Леанід Левановіч - Палыновы вецер

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Левановіч - Палыновы вецер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Палыновы вецер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Палыновы вецер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Леанід Левановіч — вядомы беларускі пісьменнік, аўтар пяці раманаў, звязаных аднымі героямі і месцам дзеяння. "Палыновы вецер" працягвае гэты цыкл, у які ўваходзяць раманы "Шчыглы", "Паводка сярод зімы", "Дзікая ружа", "Сіняе лета", "Бесядзь цячэ ў акіян". У новым рамане расказваецца пра распад СССР і палітычныя падзеі 1980-90-х гадоў, якія аказаліся лёсавызначальнымі для многіх савецкіх людзей, пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС і пра бязмежнае каханне ў радыяцыйнай зоне.

Палыновы вецер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Палыновы вецер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Закруцілі яго, узялі ў палон звычайныя, будзённыя клопаты і праблемы вялікай будоўлі. На планёрцы Георгій пераказаў размову з намеснікам міністра сваім бліжэйшым памочнікам.

— Вусны дазвол — штука хітрая, — пакруціў носам галоўны інжынер. — А як пуск завода сарвецца, тады спытаюць: чаму народ распусцілі? Хто дазволіў?

— Ну, дык грошай жа не даюць, — парыраваў намеснік па будаўніцтве. — Завод сёлета пусціць не ўдасца. Яшчэ столькі работы! Тым больш там, наверсе, нікому наш завод не патрэбны.

— Карацей, зробім так, — рашуча сказаў Акапян. — Хто не дужа заняты і хоча ўзяць адпачынак, адпускайце. На два тыдні без аплаты. Хай убіраюць бульбу. Рыхтуюцца да зімы.

Адчыніла дзверы сакратарка, сказала, што зноў тэлефануе ляснічы.

— Усе свабодныя! — Акапян зняў трубку.

— Георгій Сяргеевіч, дзень добры! Не прабіцца да вас. Даўно мы не бачыліся. Запрашаю на паляванне. А то качкі скора адляцяць у вырай. За Бялынкавічамі, у чыстай зоне, ёсць возера. Там качак — хмара. Давайце заўтра з раніцы і маханём туды. Ну як?

— І хочацца, і колецца. Спраў розных багата.

— Справам заўсёды канца няма. Паляванне — справа сезонная. Сёння можна — заўтра не. Так што паехалі. Даніла Баханькоў будзе. Вы ж з вадзіцелем?

— Ды не. Адпрасіўся... Бульбу капаць трэба.

— А калі паехаць сёння? На возеры пераначуем. Каля вогнішча. Шандарахнем па антабцы... А заўтра да дзесяці ён будзе дома. Даніла сядзіць без паліва. У мяне толькі матацыкл.

Акапян зразумеў, чаму гэтак угаворвае ляснічы: ім няма на чым ехаць. І ў яго не лішне гаручага, але раптам так заманулася апынуцца ў лесе, весела пагаманіць, кульнуць па “антабцы”.

— Пазвані праз гадзіну. Тады канкрэтна дамовімся, — закончыў ён размову.

Дзень памалу разгараўся. Па абедзе з-за хмараў выбілася зыркае сонца і высвеціла на дрэвах жоўта-чырвонае лісце — яно нагадвала раннюю сівізну ў чупрыне яшчэ маладога, здаровага чалавека. Прырода быццам спахапілася, што надыходзіць час бабінага лета, вымыла ўсё навокал бадзёрым восеньскім дажджом, вецер пазрываў сухое зморшчанае лісце, каб шчодра размаляваць лес у восеньскія фарбы. Паветра пачысцела, зрабілася прасветленым, празрыстым, як вымытае шкло.

Памалу палепшаў і настрой Акапяна. Усе ягоныя думкі былі пра паляванне. Заводскія клопаты адступілі на другі план.

Яны прыехалі на возера, калі сонца яшчэ не схавалася за дрэвы. Дзмітрый Акуліч развёў паляўнічых. Акапяна паставіў на прагалінцы, адкуль быў добры агляд наваколля. Даволі вялікае возера выцягнутай падковай уціснулася між лесу. Мабыць, з вышыні яно нагадвае след велікана, запоўнены вадою, падумаў Акапян, аглядаючы наваколле, нібы ўжо спадзяваўся ўбачыць у вышыні чараду качак.

Метраў за паўсотні ад яго стаяў Даніла Баханькоў. Сам ляснічы разам з вадзіцелем на старой пласкадоцны пашыліся ў чарот, які густа атуляў супрацьлеглы бок возера. Неўзабаве з чароту ўзнялася чародка качак, імкліва закружыла над возерам. Георгій не паспеў падрыхтавацца, як убачыў качак над галавою. Ускінуў стрэльбу, адчуў, што рука дрыжыць ці то ад хвалявання, ці ад бяссоннай ночы, націснуў курок — стрэлу не было, ціскануў другі — грымнуў стрэл наўздагон чарадзе. І ніводная качка не ўпала.

З прыкрасцю і разгубленасцю праводзіў вачамі чараду птушак. Тут жа бабахнуў дуплетам Даніла, дзве качкі шлёпнуліся ў ваду. Таксама дуплетам зняў дзвюх качак ляснічы.

“Шанцуе ж людзям”, — з прыкрасцю сплюнуў Акапян, цішком вылаяўся.

Астатнія качкі нырнулі за макаўкі дрэў. Але адна адбілася, імкліва кружляла над возерам. Георгій таропка заклаў новы набой. Качка набліжалася, ускінуў стрэльбу, мацней прыціснуў прыклад да пляча, адчуў, як тахкае сэрца, злавіў у проразі між ствалоў птушку, узяў трохі вышэй і ціскануў курок. Яму падалося, што стрэлу не пачуў, затое згледзеў, як падстрэленая качка рэзка склала крылы, спікіравала ўніз і шчабоўкнулася ў ваду. Ён прыкмеціў тое месца, куды ўпала птушка. Ляснічы з вадзіцелем спрытна даставалі ўпаляваную дзічыну. Акапян навёў іх на месца, куды ўпаў ягоны трафей.

— Ого, які качар! Прыгажун! — узрадавана крыкнуў ляснічы.

Акапян адразу не зразумеў, што качар — гэта самец-прыгажун. Гэта ён уцяміў, калі ўбачыў зялёна-карычневую птушку, узяў у рукі. Вада сцякла з пер’я, з крылаў, пачуў слабую цеплыню птушынага цела, якое зусім нядаўна было поўнае жыцця, спрыту, першароднай прыгажосці. І вось ягонае жыццё нечакана абарвалася. Цікава, чаго ён застаўся, не паляцеў разам з чарадой? Ці адбіўся з перапуду, ці кінуўся шукаць сваю сяброўку, якую падстрэлілі паляўнічыя? І яго напаткала смерць. Георгію шкада было прыгажуна-качара, і ў той жа час варухнулася ў душы азартная радасць паляўнічага ад удалага, трапнага стрэлу. Калі б не пацэліў, было б сорамна: кампаньёны-хаўруснікі знялі па дзве качкі, а ён ніводнай. А так, ён можа сябе паважаць, бо яшчэ мае цвёрдую руку і зоркае вока.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Палыновы вецер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Палыновы вецер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Палыновы вецер»

Обсуждение, отзывы о книге «Палыновы вецер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x