Васіль Хомчанка - Звон над зямлёй

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Хомчанка - Звон над зямлёй» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Звон над зямлёй: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Звон над зямлёй»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Звон над зямлёй — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Звон над зямлёй», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Васіль Хомчанка

Звон над зямлёй

Баба Настачка, седзячы ў цяньку хаты на ўслончыку, карначом скрабла маладую бульбу і кідала яе ў чугунок з вадою. Бульбіна булькала, вада пырскала і на самую бабу, і на Васілька, які прымасціўся на загавальні. Халодныя пырскі — вада толькі што са студні — прыемна, быццам ільдзінкі, паколвалі скуру, і Васілёк кожны раз, калі баба падносіла бульбіну да чыгунка, знарок падстаўляў твар пад гэтыя пырскі. «Блюм!»—глытала вада бульбіну. «Блюм!»—гаварыў Васілёк, зажмурваючыся ад пырскаў. Старая баба, скурчыўшыся на ўслончыку і ўся рупліва засяроджаная сваім заняткам, нічога гэтага не заўважала. Яе бурыя сухія пальцы бясконца варушыліся, і бліскучае лязо карнача варушылася, здзіраючы ружовае шалупінне. А калі ў чыгунку бульбы паболынала, а вады паменшала і яна ўжо не пырскалася, Васілёк сказаў:

— Баба, а чаго я сяджу на двары? Чаго не збегаю на луг?

— А ты не сядзі, пабегай каля хаты.

— Я каля хаты бегаў. Тут куры і горача. Я на луг хачу.

— На лузе рэчка, і ты ўтопішся.

— Не ўтаплюся, навошта мне тапіцца. Баба Настачка нічога не адказала, перастала скрабсці бульбу і задумалася. Вочы ў бабы маленькія, вузенькія, вакол іх, нібы павуцінне, зморшчынкі, а старкаваты твар шэры, выцвілы, як пустое поле ў познюю восень. Баба не заўважыла, што ўжо не ў цяньку сядзіць — сонца выглянула з-за ха-ты і смаліла ёй галаву. Яна не пасунулася бліжэй да сцяны, а толькі нацягнула рог белай, у чорную гарошыну хусткі ніжэй на твар. Дачысціла бульбу, паклала нож у чыгунок і, выпрастаўшы рукі на каленях, адпачывала. Васілёк устаў з загавальні, абхапіў бабу за цёплую шыю і пачаў лашчыцца, як лашчыўся заўсёды, калі хацеў нешта выпрасіць.

— Баба, родненькая, пусці мяне.

Рука бабы Настачкі пасунулася па Васільковай спіне і плячы, легла на галаву, паказытала валасы.

— Не, унучак, я лепш табе моркаўку вырву. Сало-о-дкая моркаўка.

Васілёк пакрыўджана сеў на загавальню, абхапіў рукамі калені, а на калені паклаў галаву. Так ён сядзеў і чакаў, калі пашкадуе яго баба. Плакаць ён не збіраўся, ды і не змог бы заплакаць — крыўда ж яшчэ не моцная.

Сухі ліпень затапіў зямлю гарачынёй, спякотным сонечным святлом, парнай цішынёй, высініў неба, сцёршы з яго ўсе хмурынкі і аблачынкі, і яно апусцілася нізка, нібыта хацела параўнаць сваю сінюю красу з красой зямной, зялёнай. Чорныя кропкі ластавак прашывалі' сінечу неба, і чым гарачэй рабілася на зямлі, тым вышэй і вышэй узнімаліся ластаўкі. Млосна стагналі куры пад сенцамі, на двары цыбаў, з бульканнем у горле, певень. Рыжы кот выцягнуўся на саломе і ляжаў як нежывы, раз-пораз высалопваючы чырвоны, падобны на стручок перцу, язык. Зрачкі ў ката, як дзве макавыя бубачкі, а хвост — прамая палка: колькі Васілёк ні глядзеў, хвост ні разу не варухнуўся.

Пуста ў вёсцы і ціха. Хто на сенажаці, хто ў лесе, хто на рэчцы. Не чуваць нічыйго крыку, піску, смеху. Хоць вазьмі Васілёк ды крычы за ўсіх сам, на ўсё сяло.

— А вунь і да цябе ідуць,— ці што пачула, ці ўбачыла баба.

Васілёк, усё яшчэ седзячы ў той самотнай паставе, пачаў глядзець то на зачыненыя вароты, то на агарод — там, дзе ў затравелым рагавічку былі веснічкі і сцежка ў поле. Але нічога не ўбачыў. Ён падскочыў і спытаў:

— Дзе, баба, дзе? — I нарэшце ўбачыў над варотамі зялёнае вудзільна, а ў шчыліне нечае вока. Вароты з рыпам адціснуліся ад шула, і на двор зайшоў Антон.

— На Беседзь іду,— сказаў ён. Васілёк чакаў, што Антон і яго запросіць на рэчку, але той не запрашаў.

— Ну дык пасядзі перад дарогай,— сказала баба Антону.

А той, як стаў пасярод двара, так моўчкі і стаяў, мыляючы сваімі тоўстымі мокрымі губамі.

— Сядзь,— запрасіў і Васілёк, паляпаўшы па загавальні, і сеў сам.

Антон падышоў да загавальні, паставіў на яе босую закарэлую нагу, але не сеў. Яму хацелася нешта сказаць па сакрэце Васільку і каб не чула баба.

— Баба, давай я чыгунок у хату занясу,— зразумеўшы Антона, сказаў Васілёк.

Баба спахапілася, устала з услончыка, зірнула на сонца, а яно ўжо высока ўзабралася,— войкнула, што яшчэ столькі работы, і, захапіўшы чыгунок, паспяшалася ў прыхатак.

— Што ты, Антон, хацеў сказаць? — шэптам спытаў Васілёк.

— Дай гурок,— таксама шэптам папрасіў Антон.

— Гурок? — расчараваўся ў Антонавай таямніцы Васілёк.— Яны яшчэ горкія.

— Дай гурок, і я залезу на неба.

— Хо! — разявіў рот Васілёк.— На неба?

— Ага.

Было цікава, што прыдумаў сёння гэты Антон, цыганаваты і дурнаваты, як яго называла Васількова маці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Звон над зямлёй»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Звон над зямлёй» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Звон над зямлёй»

Обсуждение, отзывы о книге «Звон над зямлёй» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x