Васіль Зуёнак - Паіміж небам і зямлёй

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Зуёнак - Паіміж небам і зямлёй» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Беларуская навука, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паіміж небам і зямлёй: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паіміж небам і зямлёй»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аўтар кнігі — паэт Васіль Зуёнак, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы, ганаровы член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Старонкі яе — плён роздуму аб праблемах жыцця, літаратуры, мовы. Аўтар дзеліцца сваімі ўражаннямі аб паэзіі класікаў Янкі Купалы, Якуба Коласа. Пімена Панчанкі, калег-равеснікаў Ніла Гілевіча, Рыгора Барадулін, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Някляева, Янкі Сіпакова, даследуе сакрэты паэтычнага майстэрства, этымалагічныя глыбіні слова. Кніга адрасуецца як навукоўцам, спецыялістам, так і шматлікім прыхільнікам роднай літаратуры.

Паіміж небам і зямлёй — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паіміж небам і зямлёй», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А святло радасці было ў томе.

І я надарыўся быць пры ім — і пры ёй: і пры томе, і пры светлай радасці...

Быццам на цёплай траве ляжаў, на лугавіне, яшчэ не кранутай касою — у мятліках і красаванні. А глядзеў — у неба...

І светла было на душы, і радасна...

Такое было чытанне...

А том быў — першы, з пяці братоў — гэтакіх жа асмужана-загарэлых, па-зямному дужых і па-нябеснаму ўзнёслых...

А Вам, Іван Антонавіч, чаму пра гэта ўсё кажу, — няцяжка здагадацца...

3. Снежная імпрэсія

На цэлым свеце — белы снег,

на ўсіх палях і дахах...

Сказ з апавядання

«На цэлым свеце — белы снег.
На ўсіх палях і дахах...»
Ступіць — і то, здаецца, грэх:
Бялынь — як фуга Баха...

Ні даляглядаў, ні лясоў,
Ні ў рай шляхоў нядрэмных,
І колькі ў свеце галасоў —
Адну трактуюць тэму.

Усё — між небам і зямлёй —
З'ядналася ў сусвеце,
Злілося з вечнай глыбінёй:
Ні межаў, ні адмецін...

Снягоў неразгаданы лёс
На сэрца так нахлыне,
Што плакаць хочацца — да слёз —
Прад гэтаю бялынню...

І Янка Брыль: не ў вершы збег —
Ляціць над прозай птахам:
«На цэлым свеце — белы снег.
На ўсіх палях і дахах...»

ПРА ШТО ГАВАРЫЛІ ЗОРКІ

Геніяльны верш Міхаіла Юр'евіча Лермантава «Выхожу один я на дорогу...» асабліва прыводзіць у захапленне радкамі «Ночь тиха. Пустыня внемлет Богу, и звезда с звездою говорит...» усіх: ад мудрацоў літаратурнай крытыкі да юнай школьніцы... І ніхто ніколі не спытаўся: аб чым жа гавораць тыя зоркі?.. Не сказаў тое і паэт.

У слынным перакладзе лермантаўскага верша на беларускую мову Аркадзь Куляшоў яшчэ больш аддаліўся ад адказу на гэтае пытанне: «Зорка зорцы голас падае...» Ужо не гавораць зоркі (пэўна, аб чымсьці ж канкрэтным?..), а проста перагукваюцца, голас падаюць...

А вось Максім Танк — пачуў. Пачуў — і сказаў, пра што гаварылі зоркі. Сказаў у вершы сваім «Падслуханае» амаль праз паўтара стагоддзя пасля Лермантава.

Няцяжка здагадацца, што гаворка ў зорак сёння, мабыць, вялася пра іншае. І ўсё ж лермантаўскі радок «И звезда с звездою говорит» паслужыў для Максіма Танка не адно толькі эпіграфам, але і тым чуйным камертонам, каб настроіцца на «мову зорак» нашага часу:

Гэта была першая
Пасляваенная ноч.
Засыналі змораныя горам
Папялішчы,
Нівы,
Хвалі рэк.
Толькі чуць было,
Паміж сабою гаварылі зоры:
— Асцерагайцеся Зямлі,
На ёй — чалавек.

ВЫ ШУМІЦЕ, БЯРОЗЫ...

Песня, якая заўсёды з табой

Радзіма, народ, час...

Трыадзінства гэтае стаіць ля калыскі паэта, як і наогул кожнага мастака, бласлаўляючы яго нараджэнне.

Трыадзінства гэтае вядзе яго пакутнымі сцежкамі творцы, не спрамляючы шляхоў, а падказваючы і вызначаючы іх.

Трыадзінства гэтае хросным знакам Тройцы аберагае ад нячыстых намераў, ад творча-згубных д'ябальскіх спакусаў.

Прамаўляючы гэтыя словы, думаю зараз пра Ніла Гілевіча — як асобу, як паэтычную з'яву наогул і як аўтара верша «Вы шуміце, бярозы...» у прыватнасці, верша, загадкавага сваёй простасцю і крылатай наканаванасцю...

Вы шуміце, шуміце
Нада мною, бярозы,
Калышыце, люляйце
Свой напеў векавы.
А я лягу-прылягу
Край гасцінца старога
На духмяным пракосе
Недаспелай травы..

От жа, здаецца, звычайныя словы, без асаблівых «прызначаных» дзеля жанру ўпрыгожванняў. Але чаму ж такое неадольнае і разам з тым несуцішна-шчымлівае пачуццё стаіць на парозе тваёй душы, выпраменьваецца гэтымі вольнымі радкамі? Музычная версія, прапанаваная кампазітарам Эдуардам Ханком і выканаўцам Анатолем Ярмоленкам? Несумненна, ёсць і яе доля — і не малая. Толькі не забывайма: і яна ж магла нарадзіцца не інакш як на паэтычнай аснове. Музыка ўгадала паэзію. Музыка сэрцам прачытаў паэта...

Дык у чым жа падманлівасць гэтай «прастаты»? Гэтаксама, як у Гётэ, згадваючы выдатны лермантаўскі пераклад, мовім па-беларуску:

Горныя вяршыні
Ў цемры спяць начной;
Поўняцца даліны
Свежаю імглой;
Не пыліць дарога,
Не дрыжаць лісты...
Што ж, чакаць не доўга, —
Адпачнеш і ты...

Зазначым, аднак, адразу, каб не ўзнікалі няпрошаныя «прымерванні»: гаворка ідзе не аб настраёвым ладзе верша, а аб спосабе паэтычнага выяўлення пачуцця. У Гётэ было сваё, філасофскае-мінорнае, імгненне, засведчанае вершам, у Ніла Гілевіча (хай даруюць музыкі маё магчымае дылетанцтва) — мажор гучыць у мінорнай танальнасці...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паіміж небам і зямлёй»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паіміж небам і зямлёй» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Паіміж небам і зямлёй»

Обсуждение, отзывы о книге «Паіміж небам і зямлёй» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x