўкасы, а вось гадоў з дзесяць служыла.

Дамоў я пісаў бадзёрыя ўсцешныя лісты, адмовіўся ад грашовых пераводаў, урэзаў свой бюджэт, каб паслаць сям’і якую капейчыну. Пасылкі часам прыходзілі ад стрыечнага брата, хірурга Мікалая Бобрыка. Ён мне быў за бацьку ў студэнцкія гады і на ўсіх маіх пакутніцкіх дарогах. Пасля вайны ён дэмабілізаваўся ў званні падпалкоўніка медыцынскай службы і прыслаў мне свае боты, гімнасцёрку, брыджы і амаль новы шынель. Пасля сваіх вышмуляваных у камерах і на этапах неданоскаў у новым абмундзіраванні я выглядаў больш салідна. На мяне пачалі скоса глядзець занадта пільныя настаўніцы, а камендант, угледзеўшы такога ссыльнага, сур’ёзна сказаў: «Вы не маеце права насіць камсастаўскае абмундзіраванне. Ці не ўцякаць сабраліся?» — «Ад вас не ўцячэш. Мы ж вечныя. Я не пазбаўлены выбарчых правоў. Магу выбіраць, а значыць, і быць выбраным. Што скажаце, калі абяруць старшынёй ну хоць бы сельсавета? Га? Тым больш маю права насіць усё, апрача пагонаў і блакітнай фуражкі». Ён пачырванеў, сцяў зубы і прасіпеў: «Трэба болей слухацца і меней пярэчыць, а то надта разумны і лезеце не ў свае справы. Сігналы ў нас ёсць… не забывайцеся. Ха-ха-ха. Стар-шыня! Чаго захацеў!» — «Нічога асаблівага. Ссыльны Салтыкоў-Шчадрын быў вяцкім віцэ-губернатарам і пакінуў па сабе добрую памяць». Ён гэта, відаць, чуў упершыню і паглядзеў на мяне, як на вар’ята. «Ідзіце! Бяда з гэтымі вучанымі».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Споведзь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Споведзь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Суровая дабрата
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - І радасць i боль
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Споведзь»

Обсуждение, отзывы о книге «Споведзь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x