Михась Южик - Лесвіца

Здесь есть возможность читать онлайн «Михась Южик - Лесвіца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2007, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лесвіца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лесвіца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Лесвіца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лесвіца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Хочацца хаця б грыбоў сёлета дачакацца. Вядома, не будзе іх без дажджоў. Штодня хаджу па сваіх запаветных мясцінках, пад елачкі, дубкі ды сосенкі зазіраю. Сухмень там. Небяспека пажару. Дый гарыць ужо недзе. Пэўна, тарфянікі. Асабліва ноччу, пры бязветранасці, гэты чад дапякае. Перхаю тады, кашляю, злосны раблюся, не сплю. Ну і, зразумела, усялякая брыдота ў галаву прэцца. Зноў жа крыўды шматлікія ад Жыгоцкага ўспамінаю, да тонкасцяў, да драбніц.

Чамусьці зараз згадалася, як у чэрвені, у адзін з маіх рэдкіх прыездаў у горад, выйшаў я ноччу з прычыны бяссоння на двор. Прайшоўся да водаканала, прысеў на парапет. Закурыў. А гэта перад світаннем было, гадзіны ў чатыры. Ціша, роўнядзь вады. У чарадзе дамоў, што на тым беразе, на ўзгорку, усе вокны патушаны. Толькі сям-там адаб’ецца ў люстры вады самотны ліхтар. І так соладка стала мне ад гэтае цішы. Падумалася, што так і будзе яно калісьці — гадоў праз тысячу-дзве. Без людзей, адны велічныя гмахі, накшталт егіпецкіх пірамід. Найхутчэй лесам усё наўкол зарасце. І слаўненька. Бо што вартага далі людзі гэтай зямлі, навошта яны мітусяцца? Самі не ведаюць. Але ж ваююць, мільёнамі забіваюць адно аднаго, не кажучы ўжо пра жыўнасць шматлікую. Мастацтва іхняе збольшага тую ж мярзоту жыцця апявае: войны, інтрыгі, вераломства ў каханні — улюбёныя тэмы людзей. А колькі зямлі яны перакапалі, колькі балючага зрабілі планеце. Каб апраўдаць свой гвалт над прыродай, назваўся чалавек ейным вянцом. Сам сябе ахрысціў, так бы мовіць. Што пакіне ён пасля сябе, акрамя бетонных гмахаў, якія таксама праз мільён гадоў пылам стануць?

Вось тады і азарыла мяне, для чаго патрэбна рэлігія чалавецтву: каб верыць, што не намарна ўсё пойдзе, не згіне, а ў іншую, нябачную рэальнасць перацячэ. Ды каб было чаму перацякаць! Вось у чым рэч.

Паціху збіраюся да ад’езду. Надвячоркам апошні раз лес абышоў, рушыў па звыклых сцяжынках. Нібы з жывымі, з дрэвамі ды хмызамі, з мохам і верасам развітаўся. Сплакнуў, яй-бо, настолькі расчуліўся.

Не бядуй, Багатка, вернешся ты сюды. Не адзін дзянёк да зімы перабудзеш. У пятніцу пасля працы — на электрычку, у панядзелак раніцай той жа электрычкай — назад, за рабочы стол.

А бульба сёлета, магчыма, будзе нядрэнная. Нізінка тут у мяне, таму спякота не так уплывае. Бульбоўнік не перарос, энергія ў клубні пайшла. Аднак не хваліся сеўшы, а хваліся з’еўшы. Во-во!

28.07.200*

Сёння паспяхова прыбыў у Мінск. Але на вакзале падумалася, што яшчэ рана мне дамоў падавацца — што я там буду рабіць? І таму, нягледзячы на спякоцце, бадзяўся па горадзе. Думаў спачатку да Ліны ў цырульню наведацца, ды рашыў, што выгляд у мяне дужа несамавіты. Трэба спярша памыцца і прыстойнейшую вопратку напяць. А то зняслаўлю сястру. Словам, стаў я проста соўгацца па горадзе з торбай у руках. Не раўнуючы забулдыга. Дзіва, што мяне не спынілі ды ў пастарунак не прывялі. Быў я і ў парку Чэлюскінцаў, і на Камсамольскім возеры, і па праспекце Машэрава шпацыраваў. Спакусе збочыць налева перад кнігарняй «Светач», каб адведаць «зяця», я не паддаўся. Затым — усё пешкі і пешкі — дасягнуў плошчы Прытыцкага, падняўся да універсама, узяў пляшку піва з беляшом і падсілкаваўся. Пасядзеў, пакурыў і па праспекце Пушкіна пацёгся дадому. Але, так і рушыў сваімі нагамі. Потым — на Арлоўскую, Сурганава, па ёй перасек праспект Скарыны, тады паўз карпусы Акадэміі, за­тым ужо на вуліцу Скарыны і так да водаканала. А там і дом мой у двух кроках. Такім чынам, кіламетраў з трыццаць я за дзень адмахаў, не меней.

