— Абрыдне з такімі ёлупамі, як ты! — адразу адчуў Андронаву слабінку Ютка. — Выгады сваёй не разуме еш! Ну што табе з таго, што болей намалоціш і болей здасі? Нехта яшчэ больш намалоціць. А вежа да неба ў цябе будзе адна. На ўсёй зямлі адна — і ў тваім калга се. Дапяў?
— Не. На які чорт мне твая вежа?
— Начорта яму вежа! — ускінуўся Ютка. — Ды каб ты сёння не ганяў па палях, не глытаў пыл, а быў каля вежы, ты б ужо рукаўся з прафсаюзнымі дзеячамі Берага Сла новай Косці! А заўтра, як роўны, будзеш здароўкацца з палітычнымі лідэрамі, тэрарыстамі, эстраднымі спевакамі.
А пазаўтра — з прэзідэнтамі, каралямі, арабскімі шэйхамі… Ну, дайшло?
— Я рукаўся аднойчы з намеснікам міністра фінансаў, — падумаўшы, сказаў Андрон. — Гэта мне нічога не дало.
— Яно і відно, — з жалем уздыхнуў Ютка.
— Чаго ты ўздыхаеш? — асцярожна перапытаў Андрон.
— Нічога. На клуб новы як не было грошай, так і няма. Стары вунь і той неадрамантаваны стаіць.
— Дык ты і пабудуй новы клуб замест сваёй вежы, — знайшоўся Андрон. — Работы меней, а толку намнога болей. I не для цябе аднаго, а для ўсіх. Для сына твай го ж. Скончыць ён свой інстытут культуры, а тут якраз і клуб гатовы, калі ласка, ідзі загадчыкам. А так што яму ў нас рабіць?
— Ён загадчыкам вежы будзе, калі ты не хочаш, — раз злавана сказаў Ютка. — I адчапіся ты ад мяне. Ведаў я, Андрон, дзеда твайго, ведаў бацьку, абодва яны нашы былі, карунскія, а ты — як у Стрыпунах нарадзіўся.
Гэта была абраза. Стрыпуны — вёска праз лес ад Ка рун, у якой спрадвеку з’яўляліся на свет самыя зна камітыя ў тутэйшых мясцінах ёлупні. Дастаткова ска заць, што ў той час, калі карунцы капалі калодзеж скрозь усю Зямлю, а пан Цырлюкевіч запалохваў усіх сусвет ным патопам, адзін са стрыпунскіх гаспадароў, Кірыла Моргаўка, прадаў сваю хату, збыў спадчынную сялібу і паехаў у Амерыку, каб танна, а калі пашанцуе, дык і на дармавіну хапануць сотнюдругую валокаў зямлі на дне Ціхага акіяна, пакуль там ніхто не ведаў, што во дам ягоным зусім нядоўга засталося набягаць хвалямі на берагі штатаў Арэгон і Каліфорнія. Дармавых зя мель на акіянскім дне Моргаўка не дачакаўся, але ж не здарма ў народзе славутая прымаўка жыве — дурням і праўда шанцуе: на кавалку камяністай пустэчы, купленай Кірылам за ўсе ягоныя грошы, у тым месцы, дзе пачаў ён бурыць артэзіянскую шчыліну, ірванулася з нетраў зямных не вада, а нафта — і Моргаўка стаў мільярдэрам. Змяніўшы ў сваім беларускім прозвішчы канчатак, ён зрабіўся сапраўдным амерыканцам, нафтавым магнатам, заснавальнікам магутнага клана Морганаў.
Да гэтага трэба дадаць, што Ютка Казубоўскі сапраўды быў хворы, на сорак сёмым годзе жыцця невядома з чаго пачала яго біць дыхавіца, а Андрон Сыцюк, хоць і на радзіўся ў Карунах, з дзяцінства не разумеў жартаў. Бразнуўшы дзвярыма так, што вада ў вядры боўтнулася, старшыня выйшаў з Юткавай хаты.
Плюнуўшы на Юткаў падворак, Андрон завёў мата цыкл, выкаціўся на вуліцу і ўбачыў свайго сына Цімку, які сядзеў на валуне каля рэчкі і ў прыцемках чытаў га зету. Андрон пад’ехаў да рэчкі, злез з матацыкла і па гладзіў сына па галаве.
— Тата, — сказаў Цімка, — глянь, што ў газеце напісана.
У газеце — і не ў якойнебудзь мясцовай, а ў рэспуб ліканскай, што друкавалася ў Мінску — Андрон убачыў вялікі фотаздымак кракадзіла ў рацэ. Над фотаздымкам кідкімі літарамі было напісана: «Сенсацыя! Кракадзілы ў Свіслачы! Не падыходзьце блізка да вады! Сцеражы це дзяцей, жанчын і хатніх жывёлін!» — а пад фотаздым кам друкаваўся каментарый навуковага кансультанта А. П. Пеўнікава пра перспектывы кракадзілагадоўлі ў цэн тральных раёнах рэспублікі. «Я перакананы, — завяршаў свой каментарый навуковы кансультант, — што калі падысці да справы пагаспадарску, з належным разма хам, то ў самым хуткім часе нашы прыгажунімодніцы ў Мінску і Бабруйску, Стоўбцах і Зэльве, Смаргоні і Ка рунах будуць насіць памаду і духі ў такіх жа шыкоўных, суперпрэстыжных сумачках з кракадзілавай скуры, як і ганарыстыя мільярдэршы Каліфорніі».
— Ну і што? — спытаўся ў сына Андрон. — Хай сабе носяць.
— Тата, — залыпаў вачыма Цімка, — гэта ж гумар. Скуль у нас кракадзілы?
— Прыплылі, — адказаў Андрон і сеў на матацыкл. — Пазаўтра табе ў школу ісці, там і спытайся, як яны да нас дабраліся.
Андрон крануўся з месца. Цімка скочыў з валуна на задняе сядзенне матацыкла.
— Тата, — спытаўся ён, абхапіўшы Андрона за бакі, — ты хоць раз у жыцці памаду ці духі маме купіў?.. — Але за трэскам матацыкла Андрон яго не пачуў. «А можа і праўда, хай сабе Ютка вежу будуе, — раптам падумала ся Андрону. — Вежа да неба — гэта табе не кракадзілы, не сумачкі ў Карунах насіць».
Читать дальше