Васіль Зуёнак - Паіміж небам і зямлёй

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Зуёнак - Паіміж небам і зямлёй» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Беларуская навука, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паіміж небам і зямлёй: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паіміж небам і зямлёй»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аўтар кнігі — паэт Васіль Зуёнак, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы, ганаровы член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Старонкі яе — плён роздуму аб праблемах жыцця, літаратуры, мовы. Аўтар дзеліцца сваімі ўражаннямі аб паэзіі класікаў Янкі Купалы, Якуба Коласа. Пімена Панчанкі, калег-равеснікаў Ніла Гілевіча, Рыгора Барадулін, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Някляева, Янкі Сіпакова, даследуе сакрэты паэтычнага майстэрства, этымалагічныя глыбіні слова. Кніга адрасуецца як навукоўцам, спецыялістам, так і шматлікім прыхільнікам роднай літаратуры.

Паіміж небам і зямлёй — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паіміж небам і зямлёй», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Грамадзянская пазіцыя Генадзя Бураўкіна ставіць звышзадачы: мала сказаць праўду (хоць і слова таксама справа), трэба і самому рабіць гэту праўду, змагацца за яе — кожнаму з нас і кожны дзень, кожным учынкам сваім... Паэзія, усё ж, не стырно, не руль, што адзіным паваротам можа рэзка мяняць кірунак чалавечай душы, наіўна чакаць ад паэтычнага слова імгненных вынікаў уздзеяння. Яна, паэзія, хутчэй, — плуг, што рыхтуе глебу, на якой узрастаюць духоўныя, маральныя шуканні чалавека.

Генадзь Бураўкін дапытлівы назіральнік, востра бачыць жыццё ў характэрных прыкметах. Пабачыў і паслухаў ён Ігру духавога аркестра ля ваенкамата, дзе маці праводзяць на службу ў армію сваіх сыноў, — і як шчымліва і трывожна падумалася паэту:

Духавыя аркестры,
Паходныя трубы
Папулярнымі робяцца
Перад вайной... —

гэтая трывога ападае на сэрца тым — Хатынскім — снегам, што «ў памяці вечна стыне»...

Пра паэму «Хатынскі снег» цяжка гаварыць, цяжка яе пераказваць, як і наогул паэзію. Гэта незагойная рана, гэта боль людскі, які стаў болем асабістым:

...І бабы загаласілі:
— А дзеткі!
А вы ж не паспелі пажыць!
А вашы ж ногі не паспелі нахадзіцца.
А вашы ж рукі не паспелі напрацавацца.
А вашы ж вочы не паспелі наглядзецца.
А вы ж не паспелі ўнукамі парадаваць нас.
Крывіначкі нашы!
Сонейкі нашы!
Дзеці!
За што ж яны вас?!.

Словы такія — галашэнні — вартыя быць выбітымі на фасадах усіх ваенных міністэрстваў, — усіх, дзе яны ў свеце ёсць... Каб ведалі, каб не забываліся...

Праблемы лёсавызначальныя — небяспека знікнення, адыходу ў нябыт канкрэтнага народа — трывожна пранізваюць і сённяшнюю, мірную, атмасферу, адгукаюцца болем у сэрцы і думах паэта:

Словы жудасна паміраюць,
Патухаюць,
як светлякі.
Забываюць іх,
не паўтараюць
І газеты,
і языкі.
Толькі недзе
ў далёкай вёсцы
З плёску рэк і шуму лясоў
Узляцяць,
як забытыя вёсны
Салаўямі на сто галасоў...
...Ды цяжкім, раўнадушным нарогам
Іх завальвае час і быт.
І здаецца,
не словы —
народы
Адыходзяць моўчкі ў нябыт...

І вось чаму мы павінны, нарэшце, паглядзець праўдзе ў вочы, не рабіць прынамсі выгляду, што нічога не адбываецца. Калі ў нас ёсць намеры застацца народам, калі мы хочам ісці ў гісторыю беларусамі, Беларуссю, мы павінны з сапраўдным жыццёвым неспакоем думаць, клапаціцца пра лёс роднай мовы. Няма народа бязмоўнага. І з размываннем нацыянальнага ці не ідзе прасоўванне, усталяванне спажыўца манкуртнага чужамоўя, таго бязроддзя, якое насоўваецца пад маскай «інтэрнацыяналізму». Яго нам паслужліва, але настойліва прапануюць, падкідваюць, падшэптваюць... Сапраўдны ж інтэрнацыяналізм, калі мы ўжо хочам так яго называць, трымаецца на грунце нацыянальным.

Крэўнай, глыбіннай, асабістай прысутнасцю ў нашым бурлівым, неўтаймоўным свеце пазначана паэзія Генадзя Бураўкіна. Голас паэта, яго інтанацыя, тэмперамент, нават жэст прачытваюцца ў яго радках выразна, дакладна і непаўторна. І клопат яго — грамадзяніна і паэта — нязменны: несці святло праўды, змагацца за яго ў імя шчасця людзей. «Гняздо для птушкі радасці» назваў адну са сваіх кніг Генадзь Бураўкін. Гняздо для птушкі радасці — яно і ў сэрцы паэта, і на санцасяжнай, высокай кроне жыцця, кроне пяшчоты і гневу.

1986

МЫШЫНАЕ ВОЧКА

Звычайна пішаш (ці прынамсі ўзнікае нейкі, ледзь не падсвядомы, сігнал сказаць) пра таго альбо пра тое, што зрабілася ўжо часцінкай тваёй душы.

Не скажу гэта пра Міколу Купрэева. Ведаю: паэт. Ведаю: таленавіты. Ведаю: з нялёгкім, блытаным лёсам... Усё так. Але не настолькі блізкія мы з ім па тым, як молімся паэтычнаму небу, што і на гэты раз мог бы прачытаць жменьку новых вершаў Міколы, адзначыўшы тое-сёе для сябе з чыста рамесніцкім інтарэсам. І толькі. І толькі — калі б не гэтае «мышынае вочка»...

«Прощай, немытая Россия...» Адзін радок — і ўжо неўзабаве два стагоддзі спрэчак, разваг, доказаў сцверджання і адмаўлення. З аднаго радка вырастаюць артыкулы, даследаванні, філасофскія трактаты...

Паэзія — загадка не на мігатлівыя стагоддзі: яна — на тысячагоддзі, на вечнасць.

Разгадваюць яе кожная эпоха, кожнае пакаленне па-свойму, грунтуючы на ёй сваё светаўспрыманне, сваё светасцверджанне ці светаборства.

І гэта паўсямеснае духа валадарства паэтычнага слова вырастае як бы з імгненнага яго прамаўлення, усяго толькі з канкрэтнага, аднаразовага, здавалася б, яго прызначэння, адрасна-будзённай скіраванасці, з аднае ўспышкі, выбуху сонечнага пратуберанца ўдушы паэта.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паіміж небам і зямлёй»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паіміж небам і зямлёй» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Паіміж небам і зямлёй»

Обсуждение, отзывы о книге «Паіміж небам і зямлёй» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x