Леанід Левановіч - Палыновы вецер

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Левановіч - Палыновы вецер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Палыновы вецер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Палыновы вецер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Леанід Левановіч — вядомы беларускі пісьменнік, аўтар пяці раманаў, звязаных аднымі героямі і месцам дзеяння. "Палыновы вецер" працягвае гэты цыкл, у які ўваходзяць раманы "Шчыглы", "Паводка сярод зімы", "Дзікая ружа", "Сіняе лета", "Бесядзь цячэ ў акіян". У новым рамане расказваецца пра распад СССР і палітычныя падзеі 1980-90-х гадоў, якія аказаліся лёсавызначальнымі для многіх савецкіх людзей, пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС і пра бязмежнае каханне ў радыяцыйнай зоне.

Палыновы вецер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Палыновы вецер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але варухнулася ў глыбіні душы іншая думка: вось няма райкама, абкама і ЦК, а жыццё не спынілася, і паліклініка працуе, і трамваі, тралейбусы ходзяць, у магазінах ёсць хлеб і малако, і нават чэргі паменелі, але не таму, што паболела харчоў і тавараў, не, проста ў людзей паменела грошай.

У даволі прасторным, цемнаватым вестыбюлі — Сахута адразу адзначыў, што нізкаватая столь будыніны прыгнятае чалавека, — ён адшукаў акенца рэгістратуры, спытаўся, ці ёсць талончыкі да ўчастковага тэрапеўта.

— Да ўчастковага можна без талончыка, — буркнула стомленая хударлявая кабета. — Заказвайце картку, і ўсё...

Картку... Яе ж трэба мець. Так, у яго была картка ў лечкамісіі. І ўчастковы доктар, дзябёлая, пышнагрудая ўсмешлівая Зінаіда. О, як часта яна тэлефанавала, клапацілася пра здароўе высокага партыйнага функцыянера. “Андрэй Мацвеевіч, вы пра нас зусім забыліся. Трэба прайсці агляд. Аналізы здаць. Флюараграфію”, — лагодным голасам варкавала ў слухаўку персанальная дакторка. Сахута даўным-даўно забыўся на чаргу ў паліклініцы

Для яго паездка ў лечкамісію нагадвала спатканне з сімпатычнай жанчынай.

Ён яшчэ раз агледзеўся і ўбачыў акенцы–амбразуры, і ля кожнага стаялі людзі. За шклом былі відаць стэлажы, застаўленыя тоўстымі гросбухамі, у якіх месціліся медыцынскія карткі жыхароў раёна. Над адным з акенцаў ён прачытаў назву сваёй вуліцы прыткнуўся да чаргі. Людзі называлі адрас, казалі да якога ўрача маюць талончык і хутка адыходзілі

Андрэй наблізіўся да акенца, разгубіўся, не ведаючы з чаго пачаць.

— Што вам, малады чалавек? — зірнула на яго кабета ў акулярах. — Гаварыце хутчэй.

— Мне трэба завесці картку. Іду да ўчастковага тэрапеўта.

Ён падаў у акенца пашпарт. Кабета пагартала дакумент, здзіўлена прамовіла:

— Даўно тут жывяце. А картку дасюль не завялі.

— Не было калі хварэць.

— А некаторым дык падабаецца хварэць. Абы бальнічны вырваць Раней так было. Цяпер, мусіць, гэткай халявы не будзе. Рынак прымусіць укалываць. А то пры камуністах людзі рабілі выгляд, што працуюць, а дзяржава…Ну, яны, камунякі, рабілі выгляд, што плацяць за работу. А што цяпер? Дзе яны тыя камунякі? Пахаваліся, як мышы пад венікам. Ваша месца работы?

— Беларускае тэлебачанне... Старшы інжынер, — схлусіў ён.

Схлусіць вырашыў яшчэ ідучы ў паліклініку, бо прызнацца, што беспрацоўны, язык не павярнуўся б. А тэлебачанне ён ведае, бываў там, сябра працуе. Ведае, з якой павагаю некаторыя людзі ставяцца да блакітнага экрана: ён сябра сям’і, галоўны дарадчык і суразмоўнік. Андрэй адчуваў, што вушы ягоныя ўспыхнулі чырванню, як у нашкодзіўшага першакласніка, але кабета гэтага не заўважыла, яна таропка выпісвала картку, бо чарга да акенца імгненна падрасла.

— Ідзіце на трэці паверх. Картку перададзім, — жанчына назвала нумар кабінета, у якім прымае ўчастковы тэрапеўт. — А гэта талончык на флюараграфію. Пастарайцеся сёння зрабіць здымак. Акурат яна зараз працуе. Тут, на першым паверсе.

Андрэй шчыра дзякаваў рэгістратарцы, якая даволі ветліва ўсё яму растлумачыла, і між іншым усыпала камунякам, а значыць, і яму, былому сакратару абкама.

Ля дзвярэй, за якімі месцілася флюараграфія, стаяла доўгая чарга. Андрэй прыткнуўся ў канцы яе, міжволі ўздыхнуў. Пажылая жанчына, якая стаяла перад ім, павярнулася, зразумела ягоны ўздых, супакоіла:

— Тут хутка. Зрабіць здымак — мінутнае дзела. Запускае адразу па чатыры чалавекі. А вы да якога доктара?

— Да ўчастковага.

— Гэта доўга. Вы і там займіце чаргу. А тады сюды. Я скажу, што вы за мною занялі...

Андрэй паслухаўся мудрай парады, пакіраваў на трэці паверх. У паўцёмным калідоры на вузкіх тапчанах паўз сцены сядзела шмат людзей. Знайшоў патрэбны кабінет, спытаўся, хто апошні.

— Я! — ускінуў руку, нібы пачухаў за вухам, даволі малады вусаты мужчына.

— І гэта ўсе сюды? — здзівіўся Андрэй, бо налічыў ажно сем чалавек.

— Ну так, усе, — змрочна адказаў вусаты.

— А хто перад вамі? — вусаты тыцнуў рукою на жанчыну ў чырвонай кофце. — Будзьце дабры... Ну, скажыце, што я за вамі. Трэба здымак зрабіць. Флюараграфію прайсці.

— Добра, ідзіце. Тут надоўга. Можаце і піўка выпіць, — павесялелым голасам адказаў вусаты мужчына.

Андрэй адчуў, што яму зрабілася горача, патыліца налівалася свінцовым цяжарам, хоць уранні ён каўтнуў таблетку адэльфану. Адчуў, як зашчымела, сціснула за грудзінаю, намацаў у кішэні валідол, павольна пасунуўся на першы паверх. Чарга там паменела, неўзабаве Андрэй апынуўся ў паўцёмным калідорчыку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Палыновы вецер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Палыновы вецер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Палыновы вецер»

Обсуждение, отзывы о книге «Палыновы вецер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x