Михась Южик - Перакулены час

Здесь есть возможность читать онлайн «Михась Южик - Перакулены час» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2002, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Перакулены час: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Перакулены час»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Перакулены час — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Перакулены час», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ехаць яму належала прыпынкаў восем. Хлопец раз-пораз упіраўся рукамі і каленямі ў сценку салона, выстаўляў зад, такім чынам баронячыся ад цісканіны і ўдушша. Але ж праз некалькі секунд шчыльны натоўп зноў прыплюскваў яго тварам да шыбы, умінаў жалезнае біла ў правы бок. Слых бесперастанку цвялілі шалёныя воклічы.

– Гэй, куды прэш, каб цябе разарвала!

– Ну, малады чалавек, вы што – азвярэлі?!

– Прымі зад, недатыка!

– Гэта ж жах, лю-юдцы!

– Я табе, інтэлігенцкая морда, вірлы павыдзіраю!

– Не кажы дураку, што сядзёлка на баку!

– Ах ты, падла!

– Вырас да неба, а дурань як трэба!

– Хадзем выйдзем, пагаворым!

– Паспрабуй, калі такі смелы!

– У, вош таўсматая!

– Гадзянё!

І гэтакія красамоўствы выдаваў кантынгент цэнтра горада, дзе працуе значная частка людзей адукаваных і быццам бы выхаваных! Што ж можна пачуць у заводскіх, спрэс люмпэнізаваных, раёнах?

Сурмач быў загартаваным байцом грамадскага транспарту і таму ніякім чынам не ўдзельнічаў ні ў слоўных перапалках, ні тым больш у тузаніне з разгарачанымі цялеснымі невыгодамі пасажырамі. Хаця ягоны звярыны пачатак, які ў той ці іншай ступені жыве ў кожным з нас, так і падсцёбваў увязацца ў якую сварку, адказаць як след на штуршкі ў спіну, на непрыемныя выдыхі суседа ў самае вуха, на беспардонныя і несправядлівыя заўвагі.

Такая неактыўная пазіцыя адыграла не на карысць Сурмачу: ён позна спахапіўся і правароніў патрэбны прыпынак. Вылез з аўтобуса злосны і вымушаны быў прайсці да дома Змітра Куліка лішні кіламетр. Наўкола ўсё цякло і хлюпала, бо зноў пайшоў дождж.

Васіль завітаў у мясцовы універсам па гарэлку. Купіў бутэльку і сунуў ва ўнутраную кішэнь курткі. Ужо па выхадзе, пад яркай шыльдай “Кутузаўскі”, да яго прыстаў нейкі забулдыга:

– Гэй, хлопча, ахвяруй пару капеек на чарку.

Васіль нават не зірнуў на яго. Рушыў далей. Услед валацуга паслаў яму некалькі праклёнаў:

– Во пан, таваю так! Ганарлівая морда! Зажэрліся, краіну абрабавалі! Сука! Я, калі хочаш знаць, – мастак, некалькі персанальных выстаў меў за савецкім часам…

Сурмач грэбліва, нібы спрычыніўся да нечага ліпка-мярзотнага, сплюнуў на хаду. Так, сёння зоркі яўна выстраіліся не на яго карысць. Аніводнай станоўчай эмоцыі – бывае ж такое!

Нарэшце гмах Куліка паўстаў перад ваччу Васіля. Тыповы дзевяціпавярховы дом – шэры, нязграбны, нічым не прыкметны. А між тым колькі падзей, колькі адметных успамінаў змяшчае ў сабе гэтая будыніна! Колькі гулянак, баляванняў, сустрэч Новага года, проста халасцяцкіх папоек па-чорнаму ладзілася тут! Сюды Васіль заўсёды ішоў з лёгкім сэрцам і бестурботнай душою. Тут можна было расслабіцца, а гэта немалаважна ў нашым звышнапружаным, шалёным, меркантыльным жыцці. Большасць новых прыяцеляў, сябровак прыдбаў Сурмач менавіта ў гэтым доме, у двухпакаёвай кватэры Змітра Куліка, прыроджанага тамады, чалавека рэдкіх музычных здольнасцяў, балакі, марнатраўца і веселуна надзвычайнага. Бацька Змітра, Кастусь Пятровіч, быў ваенным інспектарам, “асабістам”, і можна было толькі здзіўляцца, як такі адказны і паважны чалавек мог выгадаваць такога аболтуса сына. Праўда, бацька месяцамі прападаў у камандзіроўках, а маці Змітра з імі не жыла ўжо гадоў пятнаццаць, мела, па словах Куліка, другую сям’ю.

З прычыны частых адлучак бацькі ды па ўласнай душэўнай дабраце і весялосці, даваў Зміцер Кулік у сваёй кватэры не адзін “баль” на тыдзень. Тут пастаянна аціраліся жадаючыя прамачыць горла, проста пагаманіць, распавесці чуламу гаспадару свае інтымныя праблемы, паслухаць музыку. Тут адсыпаліся пасля п’янак, адыходзілі пасля звадак з жонкамі і палюбоўніцамі і нават адседжваліся пасля не зусім законных дзеянняў усе знаёмыя і малазнаёмыя Куліку хлопцы і дзядзькі мікрараёна. Сюды вадзілі каханак, папярэдне выпрасіўшы ключы ў хлебасольнага гаспадара. І не раз самавітаму бацьку, калі ён заўчасна вяртаўся з чарговай камандзіроўкі, выпадала заспяваць на месцы дзеяння і любоўныя пары, і ачмурэлых з перапою, зусім незнаёмых мужыкоў, выкідваць іх за дзверы ды спускаць з лесвіцы. З сынам жа Кастусь Пятровіч проста змарыўся змагацца і, можна сказаць, махнуў на яго рукой. Як ні дзіўна, жыў гэты палкоўнік сакрэтнай службы кватарантам на сваёй уласнай кватэры. Пятровіча, відаць, усцешвала адно: з некаторых пор сын перастаў смактаць з яго грошы.

Так, Зміцер зарабляў сам, але ні ягоны бацька, ні даўні прыяцель Васіль дакладна не ведалі, якім чынам. Бо пэўнага месца службы гэты дваццаціпяцігадовы хлапчына не меў. Дый, папраўдзе, цяжка было ўявіць Куліка на такім месцы. Характару ён быў няўрымслівага, авантурнага і нядобранадзейнага. Грошай хацеў мець адразу і многа – нейкімі калі не цёмнымі, то па крайняй меры нетрадыцыйнымі спосабамі. Такімі, як: скупка і перапродаж гарэлкі, прытрыманне левага тавару, гандаль на барахолцы, рэйды ў Польшчу па шмоткі, ігра ў саматужных ансамблях на вяселлях ці проста на вуліцах і ў падземных пераходах горада.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Перакулены час»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Перакулены час» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Перакулены час»

Обсуждение, отзывы о книге «Перакулены час» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x