• Пожаловаться

Васіль Зуёнак: Паіміж небам і зямлёй

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Зуёнак: Паіміж небам і зямлёй» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2009, ISBN: 978-985-08-1012-0, издательство: Беларуская навука, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Васіль Зуёнак Паіміж небам і зямлёй

Паіміж небам і зямлёй: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паіміж небам і зямлёй»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аўтар кнігі — паэт Васіль Зуёнак, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы, ганаровы член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Старонкі яе — плён роздуму аб праблемах жыцця, літаратуры, мовы. Аўтар дзеліцца сваімі ўражаннямі аб паэзіі класікаў Янкі Купалы, Якуба Коласа. Пімена Панчанкі, калег-равеснікаў Ніла Гілевіча, Рыгора Барадулін, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Някляева, Янкі Сіпакова, даследуе сакрэты паэтычнага майстэрства, этымалагічныя глыбіні слова. Кніга адрасуецца як навукоўцам, спецыялістам, так і шматлікім прыхільнікам роднай літаратуры.

Васіль Зуёнак: другие книги автора


Кто написал Паіміж небам і зямлёй? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Паіміж небам і зямлёй — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паіміж небам і зямлёй», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Прадстаўнік Англіі ў 4-м Камітэце з упартай настойлівасцю імкнуўся давесці, што карпарацыі «садзейнічаюць стварэнню эканамічнай мікраструктуры», што наогул «гэтыя тэрыторыі малыя, там няма чаго рабіць», што, зразумела, замежныя кампаніі маюць і свае мэты, «іх задача — дзейнічаць у сваіх інтарэсах», аднак яны «даюць занятасць, работу».

Калі паслухаць гэтыя «довады», то можна падумаць, што капіталісты толькі і дбаюць аб тым, каб прынесці шчасце і дабрабыт жыхарам залежных тэрыторый. У такім выпадку, відаць, варта паслухаць і другі бок: што кажуць самі пасланцы «апякуемых» — у ААН іх называюць петыцыянерамі (своеасаблівыя хадакі). Зразумела, заходнім дыпламатам петыцыі гэтых шукальнікаў праўды былі яўна не па душы, і мы ў той час былі сведкамі, як прадстаўнікі дыпкорпуса ЗША, напрыклад, пакідалі свае месцы ў зале, каб не слухаць скаргі знядоленых.

Аднак жа — вось ужо зафіксаваныя ў афіцыйных дакументах сведчанні. Лопес-Пачэка расказваў, як вядзецца «палітыка сельскагаспадарчага разбурэння Пуэрта-Рыка пад выглядам «індустрыялізацыі»; што «...пакончана з такімі галінамі сельскай гаспадаркі, як вытворчасць цукру, тытуню, кавы, мяса-малочных прадуктаў, агародніны, рысу... — г. зн. тавараў, якія зараз мы вымушаны імпарціраваць са Злучаных Штатаў, прыносячы прыбытак дзяльцам», што «беспрацоўе дасягнула ўзроўню беспрэцэдэнтнага — 40 працэнтаў». Словам, эканамічная структура цалкам падпарадкавана інтарэсам карпарацый ЗША. І тое эканамічнае «ажыўленне» і занятасць пэўнай часткі насельніцтва грунтуецца на разгортванні ваеннай прамысловасці. Той жа Лопес-Пачэка называў і яшчэ адну крыніцу «заробку» — пуэртарыканцы заахвочваюцца да наёмнай службы ў арміі. Злучаныя Штаты ствараюць на востраве «дзяржаву падачак», а цана за гэта — падпарадкаванне ваенным імкненням. Самі пуэртарыканцы з горкай іроніяй кажуць: «Харчовыя талоны за мегатоны...» Яшчэ адзін петыцыянер з Пуэрта-Рыка — прападобны Велес — сведчыў: «Мы — нацыя пад залог...»

