Заўпарціліся фіны, як аказалася, нездарма: усё прад стаўніцтва фірмы, на якую я старалася, праз дзень пас ля перамоў арыштавалі. Разам з прэзідэнтам. Бо фірма, якой мала было мільёнаў і мільёнаў за саму лесавіну, у полых ствалах дрэў, акуратна закаркаваных выразанай сэрцавінай, гнала на захад кантрабанду. Пасля, убачыўшы, што канал працуе надзейна, узялася за наркотыкі.
Мяне затрымалі, бо ў паперах, па якіх мяне прывезлі, я значылася менеджэрам фірмы. І павярнулі справу да суда…
Каб за што іншае, дык у фінскую ці шведскую тур му яшчэ паспрабуй сесці: у чарзе трэба пастаяць. А за наркотыкі садзяць без чаргі, хутка і надоўга.
Я даволі добра ведала фінскую мову, бо суседзі ў Вы баргу фінамі былі, трохі горш ангельскую і шведскую — і на ўсіх мовах пыталася: у чым мая віна? Мне адказвалі, што ў несвядомым саўдзельніцтве. Я дапытвалася, што яно такое: несвядомае саўдзельніцтва? Мне адказвалі, што вось такое яно, як у мяне, саўдзельніцтва несвядо мае… І накручвалі за яго два гады. Якраз столькі, колькі мяне прасілі не вяртацца ў Піцер.
Выпадкова ў газеце я прачытала, што ў сувязі з па шырэннем Еўразвязу ад Фінляндыі патрабуюць больша га кантролю на мяжы з Расіяй. І зразумела я, што такое несвядомае саўдзельніцтва.
Дапамог мне адзін з дырэктараў сумеснай фінска шведскай кампаніі. Нядаўні наш партнёр. Той, з якім я старалася, каб быў працягнуты кантракт. Даніэль Сала монсан, швед. Ён наўпрост спытаў, чаго я болей хачу: ці ў турму, ці за яго замуж?.. Нібыта жартам папярэдзіўшы, што гэта амаль адно і тое ж…
Не пачуўшы жарту, я згадзілася замуж, бо мне, апрача ўсяго, і жыць не было дзе. Хіба толькі ў турме.
Даніэль наняў амерыканскага, каб не з Еўразвязу, адваката, спецыяліста па справах з наркотыкамі, і той даказаў, што я не пры чым. Я заўважыла, як перад аме рыканцам фіны не тое каб выцягнуліся ў струнку, але ўсё ж замітусіліся: о’кей… о’кей — і мне гэта, шчыра ска заць, не надта глянулася. У нечым яно да таго, што ў нас рабілася, было падобнае… І выходзіла, што ва ўсім свеце так: дзе грошы, дзе сіла, там і праўда.
Афармляць нашы адносіны Даніэль не стаў. Ніяк. Лічылася, што мы ў грамадзянскім шлюбе. Ён пера вёз мяне ў Швецыю і пасяліў у асабняку ў прыга радзе Стакгольма, амаль што ў лесе. І кожны дзень мы хадзілі на лыжах. Уявіце: на лыжах кожны дзень. Кругамі, кругамі…
Калі Даніэля дома не было, я выбіралася ў горад. З грашыма толькі на кішэнныя расходы. На каву з пірож ным.
Аднойчы ў кавярні, дзе я піла каву і ела пірожнае, з’явіўся Ражон. Я ледзь не задохлася, пірожным папярх нуўшыся… Не чакала. І не падумала, што праз Ражна мне грошы перадалі. «Канец мне», — падумала.
Грошай ніхто і не перадаваў. Ражон сказаў, што ўслед за мной ён паспеў збегчы, а партыйца нашага павесілі. На той жа вяроўцы, на якой павесіўся хлапчук. У тым порце, за які партыец змагаўся з канкурэнтам. Так што мне, выходзіла, не два гады дамоў вяртацца нельга, а да новай рускай рэвалюцыі.
Ражон спытаў, што я раблю?.. Чаго засела ў лесе?.. Ён тут фірму адкрывае, дык…
Ён нічога мне ў сваёй фірме не мог прапанаваць, апроч месца прастытуткі.
Вярнуўшыся ў лес, я сабрала ўсе лыжы, іх шмат было, пасекла і кінула ў камін. Сядзела і грэлася.
Сярод лыжаў былі «дамы» і «лэдзі». А сярод «лэдзі» — яшчэ і элітныя. На іх хадзіў бацька Даніэля, які нават быў некалі нейкім чэмпіёнам, і хадзіў дзед Даніэля, і прадзед… Даніэль казаў, што ўсе яны, як толькі на свет з’яўляліся, спачатку на лыжах хадзіць вучыліся, а пас ля ўжо так, без лыж.
Даніэль прыехаў, калі ўсё дагарэла. Убачыўшы друз і попел, напіўся. Потым біўся. Доўга, усю ноч.
Раніцай, уся ў сіняках, я сабралася ў паліцыю. У феміністычнай Швецыі сінякі на жанчыне — гэта сінякі на жанчыне не ў нас, дзе хто каго любіць — той таго чубіць, і няма над гэтым ні суда, ні закона. Тут над усім ёсць і закон, і суд — і немалая сума кампенсацыі з таго, хто любіць і чубіць, калі ён не хоча ў турму. А да ўсяго — розгалас, які паўплывае і на асабісты ягоны імідж, і на імідж кампаніі… Таму Даніэль спытаў, чаго я хачу, каб абысціся без паліцыі. Я адказала, што волі.
Ён згадзіўся. І, каб на волі было мне за што жыць, да памог з работай: праз нейкага фіна, універсітэцкага сябра свайго, шышку ў кампаніі «Вікінг», уладкаваў на паром. Хоць мог закапаць у лесе — ніхто б мяне не шукаў.
Tack så mycket, Dаnіel. [1] «Tack så mycket, Daniel!» «Вялікі д зякуй, Даніэль!» (шведск.)
Спачатку я працавала ў бары, пасля ў казіно… Ста ралася, уверх падымалася хутка. З’явілася на вокладцы часопіса з рэкламай парома — і праз тую рэкламу мяне зноў знайшоў Ражон. Ён адкрыў фірму, гандляваў, вазіў кантрабанду, яму патрэбны быў свой чалавек на пароме. Я паспрабавала адмовіцца, ён паклаў мне руку на спіну і ціскануў пальцамі шыю. Калі я ачуняла, сказаў, што на ступным разам ціскане мацней.
Читать дальше