Васіль Зуёнак - Паіміж небам і зямлёй

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Зуёнак - Паіміж небам і зямлёй» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Беларуская навука, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паіміж небам і зямлёй: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паіміж небам і зямлёй»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аўтар кнігі — паэт Васіль Зуёнак, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы, ганаровы член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Старонкі яе — плён роздуму аб праблемах жыцця, літаратуры, мовы. Аўтар дзеліцца сваімі ўражаннямі аб паэзіі класікаў Янкі Купалы, Якуба Коласа. Пімена Панчанкі, калег-равеснікаў Ніла Гілевіча, Рыгора Барадулін, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Някляева, Янкі Сіпакова, даследуе сакрэты паэтычнага майстэрства, этымалагічныя глыбіні слова. Кніга адрасуецца як навукоўцам, спецыялістам, так і шматлікім прыхільнікам роднай літаратуры.

Паіміж небам і зямлёй — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паіміж небам і зямлёй», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дык пра што ж мне шэпчуць яны, бярозы Ніла Гілевіча, пра што кажуць у думную хвіліну?

А пра тое, што:

— без радзімы паэт — бяскрылы;

— без народа паэт — безгалосы;

— без часу паэт — пустацветны.

Ніл Гілевіч не абдзелены: ён мае радзіму, жыве са сваім народам — у часе, наканаваным гісторыяй.

Душа паэта ведае, да якіх крыніц прыпасці, каб прычасціцца, да якіх бяроз прыхінуцца і прыгарнуцца...

Мудра кажуць: каб пазнаць паэта, трэба пабываць на яго радзіме. Думка бясспрэчная, усёабдымная. І ці не з гэтай прычыны (а зусім не ад легкадумнага свавольства) карціць дапоўніць яе: заўсёды ж ёсць побач з бальшаком, з магістраллю маляўнічая сцяжынка, — мабыць, толькі мая, толькі для мяне...

Дык вось:

...пабываць на радзіме паэта — і пажыць з ім у адным інтэрнаце...

...пабываць на радзіме паэта — і разам з ім далёка ад яе...

...бываць на радзіме паэта — і перачытваць яго кнігі...

Што датычыць першай, галоўнай, умовы, то можна з пэўнасцю сказаць: радзіму Ніла Гілевіча, Лагойшчыну, ведаю някепска — і паездзіў, і пахадзіў пешкі.

Ды і хто не знае гэты дзіўны край — лясны, пагоркавы, прагорклы блакадным дымам, край мужных і працавітых людзей. Тут сонечнае дыханне надгайнаўскіх ніў і крамяны водар грыбных нерушаў...

Тут вытокі песні паэта. А прыйшла яна, пагрукалася ў сэрца вясковага хлапчука вельмі рана. У пятнаццаць год Ніл Гілевіч надрукаваў свой верш, а ў шаснаццаць стаў удзельнікам Першай рэспубліканскай нарады маладых пісьменнікаў. Імклівы дэбют: юнак — побач з нядаўнімі франтавікамі Іванам Шамякіным, Аляксеем Русецкім, Міколам Аўрамчыкам, Андрэем Макаёнкам... Выпадковасць? Ці нечаканы шанец? Не! Лёс. Лёс хлапчука, які ў дзесяць год становіцца дарослым. Лёс, выпакутаваны ў агні пажарышчаў, загартаваны на сцежках партызанскай Лагойшчыны...

Ты кажаш, я не ведаю вайны,
Што мне тады было гадоў замала.
Чаму ж яна мае забрала сны?
На ўсё жыццё наперад сны забрала?

Чаму ж амаль не кожнае начы
Я прачынаюся, скаваны жахам?
Хачу ад смерці лютай уцячы —
І стрымгалоў бягу аўсом няжатым,

Паўзу бульбянішчам па баразне.
Па хмызняку куляюся, па пожні,
Але ратунку мне няма і ў сне —
У вочы стрэл грыміць у міг апошні...

З першых творчых крокаў Радзіма, народ уваходзяць у паэзію Ніла Гілевіча як яго ўласны лёс. Будуць пошукі свайго шляху, будуць радасці і сумненні, але гэта застанецца назаўсёды — нязменным, вызначальным:

Я шчаслівы, што ўзяў для жыцця
Хоць па кроплі малой ад цябе —
Працавітасці шчырай тваёй,
І сардэчнай любві, і спагады,
А яшчэ ўзяў адвагу байца,
Каб не гнуцца ў агні-барацьбе... —

гучыць сыноўняе прызнанне народу. І яшчэ:

Жывеш і будзеш жыць ты, песня магчыма,
Пакуль народа сэрца будзе біцца!
Мы сваю долю ў свеце перайначылі
Не для таго, каб на цябе забыцца!..

Да чыстых, незамутнёных крыніц народнай песні сэрцам прыпадае Ніл Гілевіч — і як паэт, і як даследчык-навуковец. Ён слухае яе лад, чуйна ловіць яе крылатае слова...

Прыгадваюцца інтэрнацкія вечары, калі Ніл Гілевіч — наш слынны студэнцкі паэт (толькі падумаць: трэцякурснік — член Саюза пісьменнікаў Беларусі) — запрашаў нас, першакурснікаў, пачынаючых вершатворцаў, да сябе ў пакой — і пасля творчых дэбатаў неяк сама сабой пачыналася песня. Ён задуменна расцягваў мяхі, перабіраў лады і густым барытонам вёў мелодыю. Мы, хто як мог, падцягвалі. І ўслухоўваліся ў песню. І глядзелі ёй у твар. І вучыліся ў яе. Гэта былі сапраўдныя паэтычныя семінары, дзе, як сказалі б цяпер крытыкі, цудоўна спалучаліся традыцыя (паэтычныя сакрэты народнай песні) і наватарства (наша юнае імкненне і ўпэўненасць, рашучасць адкрываць новыя паэтычныя кантыненты!).

На крылах гэтага захаплення вылятала ў свет і першая (як і ўсе астатнія) кніга Ніла Гілевіча «Песня ў дарогу»:

Калі не жадаеце знацца ў жыцці
З назойлівай скрухай-журбою, —
Куды б ні прыйшлося паехаць, пайсці, —
Песню бярыце з сабою!

Гэта быў і наш голас. Ды і амаль уся кніга была — як наша, студэнцкая: тут і вяселле ў інтэрнаце, і пасылка, што з'явілася вельмі дарэчы — якраз тады, калі «стыпендыя выйшла дарэшты, а новай яшчэ не чутно...». Мы ўсё гэта ведалі на памяць, чыталі і цытавалі.

Любоў да народнай песні вызначыла і кола навуковых інтарэсаў Ніла Гілевіча. Прафесар БДУ, аўтар шматлікіх грунтоўных даследаванняў, укладальнік і каментатар фальклорных зборнікаў — усё гэта ўзрасло на грунце той любові. Яна эстафетай ляціць ад сэрца да сэрца: «Спявайце, юныя паэты!» — заклікае Ніл Гілевіч, углядаючыся ў будучыню:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паіміж небам і зямлёй»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паіміж небам і зямлёй» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Паіміж небам і зямлёй»

Обсуждение, отзывы о книге «Паіміж небам і зямлёй» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x