Нічыпару здалося, што Зэнусь уздыхнуў, рукі на грудзях пад ручніком зварухнуліся — і аплывак свечкі слізнуў на канапу…
Калі б па смерці Нічыпар застаўся жывы і яго спыталі, чаму ён не падняўся, хоць мог, пагасіць, дык не адказаў бы… Можа быць, падумаў, што аплывак сам загасне, ці, можа быць, так стаміўся жыць, што няхай яно гарыць, а, можа, ужо й паміраў, калі свечка дагарала…
Па Зэнусю з Нічыпарам не надта бедавалі, дый не было каму: анікога яны бедаваць па сабе ў свеце не пакінулі. Толькі Антаніна трохі па сваім паплакала, ды поп пашкадаваў, нават павінаваціўся на імшы, што пайшоў ад Нічыпара, свечку не патушыўшы. Але хай бы і патушыў — Нічыпар мог зноў яе запаліць…
Папа, апроч яго самога, ніхто не вінаціў. Падумаеш, два карчы старыя згарэлі, адзін, да таго ж, мёртвы. Калі б такой бядой жыццё абыходзілася, дык бяды б не было.
Хіба што хаты шкада… Добрая была хата, лепшая ў вёсцы, хоць і на праклятым месцы стаяла.
Красавік-травень 2007, Крэва, Менск.
Дваццаць восьмага ліпеня, у аўторак, Ютка Казубоўскі прачнуўся, як заўсёды, рана, памыўся, паснедаў на скорую руку і рушыў будаваць вежу да неба.
На гліністым пагорку ў канцы сотак мелася ў Юткі круглая, глыбокая яма, дзе на зіму буртавалася бульба. На дне гэтай ямы і заклаў Ютка першы камень у пад мурак сваёй вежы.
Некаму можа падацца дзіўнаватым, што чалавек у наш час, на скорую руку паснедаўшы, без дай прычыны бярэцца за работу, у якой не было ў людзей аніякай па трэбы з пары Вавілона. Некаму, але не жыхарам Карун, дзе яшчэ зусім нядаўна, у мінулым стагоддзі, капаўся калодзеж скрозь усю зямлю, каб можна было ў яго ско чыць і глянуць, што ж робіцца там, на другім канцы све ту. Таму, калі Хведар Былінскі, сусед Юткі Казубоўскага, крочыў паўз Юткавы соткі на ферму і спытаўся ў Юткі, што гэта ён тут робіць, дык зусім не здзівіўся Юткавым намерам, а сказаў толькі:
— А… Ну, памагай Бог, — і пашыбаваў сабе далей.
— Казаў Бог, каб ты памог, — буркнуў яму ўслед Ютка, бо каціў вельмі ўжо вялікі камень, аднаму не пад сілу. Тады Хведар вярнуўся — і ўдвух яны скінулі камень у яміну.
— А дзе ты цяпер бульбу буртаваць будзеш? — спытаўся Хведар.
— Ат, — махнуў рукою Ютка, — колькі той бульбы. А работы з ёй — лепей у горадзе купіць.
— I то праўда, — згадзіўся Хведар. — Ты вялікае каменне адзін не цягай. Памагу, як з работы пайду.
На суботу, першага жніўня, падмурак быў закладзены, стаяў трывала, над зейна, хіба толькі землятрус яго мог скрануць. Дый то гледзячы які, бо яміна глыбінёю каля дзесятка метраў, выкапаная ў чырвонай ганчарнай гліне, з якой спрадвеку рабіліся ў Карунах звонкія, як гарэхі, гаршкі, — замураваная ледавіковымі валунамі та кая яміна — гэта вам не жарты. А каб не чапляліся да Юткі, што ды чаго, чаму ды навошта, укапаў ён каля падмурка драўляны слупок, у макаўку якога ўвагнаў бляшаную шыльдачку, з аднаго боку якой былі выбіты аўтамабільныя нумары 1739 ТРМ ПРИЦЕП, а з дру гога акуратна напісана, кожнае слова асобным колерам: будуецца вежа да неба.
— Гэта ты правільна прыдумаў, — сказаў Хведар, ідучы ў нядзелю на ферму. — Бо могуць не зразумець. Неяк паболела на свеце абсалютна дурнога народу. Як у пару пана Цырлюкевіча.
Пан Цырлюкевіч быў тым панам, які ў XIX стагоддзі меў у Карунах глобус, і, калі карунцы пачалі капаць ка лодзеж скрозь усю Зямлю, пан Цырлюкевіч праткнуў свой глобус сталёваю спіцай з боку Карун — і аказала ся, што другі канец спіцы вытыркнуўся ў Ціхім акіяне. Праз тое пан Цырлюкевіч пачаў даводзіць, што калі на ват карунцы пракапаюць калодзеж, то ўсё адно выйсці з яго на той канец свету не змогуць. Больш таго: вада хлыне ў дзірку і затопіць не толькі Каруны, але і шмат якія іншыя вёскі і хутары, што ляжаць паблізу. Паколькі пана Цырлюкевіча ніхто ў Карунах слухаць не схацеў, ён паведаміў пра тое ўраду, націскаючы ў сваім допісе на слова «дыверсія», пасля чаго ў Каруны прыехалі аж чац вёра дактароў: трое ў хуткім часе з’ехалі, а адзін застаўся назаўсёды, ажаніўшыся з Зоськай Каняўка і заснаваўшы такім чынам у Карунах доктарскую дынастыю.
Пан Цырлюкевіч, зразумеўшы, што ўрад палічыў яго вар’ятам, пачаў будаваць на Літвінавай гары акіянскі трохпалубны карабель, каб у час патопу зратаваць сябе, племяннога жарабца Ахіла, тузін галоў дробных хатніх жывёлін, а таксама тых карунцаў, якія, на думку пана Цырлюкевіча, мелі вартасць і значэнне для далейша га развіцця чалавечай цывілізацыі. У карунскага папа захаваўся спіс людзей, якіх пан Цырлюкевіч збіраўся ўзяць на борт свайго карабля, і ў гэтым спісе хай сабе не на першым месцы, але ўсё ж значыліся прапрадзед Юткі Казубоўскага і прабабка Хведара Былінскага.
Читать дальше