«Трахтыхтухтах», — страляў матацыкл, імчаўся на ім у невядомую будучыню старшыня Андрон Сыцюк, ляцеў за ім крэўны ягоны сын Цімка, курыўся пыл ве чаровы па доўгай вясковай вуліцы.
Першага верасня Цімка Сыцюк пайшоў у шко лу і на першым жа ўроку паказаў настаўніцы газету, спытаўшыся, скуль у нас узяліся кракадзілы, калі ў школе яго вучылі, што ніякіх кракадзілаў на Беларусі не было і быць не можа. Настаўніца Цімку асадзіла, тады ён спытаўся пра тое самае на другім уроку ў іншай настаўніцы. Другі ўрок быў урокам роднай мовы, якую выкладала Хрысціна Сымонаўна Моргаўка з роду таго самага Моргаўкі са Стрыпун, які некалі паехаў у Амеры ку, каб купіць зямлю на дне акіяна, а замест гэтага стаў мільярдэрам. Хрысціна Сымонаўна Цімку не асадзіла, бо ён быў сынам старшыні калгаса, але адказаць яму нічога не змагла, таму, прыйшоўшы са школы дахаты, села каля вакна, за якім адцвіталі ганарлівыя вяргіні, і, гледзячы на гэтую чароўную, але не вечную прыга жосць прыроды, напісала на газету скаргу. Ну, куды ў нас пішуцца скаргі, мы ўсе ведаем. Ці нам у аўтобусе на мазоль наступяць, ці на кашулі ў атэлье гузікі са спіны прышыюць, ці купім зубную пасту, а ў цюбіку акажац ца гуталін — адрас скаргаў у нас адзін: у найвышэй шую інстанцыю. Таму пачакаем, пакуль наша скарга туды дойдзе, пакуль з ёй разбяруцца, пакуль зловяць таго грубіяна ў аўтобусе, памяняюць краўцоў з атэлье і перавядуць гуталінавую фабрыку на вытворчасць зуб ной пасты, а самі тым часам будзем хукаць на мазоль, хадзіць у кашулі наросхрыст і начышчаць боты сажаю, змешанай са свіным тлушчам. Іэх, нам, як кажуць, не прывыкаць, таму давай, Хрысціна Сымонаўна, дыхай глыбей водарам першага дня восені, крыштальным па ветрам, якое, здаецца, пераломіцца надвае, калі да яго дакрануцца рукамі, рассцілай сурвэтку, кладзі на яе ліст паперы ў клетачку, вырваны з вучнёўскага сшыт ка, і пішы, пішы, даражэнькая, стараючыся не націскаць моцна шарыкавую ручку, каб не нарабіць у пісьме дзірак ды памылак, каб пасля, не дай Бог, не спыталі: а што ж гэта за настаўніца такая, якая паруску слова «кроко дил» праз два «а» піша?
Гэта ўсё, канечне, з аднаго боку, а з другога боку Хрысціну Сымонаўну Моргаўку пасвойму можна зра зумець, без аніякіх кпінаў пашкадаваць яе, шчыра па спачуваць жанчыне, адзінокай, сярэдняга ўзросту. Бо хто яна такая, Хрысціна Сымонаўна, як не вясковая настаўніца! Гэта ж не старшыня калгаса Андрон Сы цюк, не механізатар Ютка Казубоўскі, хай сабе хворы на дыхавіцу, не даяр Хведар Былінскі, не кажучы ўжо пра тое, што яна — не крамніца Яня Каняўка з таго са мага роду Канявак, які праз Зоську Каняўку некалі з доктарам парадніўся і ў якім пароўну цяпер крамнікаў і дактароў… Усе ў гэтым свеце неяк адзін з адным павяза ныя, а Хрысціна Сымонаўна ніяк і ні з кім, настаўніца — і ўсё. А колькі зарабляе сельская настаўніца, як да яе ставяцца, на якім яна месцы ў табелі рангаў, яна, той самы сейбіт, што сее разумнае, добрае, вечнае? Веда еце вы тое? Калі не, то і ведаць не трэба. Хай тады будзе ўсё так, як ёсць, няхай той карэспандэнт, на яко га Хрысціна Сымонаўна піша зараз скаргу, забудзец ца, як прыехаў ён аднойчы на Палессе, вясною, у са мую бездараж, як на аўтобусным прыпынку ніхто яго не сустрэў, як мясіў ён пятнаццаць кіламетраў гразь у красоўках фірмы «Adidas», пакуль не дагнала яго спа дарожная падвода з барадатым дзедам на перадку. «Тп руу», — сказаў дзед і больш не прамовіў ні слова, пакуль не ўехалі яны ў вёску і не дагналі першага спадарожніка, што ішоў па вуліцы каля самага плота, ледзь выцягваючы ногі з балота. «Цц, но!» — прыцмокнуў дзед на каня і паехаў далей, не прапанаваўшы таму чалавеку пад’ехаць, і зноў маўчаў, пакуль не дагналі яны другога спадарожніка. «Тпруу», — спыніў дзед каня, пачакаў, пакуль сеў другі спадарожнік на падводу, і давёз яго да праўлення калгаса, дзе павінен быў адбыцца сход, на які і ехаў карэспандэнт. Сход прайшоў так, як мае быць, ка рэспандэнт запісаў усё тое, што на ім гаварылася, а пас ля спытаўся ў дзеда: «Слухай, дзед, скажы ты мне, калі ласка: чаму ты першага чалавека не ўзяў, а другога пад вёз?» — «Дык другі ж доктар», — адказаў дзед. «А пер шы?» — «Той настаўнік», — абыякава прамовіў дзед, так гэта сказаў, што карэспандэнт вырашыў раз і назаўсёды кінуць сур’ёзныя справы і займацца толькі гумарам, ба лазе былі ў яго да гэтага здольнасці.
«Я працую настаўніцай трынаццаць гадоў, хоць замест таго даўно ўжо магла быць жонкай афіцэрскага складу, — пісала Хрысціна Сымонаўна. — Калі я была студэнткай, мне прапанаваў пайсці за яго старшы лейтэнант Савец кай Арміі Сяргей Ванарук, але я адмовілася, бо каха ла яго і не хацела замінаць яму расці да цяперашняга маёра, таму што мой родзіч па маці, Кірыла Моргаўка, некалі паехаў у Амерыку і стаў там імперыялістычным мільярдэрам. Але зараз ад той амерыканскай радні я не тое што пасылак, а нават паштовак не маю, так што не пра тое гаворка.
Читать дальше