Сяргей Грахоўскі - Споведзь

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Споведзь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Споведзь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Споведзь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

На споведзі гавораць толькі праўду. Прыспела пара i паэту Сяргею Грахоўскаму голасна паспавядацца перад сваімі сучаснікамі, расказаць пра пакутныя дзесяцігоддзі сваёй маладосці i сталасці, пра трагічныя лёсы сяброў i знаёмых — партыйных работнікаў, пісьменнікаў, артыстаў, вучоных i калгаснікаў, знішчаных i замардаваных у пару сталінскіх рэпрэсій. У кнігу ўвайпілі дзве аўтабіяграфічныя аповесці i вершы апошніх гадоў.

Споведзь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Споведзь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Малаканаў ходзіць у будзёнаўцы, новенькім бушлаце, зграбных валёнках з закасанымі халявамі, весела жартуе з начальнікам і камандзірам узвода, запанібрата з вахцёрамі, жыве ў асобнай кабінцы, абеды яму проста з кухні носіць днявальны. Пасля штодзённай «малітвы» на вахце Малаканаў падае знак блатнаватаму гарманісту, і той рэжа адну і тую ж мелодыю «Утро красит нежным светом стены древнего Кремля». Пад музыку вахцёр пералічвае пагалоўе брыгад, а стралкі далдоняць адно і тое ж: «Шаг вправо, шаг влево … стреляю без предупреждения».

На адным з разводаў Малаканава не было, а мы так прывыклі да яго зычных «акафістаў», што здалося: нечага не хапае. Думалі, захварэў, аж не, папаўзла чутка: палымяны прамоўца і наш заўзяты выхавальнік… збег. Знік, і знаку няма. Ні аўчарка, ні стралкі так і не ўзялі след, па якім сігануў Малаканаў. А оперупаўнаважаны чэкісцкага аддзела ўсю ноч дапытваў Дарожнага, як ён садзейнічаў уцёкам Малаканава. I той расказаў шчырую праўду: за пасаду ў канторы начальнік КВЧ зняў з яго ўсё, нават бялізну, каб па лагерных пячатках ніхто не пазнаў, адкуль ён. Паліто і шапку пераправіў на конбазу раней, на гарнітур Дарожнага нацягнуў новенькі бушлат, нібыта пайшоў на станцыю Пастой па плакаты, прысланыя з упраўлення. Як пайшоў, так і след прастыў. Схапіліся толькі на другі дзень, калі «прапаведнік» не выйшаў на развод. Потым выявілася, што Малаканаў зусім не Малаканаў, а славуты ў злачынным свеце аферыст, якога шукаюць па ўсёй краіне. Ён здабыў сабе прыстойную «ксіву» (дакумент), павандраваў па Волзе і Каўказе, а калі адчуў, што можа ўліпнуць за ранейшыя буйныя злачынствы, украў нейкую дробязь, так, каб адразу злавілі. Далі яму чатыры гады, і ён схаваўся на нашым лагпункце, каб пераседзець небяспеку. Занудзіўся па сапраўднай «рабоце» і знік, каб пачаць гастролі па асноўнай спецыяльнасці.

Няшчаснага Дарожнага затузаў «кум» за садзеянне ўцекачу, але, відаць, Сяргей неяк разжалобіў упаўнаважанага, што той не павесіў на яго новы артыкул і тэрмін, а выгнаў з цёплага месца ў дахадзяжную брыгаду лесарубаў. Там Дарожны і скіс. А мы патроху акрыялі: зрэдку з дому пачалі прыходзіць пасылкі. Сям’і ў мяне ўжо не было, але дзядзька з Глуска часам прысылаў сухары, рукавок фасолі, кавалак сала і пачак кускавога цукру. Мае сябры мелі добрыя пасылкі ад блізкай радні, але ніхто не жаваў хатнія прысмакі з кулака, усе дзяліліся чым толькі маглі. Павесялела наша брыгада. Не таму, што стала пілаваць звыш нормы, а ўсе навучыліся заганяць «туфту» — па тры разы здаваць адны і тыя ж кубікі.

Дарожны яшчэ не ўцягнуўся ў работу і не засвоіў лагерную прамудрасць, і з волі была малая дапамога ад адзінай слаба забяспечанай сястры. Хадзіў Сяргей маўклівы і змрочны. У лесе не выцягваў на другі кацёл, слабеў з кожным днём і думаў, як вырвацца з лесапавалу. Дачуўся, што недзе ёсць сельскагаспадарчыя лагеры. Яны яму здаваліся збавеннем — і работа лягчэйшая, і першая морквіна ці бульбіна, хоць сырая, перападзе, а там, глядзіш, і гурочак не абміне. I наважыўся пісаць заяву, што ён аграном і просіць скарыстаць яго па спецыяльнасці. Я яго ўгаворваў нікуды не зрывацца ад сваіх, не паслухаўся, адправіў заяву ў Другі аддзел упраўлення. «Які ж ты аграном? Выкрыюць падман і загоняць на штрафны», — ушчуваў я яго. «Хіба я не ведаю, як бульбу саджаць. А выкрыюць — пайду радавым рабочым. Рыдлёўка і капаніца ўсё ж лягчэй за пілу, ды і перападзе якая гародніна, а тут я загнуся галоднай смерцю». Мы бачылі, як ён пакутуе на сваёй маленькай паечцы, дапамагалі як маглі. Напрадвесні яго выклікалі на этап па спецнарадзе. Мы развіталіся каля вахты; я больш ніколі не сустракаў Сяргея і нічога не ведаў пра яго лёс аж да шасцідзесятых гадоў. А лёс склаўся трагічна.

Адправілі Дарожнага ў Камсамольск-на-Амуры. Там, на ўскраіне новага горада, быў вялікі лагер. Пракладвалі дарогі, дзяўблі непадатлівую горную пароду, грузілі баржы і «даходзілі», асабліва на пачатку вайны. Ніякім аграномам Дарожны не стаў. Ён нудзіўся, што адбіўся ад сваіх, сам сябе загнаў у гэты суровы край і ўкалвае мудрэй, чым на павале.

Па афіцыйнай версіі, Дарожны памёр у 1942 годзе ад запалення лёгкіх. Пелагру, дыстрафію, поўнае знясіленне ў лагерных актах аб смерці пераймяноўвалі на больш прыстойныя дыягназы — пнеўманія, сардэчная недастатковасць, рак або язва. Нешта падобнае запісалі і ў апошнім дакуменце асуджанага па артыкулах 72-а і 76 (групавая контррэвалюцыйная агітацыя) Серады Сяргея Міхайлавіча, а на волі пранікнёнага лірыка Сяргея Дарожнага.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Споведзь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Споведзь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Суровая дабрата
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - І радасць i боль
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Споведзь»

Обсуждение, отзывы о книге «Споведзь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x