Леанід Левановіч - Палыновы вецер

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Левановіч - Палыновы вецер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Палыновы вецер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Палыновы вецер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Леанід Левановіч — вядомы беларускі пісьменнік, аўтар пяці раманаў, звязаных аднымі героямі і месцам дзеяння. "Палыновы вецер" працягвае гэты цыкл, у які ўваходзяць раманы "Шчыглы", "Паводка сярод зімы", "Дзікая ружа", "Сіняе лета", "Бесядзь цячэ ў акіян". У новым рамане расказваецца пра распад СССР і палітычныя падзеі 1980-90-х гадоў, якія аказаліся лёсавызначальнымі для многіх савецкіх людзей, пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС і пра бязмежнае каханне ў радыяцыйнай зоне.

Палыновы вецер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Палыновы вецер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Неяк пасля чарговага сардэчнага прыступу Тацяна ціха сказала:

— Ну што, Петрачок мой любы... Чую, нядоўга мне хадзіць па етай зямлі. Аджыла сваё, адкрасавала. Зла на цябе не трымаю. Жылі мы дружна, ладна. Плакала я цішком, як пісьмо етай мінскай Юзі прачытала. А тады, бачу, дзяцей ты любіш, як і раней. І мяне не абіжаеш. Патроху супакоілася... Калі памру, мой табе савет: едзь у Мінск, да яе. Пэўна ж, яна маладзейшая.

Пятрок спрабаваў запярэчыць, але Тацяна не дала яму гаварыць:

— Ты пачакай, дай мне сказаць... Будзеш у Мінску, дык дзецям не давядзецца сюды шастаць у радыяцыю. Яны і так яе наеліся. Штолета да нас прыязджаюць... А пчол, можа, там, пад Мінскам, будзеш трымаць. Пчолы — дзела нажыўное. Абы сам быў, дык і яны будуць.

Тацяна з цяжкасцю варочала языком, задыхалася. Пётр Еўдакімавіч стаў перад ёй на калені, не з адчування сваёй віны, хоць і такое пачуццё было ў глыбіні душы. Ягоная душа была поўная любові, шкадавання і спагады да любімай жонкі, маці ягоных дзяцей.

— Па любові мы з табой сышліся. Дзяцей пагадавалі. Унукаў у нас багата. Я на цябе не крыўдую. І ты мне даруй, што апошнім часам... Ну, зрывалася я іншы раз, псавала табе нервы. Даруй, мой любы. Ты ў мяне быў адзіным мужчынам... — Тацяніны вочы былі поўныя слёз, голас дрыжэў, зрываўся, яна цяжка дыхала. — Дай, можа, валакардзіну...

Пятрок накапаў у шклянку зелля, Тацяна выпіла, сцішылася. Ён абняў яе, асцярожна пацалаваў. З ягоных вачэй пасыпаліся гарачыя слёзы.

А праз колькі дзён Тацяна пайшла з жыцця.

Больш як паўгода ён пражыў адзін. А на прадвесні прыехала Юзя, каб пераканаць яго, што трэба кідаць вёску, уцякаць з чарнобыльскай зоны.

— Пятро, даражэнькі, паедзем. Наш сын мае вялікую, трохпакаёвую кватэру. Дае нам асобны пакой. А як мы прапішамся, табе як чарнобыльцу могуць даць аднапакаёўку. Сын так сказаў. Ён падпалкоўнік ужо. Мо і палкоўнікам скора стане. Будзем жыць прыпяваючы...

Мамута асабліва не пярэчыў, але прыводзіў свае меркаванні:

— Ты ўсё правільна кажаш. Але не гатовы я. Помнік Тацяне трэба паставіць. Угодкі справіць. Пчолы на днях абляталіся. А там куды іх дзенем? Можа, да восені тут пажывём? Пабачыш, як у нас летам. Бульба расце чыстая. Мёд — таксама чысты. Ну, грыбы, ягады нельга… А кіламетраў сем-восем прайсці, дым можна збіраць. Можа, занадта напалохалі радыяцыяй. Вунь у Саковічах трыццаць кюры з гакам. Удвая болей, чым у нас. А й там людзі жывуць. Прыязджаў адзін дзядок мёду купіць. І ведаеш, што ён сказаў? Усе яго аднагодкі, каторыя пераехалі, адсыпаліся. А ён жыве. Урэзаліся словы яго: старое дрэва не перасаджваюць.

