Вазянкоў за ручку пілы гэтак учапіўся, што пальцы не расціснуць… Нехта ўспомніў, што ў зямлю закапаць трэба, зямля адцягне. Закапалі, як у магілу, адно што галава зверху… Не міргае, не дыхае. Той, хто зака паць параіў, сказаў, што зямля не адразу адцягвае, па чакаць трэба. Канвойны сержант плюнуў на галаву Ва зянкова: «Ага, б…, я… тут да ночы. І х… чакаць, калі ўжо закапаны…»
Страляць не сталі: калі нават дахадзяга ажыве — з магілы не вылезе. А вылезе, то куды падзенецца?.. Наўкол тайга — і адна ўсяго дарога: лагерная. Нічыпар падышоў да сержанта: «Мядзведзі ж тут…» — той яму ў зубы: «Гэта ты, падла, напарніка кончыў! Так і дакла ду!..»
І даклаў бы, бо ўз’еты быў на Нічыпара. «Такія ж падлюкі, як ты, і ў нас сельсавет спалілі, старшыню ў ім зачыніўшы! А ведаеш, хто быў старшынём? Мой баць ка! Дык я вас…»
Прыйшлі ў лагер, а там жонка Вазянкова… Недзе праўды дабілася, амністыя яму… У Навасібірску, у інс тытуце нейкім чакаюць… Тут ужо сержант пабаяўся га радзіць абышто, даклаўся, як было. Пабеглі назад — у Вазянкова галава адгрызеная. Звер першы паспеў… Так і не дазналіся, адцягнула зямля, ці не…
Калі спаць паклаліся, Нічыпару сон прысніўся, які сніцца ўжо колькі гадоў… Як толькі навальніца з малан кай — так той самы сон: сіні бляск ва ўсе нябесы, без галовы Вазянкоў крычыць аднекуль зпад зямлі: «Гэта ты мне галаву адгрыз!..» — і тут жа сержант Нічыпару ў зубы: «Так, падла, і дакладу…»
Чаму сняцца на пару вернік і бязбожнік?.. Сержант толькі адну малітву ведаў: тваюбогамаць! — а Вазянкоў у Бога верыў, маліўся ўпотай. Адыйдзе пад дрэва нібы па маленькаму, а сам моліцца. Чаму ж тады Бог кінуў маланку джалам да яго?.. Ды яшчэ звера наслаў галаву адгрызці яму… І ўсё ў той дзень, калі ён, можна сказаць, мог нанава жыць пачаць.
А Нічыпара, выходзіла, Бог у той дзень зратаваў. Пры чым, двойчы: ад маланкі і ад сержанта. Але хто ж паслаў яго ў той лагер, у тую тайгу, дзе маланка і сержант? І дзеля чаго?.. Каб ад маланкі і сержанта зратаваць?.. Так што няхай пакаецца, не лішне будзе…
— Госпадзі, даруй, бо не ведаем, што творым, і не разу меем, што кажам… — перажагнаўся і перажагнаў Нічыпара поп, працягнуўшы без аніякага пераходу. — Яны на пад ворку стаяць. — І зірнуў на Нічыпара, чакаючы…
Нічыпар не спытаў, хто там на падворку стаіць, і поп падняўся:
— Дык я паклічу?..
Паўпіраўшыся локцямі, Нічыпар прысеў.
— Чакайце… Чаго яны прыпёрліся?
— Я ж казаў…
— Што казалі?
— Што Зэнусь пакаяцца хоча… Дый Казімір… Ён хоць і кажа, што людзі — звяры, а ў звяроў няма грахоў, ды баіцца, што людзі абгавораць…
— Яго ўсё жыццё абгаворваюць.
— Але ж не за такое… Ён і Зэнуся да вас не пускаў, па куль не спалохаўся, што той па вёсцы ўсё разнясе. А так яно між вамі і Богам застанецца.
Ухапіўшыся за ўвагнаную над спінкай ложка скабу, Нічыпар падцягнуўся вышэй.
— Не трэба мне нічога ні ад іх, ні ад Бога… — І спытаў: — А што Антаніна?
Поп наморшчыў лоб, Антанінай ён быў яўна незадаволены.
— Што Антаніна?..
— Таксама спавядалася?
— Не.
— Напляткарыла, што канаю?..
— Ды не…
— А што тады?..
— Я папрасіў яе сказаць, што Зэнусь зойдзе, што размо ва ў яго… Каб вы ведалі, каб не знячэўку… Яна паабяцала, а сама забегла і да Зэнуся, і да Казіміра, перадала ад вас, каб не прыходзілі. А Зэнусь зусім слабы, можа не сёння, дык заўтра… — Поп ступіў да дзвярэй. — Клікаць?
Нічыпару не хацелася бачыць нікога, а Зэнуся — менш за ўсіх. Як і Казіміра… Калі той сёння ўзнік на парозе, Нічыпар толькі здзівіўся, што ён яшчэ жывы. І ўсё.
Нікому ж не наказваў Нічыпар на парог не ступаць. Прыцягнуўся ж Казімір, хоць яго не клікалі. Дык што раптам за цырымоніі — папа паперадзе пасылаць?
— Бацюшка, а вы за што сядзелі? Поп прыстыў каля парогу.
— Што значыць: за што?
— Ну, за нешта ж вас пасадзілі былі…
— Ніхто мяне ні за што не садзіў. Скуль вы ўзялі?
— Людзі кажуць…
— Ці мала што кажуць… Вунь пра вас таксама…
— І вы не з каталікоў?
У папа барада кіўнулася — гэтак твар выцягнуўся. Ён адышоў ад дзвярэй, стаў пасярэдзіне хаты.
— Тактак… І што яшчэ?
— Наколкі на вас ёсць?
— Якія наколкі?
— Розныя. Якія зэкі робяць.
— Дык я ж не сядзеў.
— Тады пакажыце.
— Што паказаць?
— Што няма наколкаў.
— Распрануцца, ці што?
— Да пояса.
Поп, трохі падумаўшы і ўважліва паглядзеўшы на Нічыпара, зняў і паклаў на крэсла крыж, расу, сцягнуў чорны свэтар, потым белую кашулю…
— Крутніцеся, — папрасіў Нічыпар.
Читать дальше