В. Маслюк. «Я зразумеў, што ён плача!..»
Немагчыма адлюстраваць жыццё чалавека ў горадзе, не адлюстраваўшы жыццё горада, яго рэаліі, законы, супярэчлівасці, не ведаючы яго гісторыі, не адчуваючы сучаснасці, не ўяўляючы будучыні.
У мастацкім асваенні гарадской рэчаіснасці i рэчаіснасці ўвогуле А. Глобус, Г. Булыка, В. Маслюк шмат увагі акцэнтуюць на адлюстраванні свету рэчаў, свету маленькіх люстэрак, дзе выяўляюцца сутнасныя адценні чалавека. Акцэнтуюць, думаецца, зусім не маючы на мэце ўзводзіць спосаб характарыстыкі «праз рэчы» ў абсалют, даводзіць яго да ступені «шазізму». Бясспрэчна, гэта толькі адзін ca шматлікіх спосабаў пазнання мастацтвам чалавека i сусвету, i ён павінен ноўнасцю адпавядаць агульным законам мастацтва. Але тое, што ён вельмі дзейсны i выыіковы на службе ў сапраўднага майстра слова,— несумненна, i ў гэтым бліскуча пераканаў нас Аркадзь Куляшоў у пачатку «Сцяга брыгады» i ў «Прытодах цымбал».
Ды i ці толькі Аркадзь Куляшоў? Варта ўспомніць хаця б верш Анатоля Вярцінскага «Рэчы» («Нас акружаюць нашы рэчы...»), іншыя яго вершы, такія, як «Дынамік», «Ода квітанцыі», «Дзякуй, тэрмас», «Туга метэарыта» i г. д.
Дарэчы, урбаністычныя матывы ў беларускай паэзіі ўпершыню з'явіліся, зразумела, не ў маладых паэтаў 80-х. Свой пачатак урбаністычныя матывы бяруць з цыклаў М. Багдановіча «Места» i У. Жылкі «Вершы аб Вільні». Невыпадкова эпіграфам да сваёй нізкі Багдановіч узяў двухрадкоўе Валерыя Брусава: «Ты — чарователь неустанный, ты — не слабеющий магнит». З усіх рускіх паэтаў гарадскія матывы займалі ў творчасці Брусава ці не самае найбольшае месца. У сваю чаргу на рускага паэта паўплывала французкамоўная лірыка, асабліва творы Э. Верхарна, якога той жа Брусаў бліскуча перакладаў i прапагандаваў у Расіі. У тым, што Багдановіч арыентаваўся акрамя ўласнага таленту ў стварэнні першай у беларускай паэзіі урбаністычнай нізкі на творчасць Верхарна i Брусава,— няма ніякіх сумненняў. У дзевяці вершах ён здолеў адлюстраваць не толькі характерны знешні воблік горада, але i дакрануцца, наколькі гэта было магчыма, да філасофскіх i псіхалагічных калізій ясыцця яго жыхароў. Багдаыовіч акрэсліў той новы вобразна-лексічны рад, без якога ўжо немагчыма абысціся яго наступнікам: вулка, каменне, ліхтарні, цыферблат гадзінніка на вежы, вітрыны, рэкламы, бульвар, асфальт, натоўп, тэлеграф, газета, агні вакзала, паравоз, семафор i іншыя «горада чароўныя прынады». Цікава, што вобраз горада ў вершах Багдановіча наўмысна абагульнены, без падкрэслівання канкрэтйых рэалій i прыкмет Вільні, хаця відарыс жыцця горада i малюецца з віленскіх вулак i пляцаў, a адзін з вершаў так i называецца «У Вільні».
«Вершы аб Вільні» Уладзіміра Жылкі значна адрозніваюцца ад твораў гарадской тэмы Багдановіча, i не толькі тым, што вершы двух таленавітых паэтаў заўсёды адрозніваюцца паміж сабой. У дадзеным выпадку відавочна адрозніваецца сам падыход творцаў да выяўлення «віленскіх матываў», адрозніваюцца мэты i задачы, якія яны перад сабой ставілі (што адлюстравана i ў назвах).
У. Жылка пісаў не пра «места» ўвогуле, а канкрэтна пра Вільню, узгадваючы i празрыстую раку Віллю, i гатычны касцёл святой Ганны, царкву ў візантыйскім стылі ля вады, трохкрыжовую гару, Бернардзінскі сад. Чароўныя прынады горада знайшлі сабе месца i ў яго вершах:
Вялікай вуліцы экзотыка,
Тэатры, кіно, шпіталі,
I маліцвенна ўзносіць готыка
Да неба тонкія шпілі...
Але не урбаністычныя прыкметы горада цікавяць паэта, a гістарычны лес Вільні, «крывіцкай Мэккі», тое цэнтральнае месца, якое займаў гэты горад у станаўленні дзяржаўнасці i культуры беларусаў. Менавіта таму У. Жылка звяртаецца да гэтай тэмы ў час, «калі сябры нас гудзяць згубаю» i «ворагі прарочаць скон». У жыцці беларусаў Вільні належыць не проста асабліва вялікае, а нейкае магічнае, на думку паэта — фатальна прадвызначанае месца душы ўсіх беларускіх земляў. Адсюль ужо невыпадковым бачыцца ўвядзенне ў верш «О, Вільня, крывіцкая Мэкка!..» матываў Карана: мінарэты, Кааба, Мадыны, месяц Рамадана, Мэкка, прарок, адсюль наканавана-прароча, шматзначиа чытаюцца радкі:
Плыве па вулках пыха панская,
Распуста, блуднасць i мана;
I ярасць жорсткая, паганская
Бліскае ў вочах літвіна. (...)
А там, па-над мурамі даўнімі,
Дзе места ўсенькае відно,
Руіна думамі дзяржаўнымі
Гадае там: чыё яно?..
Наступныя трыццаць гадоў не прынеслі беларускай паэзіі ў распрацоўцы тэмы горада ніякага плёну, азначаная Багдановічам i Жылкам традыцыя перарываецца, як i некаторыя іншыя традыцыі пачатку стагоддзя i 20-х гадоў.
Читать дальше