Леанід Левановіч - Палыновы вецер

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Левановіч - Палыновы вецер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Палыновы вецер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Палыновы вецер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Леанід Левановіч — вядомы беларускі пісьменнік, аўтар пяці раманаў, звязаных аднымі героямі і месцам дзеяння. "Палыновы вецер" працягвае гэты цыкл, у які ўваходзяць раманы "Шчыглы", "Паводка сярод зімы", "Дзікая ружа", "Сіняе лета", "Бесядзь цячэ ў акіян". У новым рамане расказваецца пра распад СССР і палітычныя падзеі 1980-90-х гадоў, якія аказаліся лёсавызначальнымі для многіх савецкіх людзей, пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС і пра бязмежнае каханне ў радыяцыйнай зоне.

Палыновы вецер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Палыновы вецер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Юзя слухала, пад сонцам разамлела, зняла гумовікі. І Пятро разуўся, зняў кашулю.

— А можа, давай пакупаемся? Хоць Ілля ўжо ў ваду памачыўся. Але ж надвор’е цёплае. Вада чыстая.

— Дык я ж без купальніка, — спахапілася Юзя. — Не думала пра купанне. А тут і мне захацелася...

— Мілачка мая, навошта ж тут купальнік? Мы ж з табой, як Адам і Ева. Вось у іхніх касцюмах і будзем плаваць. Ніхто нас не падгледзіць. Ніхто не перашкодзіць. Хіба толькі сонца, ды буслы. Вунь ходзяць па лузе. Смела распранайся, — Пётр Еўдакімавіч адышоўся да густога бярэзніку, каб Юзя не саромелася.

Між бярэзніку цвіў верас, гулі чмялі, пчолы. У паветры разліваўся п’янкі водар мядовай квецені.

— Хадзі сюды, Юзя! — паклікаў ён. — Тут вельмі добра...

Юзя наблізілася да яго, на хаду расшпільваючы кофту.

— Ох, як верас пахне! Цуд! Глядзі, і пчолкі гудуць. Ці могуць нашы даляцець сюды?

— Могуць. Напрасткі тут якія дзве вярсты. Яны ж нюхам чуюць, што тут меней радыенуклідаў. А я хачу цябе цалаваць...

Яны цалаваліся. Голыя целы адбіваліся ў люстраной гладзі ракі. Вада была ўжо цемнаватая, бо сонца не падымалася гэтак высока, як на пачатку лета. І закаханыя ўжо даўно немаладыя, але ім хацелася жыць і радавацца насуперак усялякаму ліху, а найперш — Чарнобылю. Юзя прывезла з сабою кнігу пра каханне. Мамута недзе чытаў пра “Кама-Сутру”, але ніколі не бачыў. А калі пагартаў, пачытаў, зразумеў, што жыццё пражыў, дзяцей нарабіў, а займацца каханнем не навучыўся. Часам ён думаў, што яны з Тацянаю былі вельмі цнатлівыя. Мала цалавалаіся, любўю займаліся, каб нараджаць дзяцей, а не дзеля асалоды. Для гэтага ў іх не было часу, дый умельства, нават гаварыць пра каханне саромеліся. А з Юзяй усё было інакш.

— А ведаеш прыпеўку? — гарэзліва зірнула на яго Юзя. — Тады слухай:

Міламу надоечы я давала стоячы. Ці ж для дробязі такой на зямлі ляжаць сырой?

— Не згодзен. Каханне — гэта не дробязь

Тым часам Юзя зняла кофту. Здымаць станік не спяшалася. Мамута расшпіліў ззаду гаплічкі, павесіў станік сабе на шыю, усміхнуўся:

— Найлепшае ў свеце ярмо.

Ён пяшчотна пацалваў Юзіны грудзі. Затым апусціўся на калені. Бясшумна ўпала на пясок спадніца. Тады ён пацалваў ніжэй пупка Юзін жывот. Яна таксама апусцілася на калені. на локці.

— Ну што. мая міла я, праверым спосаб нашых продкаў. Не ляжаць жа на зямлі сырой. Лепей чатыры кропкі апоры.

І Ён увайшоў у Яе. І толькі пяшотна-ласкавае сонца бачыла гэта.

Затым яны купаліся. Але нядоўга. бо вада была ўжо халодная, дужа бадзёрая. Юзя адно акунулася і сіганула на бераг. Мамута трохі паплаваў, нават нырнуў разы са два, але неўзабаве выскачыў з вады, ішоў, чуючы мокрымі пяткамі ласкавы пясок. І гэтак яму закарцела легчы на цёплы пясок, як у маленстве, перакаціцца, а потым — усяму ў пяску, нібыта ў шэрай кальчузе, нырнуць у ваду. Але зрабіць так ён не адважыўся: здавалася, што пад кожнай пясчынкай затаіўся нябачны . страшны вораг — радыенуклід-забойца.

“Пракляты Чарнобыль! Адкуль ты зваліўся на нашу галаву?!” — ён ціха вылаяўся і палез на гару, нібыта адразу адчуў цяжар пражытых гадоў.

Потым яны сядзелі каля цяпельца, смажылі сала на лаўцах, елі чырвоныя памідоры, якія вырасціла Юзя ў парніку. Мамута прыхапіў з дому чакушку, і яна была вельмі дарэчы. Выпілі па чарцы.

— За нашу любоў! Хай яна не канчаецца, а мацнее і мацнее... — Юзя пазірала на Мамуту і ў светла-карых, зеленаватых вачах ён угледзеў адданасць і нейкую незвычайную шчырасць.

— Хай будзе так! — пагадзіўся ён.

Па абедзе Юзя разаслала ля вогнішча куртку, лягла на ёй, соладка пацягнулася. З-пад кофты звабліва выторкваліся курганкі ейных грудзей. Мамута не стрымаўся, каб не пацалаваць яе, пальцы самі пачалі расшпільваць гузікі.

— Спакушаеш ты мяне, мілачка. Хоць ты штаны яшчэ раз здымай...

— А што табе цяжка зняць? Ці лянота? Дык я памагу, — рагатала Юзя, потым ціха дадала: — Не трэба. Паберажы сябе. Ведаеш, Петрачок мой любы, мне здаецца... Ну, у мяне такое адчуванне, што я ніколі не была такой шчаслівай, як сёння. Не, па-вашаму: сянні. Сянні я самая шчаслівая бабуся. Закаханая бабуся. Каб ты ведаў, колькі начэй я плакала, калі ты паехаў. Нават не развітаўся. Я разумела. Усё разумела, але ад гэтага было не лягчэй. Хто мог падумаць, што я кіну ўсё і прыеду да цябе! Ды ў Чарнобыльскую зону! А па-мойму, гэта зона любові. І сёння, не — сянні было як ніколі добра. Ой, Пецечка, напаіў ты бабусю. І хочацца гаварыць такое, пра што і казаць сорамна… Будзь такі пяшчотны заўсёды. І прагны, і дужы, і нястомны. Пачакай, я не ўсё сказала. Ніколі не думала, што мы будзем займацца любоўю. Ведала, што ты не маладзён. А цяпер... Не хочацца мне нікуды адсюль ехаць. Тут райская зона. Не радыяцыйная, а зона радасці. А можа, нашае каханне пераможа гэтую чарнобыльскую пошасць? Ты ж казаў, што мёд чысты...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Палыновы вецер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Палыновы вецер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Палыновы вецер»

Обсуждение, отзывы о книге «Палыновы вецер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x