Уладзімір Някляеў - Цэнтр Еўропы

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Някляеў - Цэнтр Еўропы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Саюз беларускіх пісьменнікаў, Жанр: Современная проза, Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Цэнтр Еўропы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Цэнтр Еўропы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Проза Уладзіміра Някляева, як і ягоная паэзія, адметная псіхалагізмам, вастрынёй адчування і глыбінёй асэнсавання часу. У новую кнігу ўвайшлі апавяданні і аповесці, напісаныя ў замежжы і па вяртанні з эміграцыі.

Цэнтр Еўропы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Цэнтр Еўропы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ліфт толькі спусціўся, а ўжо прыехалі і хуткая дапа­ мога, і дзве паліцэйскія машыны. Рабіць мне тут болей не было чаго, надзея, пакліканая каралеўскім вяселлем, казкай пра Папялушку, мільгнула і прапала, я заспяша­ лася да вакзала, крайком вока назіраючы, як бадзяжніка, які не ўцякаў, не хаваўся, ішоў сабе ціха, нібы гуляючы, па вуліцы, паліцэйскія з адной машыны дагналі, збілі з ног, скруцілі, а паліцэйскія з другой машыны кінуліся да Павала, якога клалі ў машыну хуткай дапамогі, і адзін паліцэйскі, у пальчатках, асцярожна пісталет Павала з ходніка падняў, прыгледзеўся да яго, пстрыкнуў ім і паказаў другому паліцэйскаму, які сказаў: «Det är leksaken, tändaren…» [2] «Det är leksaken, tändaren…» «Цацка, запальнічка…» ( шведск .) І ўва мне паднялося ўсё, вантробы і дыхан­ не — пад горла, нібы я ўніз паляцела, праваліўшыся ў шкляным ліфце, дзе не было падлогі.

РАЖОН

Я ў прыгарадзе нарадзіўся, у сельгаспасёлку. Пры лю­ бым горадзе такія пасёлкі ёсць, і кожны, хто там жыве, з маленства ведае, што нарадзіўся ён і жыве для таго, каб біцца з гарадскімі. Штовечар сядалі мы ў электрычку і ехалі ці ў парк, ці на дыскатэку, дзе, доўга не чакаючы, каб да ночы дамоў вярнуцца, усчынялі бойку. Нам было ўсё адно, каго і за што біць, і часцей, чым мы іх, гарадскія, сабраўшыся, білі нас, але нам гэта толькі дадавала злосці. Назаўтра, абмыўшыся ад крыві, мы зноў сядалі ў вагон электрычкі і ехалі, каб біцца насмерць. Мы ні пра што не думалі, нас вабіла небяспека, рызыка, нам быў у аса­ лоду сам пах бойкі, а ў газетах пра нас пісалі, што мы — сацыяльная праблема.

Неяк па тэлебачанні пра нас дыскусію завялі, і адзін прафесар сказаў, я запомніў, што мы б’ёмся, несвядома адваёўваючы сабе жыццёвую прастору, занятую тымі, каму яна за так дасталася. Я зразумеў, што меў на ўвазе прафесар: гэта як некаму выпадае каралём нарадзіцца, а некаму біцца і біцца, каб пры каралеўскай кухні, ці пры канюшні служыць.

З дзяцінства, апроч таго, што біўся і мяне білі, і быў заўсёды галодны, я вось што яшчэ запомніў. З арміі Лёнік, суседаў сын, вярнуўся, і сусед пеўня, каб да стала засек­ чы, злавіў. Таптаўся з пеўнем на дрывотні, ніяк сякеру не мог знайсці, на жонку крычаў, што тая падзела неку­ ды, а Лёнік сказаў, што не трэба сякеры. Узяў пеўня з бацькавых рук — і чык па шыі рабром далоні, нібы ся­ керкай. Галава пад калоду адляцела, а Лёнік абыякава, нават лянотна рукі абцёр адну аб адну, пеўня кінуўшы, які пабег па двары без галавы, крывёю з горла ва ўсе бакі пырскаючы…

Я пакляўся сабе, што навучуся гэтак, як Лёнік… Так, каб галава адлятала, па шыі біць, і так абыякава, лянот­ на рукі абціраць.

Пакляўся і навучыўся. У секцыю каратэ пайшоў, у арміі ў спецназ узялі, намахаўся і сякеркамі, і лапаткамі… Чалавеку галаву так проста, як пеўню, без лапаткі ці сякеркі не адбіць, тут неймаверная сіла і хуткасць удару патрэбныя. Жылісты чалавек. Асабліва мужык — баба не такая.

Зрэшты, што мужык, што баба — шыйныя пазванкі ва ўсіх з касцей. І ўжо іх я, руку набіваючы, натрушчыў. Балазе было каму і дзе, паўсюль ваявалі.

Калі б у спецназе плацілі нармальна, можна было б далей служыць. Але не плацілі.

Адслужыўшы, паспрабаваў у спорце патузацца, ды там пасля сапраўдных бойкаў пах не той. Потам пахне, не крывёй. Таму згадзіўся, калі прапанавалі іншую работу.

Новы рускі, які наняў мяне ў ахову, быў ніякі не новы, стары партыец. З найвышэйшай касты. З тых, хто і распачаў дзяльбу, падзяліўшы краіну так, што ўсё, што было ў ёй на зямлі і пад зямлёй, ім дасталося. А потым яны кляліся, што зусім не гэтага хацелі — проста так вы­ йшла. Але не інакш, бач, выйшла, а менавіта так. З чым не маглі змірыцца тыя, хто да дзялёжкі стаў падбірацца пазней.

Пад час, калі ў Крамлі піцерскія заверхавод зілі, маскоўскія даўно ўжо ўсё падзялілі. У газетах пісаць пачалі, што нельга дапусціць перадзелу, бо гэта дэстабілізацыя, інфляцыя і ўсё такое. Адразу ж кожнаму, хто быў хоць з нейкімі мазгамі, зразумела стала, што пачаўся перадзел. У Крамлі сабралі ўсіх, хто раней нахапаў, сказалі: «Мы не будзем вас чапаць. Пры ўмове, што той, хто нахапаў на метале, укладвае грошы ў металургію, хто на нафце — у нафтаздабычу, хто на зброі — у армію…» — і так па ўсім спісе. Так яны быццам бы хітра прыдумалі, як гро­ шы нахапаныя забраць. Ну, не ўсе, хоць колькі­небудзь — нібыта з клопатам пра краіну.

Знайшлі дурных…

Старых піцерскіх заадно з маскоўскімі прэсавалі, не зважаючы на зямляцтва. Мой партыец таксама на той сходцы быў. Ім сказалі, яны паслухалі, галовамі паківалі: маўляў, згодныя. Але ніхто, зразумела, ні капейчыны не аддаў. Наадварот, зноўку ўсе гэтак грэбсці заўвіхаліся, нібы сваё не дабралі. Тады і стала самай большай чаргой у Піцеры чарга на могілкі. Як і ў Маскве.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Цэнтр Еўропы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Цэнтр Еўропы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Някляеў - Паэмы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Знак аховы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Адкрыццё
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Вежа
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Прошча
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Вынаходцы вятроў
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Наскрозь
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Так
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Лабух
Уладзімір Някляеў
Отзывы о книге «Цэнтр Еўропы»

Обсуждение, отзывы о книге «Цэнтр Еўропы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x