Михась Южик - Перакулены час

Здесь есть возможность читать онлайн «Михась Южик - Перакулены час» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2002, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Перакулены час: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Перакулены час»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Перакулены час — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Перакулены час», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Міхась Южык

ПЕРАКУЛЕНЫ ЧАС

Раман

Куды? Адкуль?.. –

маўчанне.

Не дасць адказу час.

Стаю – і сам пытанне,

іду – і сам адказ.

Алесь Разанаў

1

Што выбіла яго з каляіны, Васіль Сурмач аніяк не мог даўмецца. Хмурны кастрычніцкі дзень? Дык яшчэ ўчора, пры такім жа, здаецца, надвор’і, пачуваўся ён болей чым здорава. Можа, пабачаная сёння ў абедзенны перапынак пахавальная працэсія? Ды не так працэсія, як хлопец у дамавіне. Так, малады хлопец. Васіль наогул не выносіў глядзець на пахаванні. А хто любіць? Гэтыя галашэнні, роспач. Яму заўсёды станавілася млосна ды шкада, балюча шкада родзічаў нябожчыка. Няшчасныя, ім жыць з гэтым жахам усё жыццё! Тады мімаволі разбіраў страх: а што калі памрэ хто з блізкіх? Дальбог, не для яго гэта нерваў. І вось сёння, каторы ўжо раз за апошнія месяцы, злавесным напамінам мільганула: а і мне ж паміраць! Гэтая подлая фраза ўпарта сядзела ў свядомасці. І рабілася яшчэ балючэй і вусцішней ад таго, што, як здавалася Сурмачу, ведае пра гэтую неадхільнасць смерці адзін толькі ён. Ва ўсякім разе, у СКБ завода, дзе працаваў дваццаціпяцігадовы інжынер Васіль Сурмач, панавала тыповае мітусліва-заклапочанае жыццё, а на тварах саслужыўцаў не было відаць і следу думак аб вечным.

А між тым паміраць усім. Васіль рассеяна аглядаў курыльню, у якой зараз знаходзіўся. Побач гаманілі рабацягі з вопытнага цэха: пра гарэлку, пра баб – што яны яшчэ могуць? А крыху воддаль – інтэлігенцыя: хлапчыны з суседняга сектара. Васіль знарок не падыходзіў да іх. Як агорклі іхнія банальныя пацвельванні, пакепліванні адзін з аднаго, лаянка ў адрас начальства, выхвальства ў сваіх камерцыйных і любоўных поспехах! І прыкра яшчэ тое, што і сам ён заўжды падтаквае ім ды гуляе ў тую ж ханжаскую гульню языкамі. Каб не выглядаць сярод іх недарэкам. А хто яны такія, каб перад імі выгінацца? Вось той, цыбаты з вялікай галавой – Яшка Шызоў, лічыць сябе дасціпнікам. Гумар у яго грубы, пасцельны, рогат занадта звонкі. Ягоны сусед – Валодзька… як яго дылду… Малашэвіч, ці Янушэвіч – той больш маўчыць з глыбакадумнай мінай на твары, быццам бы робіць вялікую ўступку суседзям адной сваёй прысутнасцю. Жэсты, міміка, словы ў яго штучныя. Усё грае нейкую ролю. Дый усе яны тутака – акцёры! Кожны праследуе пэўную мэту, фанабэрыцца і задаецца перад акаляючымі. І самае подлае, што і ён сам, Васіль, нешта з сябе строіць, хоцькі-няхоцькі, а паказвае таму ж Малашэвічу сябе з нейкага лепшага – не лепшага, але ненатуральнага, не свайго боку. Навошта? Памруць жа ўсе!

З маўклівай злосцю Сурмач выплюнуў недакурак. Той паляцеў на цэментную падлогу, упаў каля урны незатушаным. Васіль рушыў да выхаду міма ажыўленай купкі рабочых, міма Шызова і Малашэвіча. “Зараз цыбаты скажа штосьці кшталту: прачысціў лёгкія? І сам жа зарагоча”, – падумалася Сурмачу.

– Здароў, Васёк! Напампаваў грудзі? – сапраўды вылецела з рота Шызова прымітыўная падколка. Выбухнуў рогат.

Васіля ажно перасмыкнула, нібы нехта абварыў яго кіпенем: “Гадзянё! І гэтак ён штодня, па разоў трыццаць – любому! Як ён сам сабе не абрыдзеў!..”

Узляцеўшы праз два лесвічныя пралёты на свой паверх, Сурмач нарэшце ўспомніў, што найболей гняло яго сённяшнім днём. Больш чым думкі пра смерць, пра марнасць існавання і ўсеагульную людскую дурноту яго верадзіла маючая адбыцца гутарка з жанчынай, што зараз размашыста крочыла яму насустрач. Гэта была Зоська Шальговіч, нязменная і назойлівая яго палюбоўніца. Васіль меўся сёння канчаткова разабрацца з ёю. Наважыў ён гэта яшчэ ўчарашнім вечарам, калі не з’явіўся на агаворанае загадзя спатканне – у Зосьчын інтэрнат. І сёння немінучая малапрыемная разборка ціснула на падсвядомасць, азмрочвала настрой і паніжала працаздольнасць хлопца.

Гісторыя гэтага службовага рамана да банальнасці простая. Васіль вылучыў вабную Шальговіч сярод іншых жанчын амаль адразу пасля ўладкавання ў СКБ. Статная, з магутнымі сцёгнамі і высокімі грудзьмі, яна, цокаючы па калідоры, усякі раз проста кіпяціла яго жывёльную сутнасць. Як, зрэшты, і большасці хлопцаў і дзядзькоў іхняй установы. Чуткі аб Зосьчынай “згаворлівасці” дасягалі не вельмі тады смелага ў любоўных справах Сурмача. Дзяўчына была старэйшай за яго на тры гады, ростам і вагой – амаль роўная, і таму Васіль не прымаў рашучых захадаў, каб у той ці іншай ступені з ёю зблізіцца. Што, аднак, не перашкаджала яму кожнага разу прагна праводзіць вачыма па калідоры яе звышвабную постаць, здароўкацца пры сустрэчах ды разумець яе агнявыя позіркі на свой капыл. Ва ўяўленні самі сабой паўставалі пякучыя карціны нязбытных, як тады падавалася, варункаў з Зоськай. Але… Аднойчы, улетку, іхні завод не вытрымаў псеўдарынкавай эканомікі і спыніў сваю дзейнасць на пару месяцаў. Усіх прымусова, на мінімальным грашовым забеспячэнні, выправадзілі ў водпускі. Але на найболей важных тэмах у СКБ асобныя людзі засталіся. Ад іх аддзела ў пустых карпусах шчыравалі пара-тройка прыстойных сямейных дзядзькоў, Сурмач і Зоська Шальговіч. Кожны ў сваёй лабараторыі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Перакулены час»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Перакулены час» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Перакулены час»

Обсуждение, отзывы о книге «Перакулены час» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x