Калі я сама вучылася ў школе, дык да настаўніка больш чым да ўсіх астатніх мелі ў вёсцы павагу. Неяк само сабой выходзіла так, што ў таго, хто вучыў дзяцей, шукалі парады і дарослыя. А ў мяне ніхто і ні пра што не пытаецца. Сёння толькі Ціма Сыцюк, сын нашага старшыні, спытаўся: скуль у нас узяліся кракадзілы? Я ведаю, што ў нас кракадзілаў няма, а ён мне паказаў га зету, у якой напісана, нібыта яны ёсць. Я разумею, што гэта жарт, я не такая забітая, хоць і не замужам, і за тры наццаць год мне ніхто добрага слова не сказаў, ні разу без чаргі ў краму не прапусцілі, але для чаго так жарта ваць і навошта з настаўніцы, калі мяне за тое ніхто не паважае і паважаць не збіраецца. Прашу разабрацца, па куль яно не позна. Моргаўка Х.С., настаўніца Карунскай сярэдняй школы».
Пад скаргай Хрысціна Сымонаўна паставіла дату і распісалася.
Скаргі ў нас ідуць і разбіраюцца доўга, але ўсё ж не даўжэй, чым будуюцца вежы да неба, таму, каб не вяр тацца пасля да гэтай непрыемнай справы, скончым яе адразу, трохі прабегшыся паперадзе падзей.
3 найвышэйшай інстанцыі, засыпанай скаргамі, як млын мукою, пісьмо Хрысціны Сымонаўны было перас лана з адпаведнай папераю ў інстанцыю рангам ніжэй: Інстытут заалогіі Акадэміі навук. Чаму туды, спытаеце ся вы? А куды ж яшчэ, калі скарга на кракадзілаў? I раз прыйшла яна ў інстытут з папераю адпаведнай інстанцыі, дык тут не да таго ўжо, каб разбірацца: жартачкі гэта ці не? Таму толькі ўздыхнуў інстытут, сеў за навуковы стол і напісаў сваю паперыну, на сваім фірменным бланку:
«Паважаная рэдакцыя! У нумары вашай газеты за 28 жніўня быў надрукаваны матэрыял пра кракадзілаў у Свіслачы. Матэрыял бяздоказны, навукова неабгрун таваны, ён поўнасцю супярэчыць апошнім дасягнен ням навукі. Просім у будучым больш асцярожна пады ходзіць да публікацыі падобных сенсацый, таму што яны не толькі прыносяць шкоду навуцы, але і адмоўна ўздзейнічаюць на тую частку насельніцтва, якая чытае вашу газету».
Атрымаўшы такую паперыну, на якой значыўся подпіс навуковага супрацоўніка і стаяла пячатка афіцыйнай установы, рэдактар газеты ціха, сам сабе, вылаяўся, выклікаў таго карэспандэнта, які знайшоў у Свіслачы кракадзіла, закаціў яму строгую вымову і выправіў у ка мандзіроўку ў Каруны.
— Што мне там рабіць? — спытаў карэспандэнт.
— Нічога, — адказаў рэдактар. — Паглядзі, што там за людзі жывуць. А ў інстытут я ўжо сам падыду, гэта це раз дарогу.
Ну, хай сабе карэспандэнт едзе, калі яго рэдактар выправіў, выпісвае каманд зіроўку, вымольвае аванс у бухгалтэрыі, клапоціцца пра білет, а мы чакаць яго не будзем, хуценька вернемся тым часам да Юткавай вежы.
Вежа расла і, праўду сказаць, з кожным днём усё больш падабалася карунцам. Ці то Ютка ўдала для яе месца выбраў, ці то выпадкова так сталася, але відаць яна была з любога канца, з любога двара Карун, і кожны ка рунец, малы і вялікі, першае, што рабіў з раніцы, — гэта прыкідваў: наколькі ўзнялася вежа над вёскай, наколькі паднялася да неба.
Фірма, што займалася замежным турызмам, ударнымі тэмпамі пабудавала на ўездзе ў Каруны, непадалёк ад карабля пана Цырлюкевіча, кэмпінг, гасцініцу з рэста ранам і барам, з канферэнцзалай, дзе Ютка сустракаўся з прафсаюзнымі і палітычнымі замежнымі дзеячамі, з вядомымі літаратарамі і мастакамі, з прэзідэнтамі, каралямі, арабскімі шэйхамі — і ўсім ім, направа і нале ва, раздаваў інтэрв’ю. Ён адказваў на ўсе пытанні, нічога не баючыся, бо баяцца яму не было чаго, і толькі тады, калі ў яго пыталіся, навошта ўсёткі, дзеля чаго ён бу дуе сваю вежу, Ютка замаўкаў, нібыта замок яму на рот накідвалі.
— Ён хворы! — падымаючы пыл на сваім матацыкле, пралятаючы міма іншаземнага гарадка, які чорт ведае скуль, без дазволу праўлення вырас у цэнтры роднага калгаса, крычаў Андрон Сыцюк. — Ён вальтануты, а вы з ім як са здаровым размовы водзіце! Ён хоча пабуда ваць вежу, легчы пасля на самым версе і дыхаць горным кліматам! Яго ў Жодзішкі, у жоўты дом заканапаціць трэба, а пра яго ва ўсім свеце як пра героя трубяць! Не, я выведу яго з праўлення! Выведу, вось пабачыце!
Як вы мяркуеце, чаго злаваўся Андрон Сыцюк? Ну, вядома, злаваўся ён таму, што Юткаў сын Ромка кінуў свой культурны інстытут, вярнуўся ў Каруны і стаў па пратэкцыі бацькі дырэктарам, а дакладней, шэфам Ка рунскага аддзялення фірмы іншаземнага турызму. Ром ка хадзіў цяпер увесь у нянашым, смактаў цыгаркі «Кэмэл», слухаў магнітафон «Соні», а калі ў яго пыталіся:
«Як жывеш, Ромка?» — адказваў «ол райт» альбо «о’кэй», у залежнасці ад таго, з англічанамі ці амерыканцамі ён пе рад тым сустракаўся. Астатнія словы розных моў народаў свету — італьянскія, нямецкія, французскія, іспанскія ды іншыя — Ромку не вельмі падабаліся.
Читать дальше