Юзя моўчкі слухала, але праз дзень-два зноў пачынала гаворку пра пераезд:

— Паедзем, Пятро. І жонка табе раіла ўцякаць адсюль. Мудрая была жанчына. Ну, чаго ты ўпёрся? Пчол на сынавай дачы паставім. Прышле сын грузавік. Забяром усіх і перавязём.

— Да восені буду тут. А там — пабачым. А ты як хочаш. Чарнобыль — гэта надоўга. Паспеем ад яго ўцячы. Між іншым, Тццяна захварэла да аварыі. Ну, да радыяцыі. А я цяпер добра сябе пачуваю. Я ж яшчэ не зломак? — гарэзліва пазіраў Мамута на Юзю.

— Ды не, мой дарагі. Ты яшчэ мужык — надзіва. Мусіць, пчолкі табе спрыяюць. Сілу даюць, — пяшчотна прыхіналася да яго Юзя, якая была прагная да любові, як і ў тыя пасляваенныя гады, калі пазнаёміліся. — Ты мой самы дарагі і самы салодкі, — шчыра прызнавалася яна. — У мяне былі два законныя мужыкі. З першым пражыла два месяцы. З другім — дваццаць гадоў. Ён разжэня. Першую сям’ю кінуў. Дзве дачкі былі. Спярша мы няблага жылі. А як пачаў выпіваць, то і кончылася наша любоў. А з табою я тут, як у раі. Не бачу я тых радыенуклідаў. Не адчуваю іх. І галава не баліць. І ў роце не сушыць. І спіцца пасля тваіх абдымкаў, як ніколі раней. А яшчэ ведаеш? Ну, маладым здаецца — усё яшчэ наперадзе. Цэлае жыццё. Нацешымся. А цяпер усё іначай успрымаецца. Невядома, што чакае заўтра.

— Цяпер — кожны раз, як апошні раз, — зарагатаў Мамута, абняў, пацалаваў Юзю.

Пасадзілі агарод. Збудаваў Пётр Еўдакімавіч новы парнічок, большы, чым ранейшы: Юзя сказала, што вельмі любіць вырошчваць памідоры. Марына Сахута дала расады. І выраслі памідоры на славу. Радавалася Юзя, нібы дзіця. Усё радзей усчынала яна гутарку пра пераезд. Дужа спадабалася ёй Бесядзь, лес, адно бедавала, што нельга збіраць грыбы і ягады.

Неяк выбраліся яны ў лес. Ішлі паўз Бесядзь, ледзьве не да самых Бялынкавіч: у раёнцы пісалі, што там чыстая зона. Назбіралі па кашы грыбоў: баравікоў, лісічак, маслякоў. Грыбоў нарасло багата, хоць касу закладай, выбіралі толькі самыя маладыя. Калі вярталіся, на Бабінай гары селі адпачыць. Хатынічы адсюль, як на далоні. Яшчэ амаль усе хаты стаялі, толькі новыя пяцісценкі гаспадары забралі, некаторыя прадалі. Затое дрэвы раскашавалі: густыя вербы, высокія купчастыя клёны і ліпы. Пётр Еўдакімавіч апавядаў, якія былі Хатынічы пасля вайны, як будаваліся людзі, выбіраліся з сырых і цёмных зямлянак. Пятро таксама збудаваў новую хату, бо старая, цешчына, ужо ўрастала ў зямлю.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Палыновы вецер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Палыновы вецер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Палыновы вецер»

Обсуждение, отзывы о книге «Палыновы вецер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x