Адамкнуў свой паверх, увайшоў ціхенька. Каля васьмі вечара ўжо было. Перш-наперш — у ванную, хораша памыўся пад душам. Наведаўся ў халадзільнік, ускрыў шпроты і ўмяў з хлебам, што ў горадзе прыкупіў. Запіў кавай з цукрам. І адразу ж — нататнік у рукі, цела ў крэсла і пісаць, пісаць. (А, яшчэ вокны ўсе адчыніў.)

Апошнюю ноч на лецішчы спаў я надзвычай моцна. Ні разу не прачынаўся, не выходзіў курыць, што для мяне рэдкасць. Ды перад самай раніцай сасніў нейкае дзіва. Дарэчы, чаму «перад раніцай» напісаў? А, напэўна, таму, што найвыразней запамінаюцца сны перад абуджэннем. Ну ды не важна. Словам, цягніка і лесвіцы ў тым сне не было, ні ад каго і ні ад чаго я не ўцякаў — і за тое дзякуй. Але ж апынуўся я на нейкай пустцы між пясчаных грудоў. Сонца смаліла неміласэрна. Праўда, дзьмуў моцны вільготны вецер. Я пайшоў насустрач яму, спадзеючыся да вады выйсці. Агібаў дзюны, увязаючы па шчыкалаткі ў пяску. Доўга рушыў, тамліва. Раптам праваруч чую дзіцячы крык, збочваю на яго. А там, за пясчаным грудом, на вяроўцы калыска гайдаецца. Крык — адтуль. Падыходжу ў страху, гляджу. Там на белай прасцінцы, зусім голенькія, немаўляты ляжаць, двое. Галосяць ды ножкамі сукаюць. Я не ведаю, што рабіць, разгубіўся. І тут адчуваю на сваёй спіне нейчы пагляд. Абарочваюся: на грудзе, па пояс у пяску, стаіць чалавек з нядобрым, нібы скамянелым тварам і паўз мае плечы ў калыску ўглядаецца. Я так напалохаўся, што здранцвеў і слова вымавіць не магу. А чалавек сурова і пільна глядзіць паўз мяне, быццам спапяляе вачыма калыску. Ачомаўся я нарэшце, павярнуўся, гляджу, а адно немаўля пачарнела. Госпадзе, думаю, гэта яго той падлюга сурочыў. Абарочваюся назад, а яго і след прастыў. Хапаю калыску, адвязваю і бягу з ёй, агібаючы груд, на якім той ліхі чалавек стаяў. Бачу, яго плечы і галава ўжо далёка маячаць, над дзюнамі. Я, не выпускаючы калыску, за ім шыбую. І раптам апынаюся на беразе бяскрайняга возера (ці мора). Невысокія блакітныя хвалі з шумам набягаюць на бераг. Ад вады вее доўгачаканаю прахалодай. А постаць незнаёмца ўжо па пояс у вадзе, ад берага метрах у пяцідзесяці. Я стаўлю калыску з немаўлятамі так, каб хвалі да іх не дасталі, заходжу ў ваду, рушу за ім, гукаю, каб спыніўся і дапамог з немаўлятамі. А ён глухі да маіх выгукаў, абыякавы. Брыдзе сабе і брыдзе, так і не азірнуўся. Павольна сыходзіў ён пад ваду, вельмі павольна. З кіламетр мы прайшлі, а вада яму адно па грудзі дастала. Ну і мне — крыху ніжэй, бо пакрысе адставаў ад яго. І раптам бачу, як...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лесвіца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лесвіца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Лесвіца»

Обсуждение, отзывы о книге «Лесвіца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x