Размяшчэнне на залежных тэрыторыях ядзернай зброі і іншых відаў зброі масавага знішчэння — гэта новая тэндэнцыя: ядзерны каланіялізм. Ваенныя базы на залежных тэрыторыях прызначаны зусім не для павышэння занятасці мясцовага насельніцтва. Гэта байкі, што так званыя малыя тэрыторыі не хочуць разлучацца са сваімі гаспадарамі. Петыцыянер Крус (астравы Панапе і Касрае) прыводзіў яшчэ адно сведчанне: «Мы не хочам 200 мільёнаў долараў, за якія купляюцца нашы астравы і нашы жыцці...»

І чамусьці, калі заходзіць гаворка аб трывалым дабрабыце, аб матэрыяльнай уладкаванасці (катэгорыі духоўныя — іншая рэч), міжволі думаеш: усё гэта добра і так, здаецца, натуральна і зразумела, калі б...

Калі б не ўсплывалі ў памяці пякучыя, што спапялялі крыўдаю, словы прадстаўнікоў Лацінскай Амерыкі і Афрыкі на пасяджэннях ААН аб грабежніцкім размеркаванні багаццяў зямлі, аб міжнародным рабаванні. Хіба не адносіны джунгляў у эканоміцы давялі Бразілію да таго, што толькі адных працэнтаў за пазыку яна павінна выплачваць 50 мільярдаў долараў на працягу чатырох год? «Голад не менш страшны, чым ядзерная зброя», — гаварыў прадстаўнік Буркіна Фаса Базіль Гісон: штогод у Афрыцы памірае галоднай смерцю 30 мільёнаў чалавек — у асноўным дзеці і жанчыны. І ў той жа час паўтара мільярда штомінутна траціцца на ўзбраенне. Калі дзесяць з невялікім год назад ваенныя выдаткі ва ўсім свеце складалі прыкладна 300 мільярдаў долараў, то зараз штогадовая графа ваеннага бюджэту адных толькі ЗША з вялікім «запасам» пераваліла гэтую лічбу...

І тут жа — няспынна і смертаносны выбухаюць «снарады і бомбы» эканамічнай, гандлёвай вайны. Антычалавечны «клуб дзяржаў-даўжнікоў» стварыўся ў свеце, дзяржаў, што вымушаны, каб выплаціць працэнты за папярэднія даўгі, залазіць у новыя, браць новыя кабальныя крэдыты. Узровень бедных краін сёння робіць праблематычным не іх развіццё, а нават само існаванне... «Дыялог глухіх» цвёрда ўсталяваўся ў эканамічных узаемаадносінах паміж дзяржавамі-крэдыторамі з багатага боку і даўжнікамі з беднага. Адзін аднаго тут не чуюць...

Як не чуюць, відаць, і валадары карпарацыі «Кодэк» сваю наёмную рабочую сілу, калі, па сведчанні газеты «Нью-Йорк таймс», маючы чысты прыбытак (за 9 месяцаў года) 526 мільёнаў долараў, аб'яўляюць аб звальненні рабочых па прычыне «фінансавых цяжкасцей»...

Такі ён, «шматслойны амерыканскі пірог».

Аднак жа — лічыць чужое багацце ўсё адно як заглядваць цераз плячо ў газету таго джэнтльмена, што стаіць на пероне дэтройцкай паветранай чыгункі. Утаропіўся ён у разгорнутыя старонкі, міма пралятаюць вагоны, ля ног сіратліва чакае чамадан, а чалавек з такім захапленнем, так уважліва чытае, што той-сей з пасажыраў не-не ды і зазірне ў ягоную газету. І сам на момант супыніцца і толькі потым, збянтэжана і з вінаватай усмешкай, пачынае азірацца, калі ўгледзіць, што маўклівы і засяроджаны чытач той ні больш ні менш як па-майстэрску зроблены муляж...

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паіміж небам і зямлёй»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паіміж небам і зямлёй» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Рыгор Барадулін: Руны Перуновы
Руны Перуновы
Рыгор Барадулін
Васіль Зуёнак: Вызначэнне
Вызначэнне
Васіль Зуёнак
Тарас Рыгоравіч: Вершы. Паэмы
Вершы. Паэмы
Тарас Рыгоравіч
Отзывы о книге «Паіміж небам і зямлёй»

Обсуждение, отзывы о книге «Паіміж небам і зямлёй» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.