Васіль Зуёнак - Паіміж небам і зямлёй

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Зуёнак - Паіміж небам і зямлёй» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Беларуская навука, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паіміж небам і зямлёй: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паіміж небам і зямлёй»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аўтар кнігі — паэт Васіль Зуёнак, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы, ганаровы член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Старонкі яе — плён роздуму аб праблемах жыцця, літаратуры, мовы. Аўтар дзеліцца сваімі ўражаннямі аб паэзіі класікаў Янкі Купалы, Якуба Коласа. Пімена Панчанкі, калег-равеснікаў Ніла Гілевіча, Рыгора Барадулін, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Някляева, Янкі Сіпакова, даследуе сакрэты паэтычнага майстэрства, этымалагічныя глыбіні слова. Кніга адрасуецца як навукоўцам, спецыялістам, так і шматлікім прыхільнікам роднай літаратуры.

Паіміж небам і зямлёй — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паіміж небам і зямлёй», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дык вось: мог бы засведчыць... А чаму ж і не: сады тут ёсць — нават усцяж дарогі, вялізны, калгасны, праўда, запушчаны, амаль здзічэлы... І ўсё — яблыні, яблыні... А вось ігрушы — не давялося ніводнай пабачыць...

І тады ўяўленне міжволі скіроўвала развагі да іншай «этымалагічнай каляіны»: а можа, «Ігрушка» зусім і не ад «ігрушы» найменнем абзавялася?.. Ёсць жа тут, у нашых мясцінах, і яшчэ адна вёска — Ігрышча. А цераз, так скажам, поле ды балота ад Ігрушкі — Шчаўры, дзе гасцяваў калісьці Дунін-Марцінкевіч і засведчыў (у «Шчароўскіх дажынках» (цікава толькі: а чаму не «шчаўроўскіх»?..)), як «Дойка на ігрышчы з Талеркай танцуе»... Ды і дарога да Шчаўроў спрадвек. называлася ў нас Пагулянкай: па ёй ішлі і ехалі святочныя людзі на кірмаш...

Дык ці і не тут, дзе Ігрушка, — а месца падыходнае якраз: круты пагорак спадае да (калісьці ж, пэўна, бруістай) рачулкі, а хутчэй, крыніцы, — збіраўся ў даўніну навакольны люд — абмыцца жыццядайнай, асвечанай рачнымі багамі, вадой, ці не тут наладжваліся язычніцкія вясновыя ігрышчы?..

Так ці інакш, а Ігрушка — вёска паэтычная.

Тым больш, што і тая самая, чаканая, ігруша зацвіла ў гэтым куточку. Не магла не зацвісці. Яна аб'явілася паэтычным словам. І слова гэта прамоўлена было вучаніцай Ігрушкаўскай школы Ленай Якаўлевай...

Падрастала дзяўчынка. Вясновая квецень прыносіла першы плён: вершы Алены друкаваліся ў часопісах «Маладосць», «Першацвет», «Бярозка», «Вясёлка»... Пазнаёміў з яе паэзіяй штотыднёвік «Літаратура і мастацтва»...

За гэты час Алена Якаўлева скончыла сярэднюю школы — са срэбраным медалём, прайшла вучобу і ў рэспубліканскай школе «Юны літаратар» пры акадэмічным Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы. Натуральным быў і выбар далейшага шляху: Алена паступіла на вучобу ў Літаратурны інстытут (Масква).

Год атрымання дыплома супаў з выхадам у выдавецтве «Юнацтва» кніжкі вершаў Алены Якаўлевай для дзяцей. А неўзабаве яна прыйшла да чытача дарослага — са зборнікам лірыкі.

Паэтычны голас Алены Якаўлевай не гучны, але шчыры і пранікнёны, па-народнаму просты і мудры:

— Часцей глядзі на полымя, унучка, —
Казала мне бабуля не аднойчы. —
Ураз згарыць хай у агні гаючым
Ліхое ўсё, што нехта насурочыў...

Асветленая дзяцінствам, сагрэтая, як вясновым сонейкам, матчынай пяшчотай і любоўю, цеплынёй яе сэрца, яе рук, позірку, прарастаюць зярняткі паэзіі:

Драўляныя маснічкі —
Бы сцежачкі. Калісьці
Па іх у свет сунічны
Спяшалася я выйсці.

Драўляная падлога
Цяплей пад абразамі.
Я дома, дзякуй Богу,
У хаце таты й мамы...

Усё, што акаляе Алену, яна надзяляе жывымі рысамі, адухаўляе — з дзіцячым здзіўленнем і захапленнем (а ў гэтым і ёсць паэзія, яе наіўная зачараванасць і стоеная мудрасць). Парог бацькоўскай хаты, падлога, печ, нават чыгункі ў ёй, двор, дрэвы, кветкі — усё-ўсё ў родным наваколлі дыхае, гамоніць з Аленай, і яна прамаўляе да іх, як да задушэўных сяброў...

А вось цялятка, якое «на свет з'явілася ў мароз», і, каб адагрэць, бацька прынёс яго з хлева да цёплае печы:

І дрыжаць няўстойліва каленкі
Ў першым руху войстрых капыткоў...
Чорна-белы цуд жыцця маленькі
У хату лепшай казкай увайшоў!..

І тут жа пераход на хвалю трапяткога чалавечага настрою — любасці і замілавання:

Мой сынок схіліўся нізка-нізка — То смяецца, то ізноў маўчыць. І вільготны цуд з ружовай пыскай Першы раз на белы свет мычыць...

Якая па-сялянску глыбінная душа і светаўспрыманне праяўляецца ў малюнку!.. Колькі простай чалавечай мудрасці свеціцца ў ім...

Зноў прыгадаем тую ж ігрушу: не шмат у ёй фарбаў, але кожная квяцінка дыхае вясною. І ў кожнай, калі загаманіць з імі на іх мове, свой настрой: то ўзнёсла-крылаты, то летуценна-самотны, то замілавана-пяшчотны... Так і ў паэтычных радках Алены Якаўлевай, што сабраліся ў адзіную крону-кніжку, імя якой — «На ўзбярэжжы цішыні»...

Бэз схаваў свой позірк ад людзей,
Давярае толькі яснай поўні.
Хмары блякнуць, як кругі надзей...
Колькі мар было ў дзяцінстве, помніш?

Зноўку на ўзбярэжжы цішыні
Нас пакліча ранішняе рэха...
На імгненне ператворыць нехта
Нам рамонкі ў яркія агні.

Думка без пачатку і канца
Неспакоем бэзу адгукнецца...
І, як непаўторнасці працяг.
Зарапад асвеціць нашы сэрцы...

Гэта голас вясны. Вясны паэтычнай дарогі, вясны абяцанняў і надзей...

На хвалях лясной дарогі

ДАЛЁКА - БЛІЗКА...

Ад хаты — да рэчкі за агародамі: як гэта было далёка! Бяжыш, бывала, калі прыхопяць прыцемкі, і сэрца ёкае, заходзіцца: хаця б з кім-небудзь не спатыкнуцца са страшным...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паіміж небам і зямлёй»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паіміж небам і зямлёй» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Паіміж небам і зямлёй»

Обсуждение, отзывы о книге «Паіміж небам і зямлёй» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x