Михась Южик - Лесвіца

Здесь есть возможность читать онлайн «Михась Южик - Лесвіца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2007, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лесвіца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лесвіца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Лесвіца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лесвіца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А ўсё! — адказаў брат. — Ніводнага сур’ёзнага доказу няма там на бацьку. Адны домыслы, вялы суб’ектывізм. Ды па нашым заканадаўстве мы адно паклёпнікамі на яго выглядаць будзем. Ну чапляецца ён да цябе, ну каля дома дзяжурыць, ну ў асабняк прабіваецца! І што ж тут такога дзіўнага? Ён скажа, што проста хоча сустрэцца з любімай дачкой, а яго не пускаюць. Ад таго і злуецца, і лісты нецэнзурныя шле, і звоніць начамі. Дзе тут крымінал? — Ён абвёў вачыма нядобрыя, неспагадлівыя твары родзічаў.

— Ты ўсё сказаў? — Тамара наблізілася да яго на два крокі.

— У агульных рысах.

— А я вось адкажу табе не ў агульных рысах, а вельмі канкрэтна. Я зразумела адно, што з-за сваёй дураты ты так і недаўмеўся галоўнага: ніхто і не шукае ў бацькавых дзеяннях крымінал. Яго не збіраюцца судзіць і таміць у турме. Яго проста часова пакладуць у спецклініку, дзе абследуюць з мэтай яму ж памагчы.

— А заадно пазбавяць цябе ад клопатаў, звязаных з бацькам! — уставіў Юрась.

— Мама! — ускрыкнула Тамара. — Ды колькі ж будзе здзекавацца з мяне гэты дэбіл!

— Юрчык, не капрызь, падпішы, — ушчувальна звярнулася да сына Вера Генадзеўна. — Ты ж дарослы чалавек і павінен ведаць, што ўсё адно будзе так, як захацеў Пятро Вацлававіч. Гэта ад цябе б не прынялі такую заяву. Аднак не забывайся, хто ён.

— Ну?! — вытрашчылася на брата сястра. — Ты хацеў, каб табе адкрытым тэкстам сказалі? Цяпер задаволены? Госпадзе, няўжо ён у дваццаць гадоў такі тупарылы! — Яна тэатральна ўзняла рукі і пагляд дагары.

— Ды ён проста прыдурваецца! — прымірэнча сказала Ганна Андрэеўна. — Давайце, дарагія, канчаць. Спаць дужа хочацца. — Яна соладка пацягнулася і пазяхнула на поўны рот.

— Дык ты падпішаш? Апошні раз прапаноўваю! — Тамара ўзяла ў маці аркуш і аўтаручку і падышла ўшчыльную да брата.

У яе позірку — драпежным, непрыхільным і помслівым — Юрась прачытаў свой прысуд, з усёй выразнасцю ўявіў сваё далейшае жыццё ў тым вы­падку, калі не скарыцца.

Ён амаль машынальна, нібы пад уплывам магутнай містычнай сілы, прыняў у сястры заяву і аўтаручку, схіліўся над тумбачкай і паставіў свой загагулісты подпіс.

Сястра тут жа чырканула і свой. Цяпер насупраць кожнай асобы ў заяве стаялі размаітыя — рознавялікія і разнатлустыя — подпісы.

— Ну вось і ўсё, — з палёгкай уздыхнула Тамара. Яна вярнулася да свайго крэсла, узяла скураную папку, акуратна ўладавала туды заяву, закрыла і зашпіліла на міні-замочак. Папку паклала на крэсла, а тады наблізілася да акна, падняла ніжнюю засаўку і расчыніла створкі.

У застаялае паветра пакоя шугануў подых навальніцы, якая так і прайшла наўскрай, не праліўшы над іхнім мікрараёнам ні кроплі. Хмара адпаўзала з поўначы на поўдзень, затуляла нізкае сонца, і ад таго на дварэ было цёмна і непрыветліва. Калыхаліся кроны высозных дрэў, шамацела лісце. Ледзь даносіліся далёкія, заглушаныя тысячамі будынкаў і дрэў, дарэшты аслабленыя грымоты. Грукатала недзе ў раёне Сухарава і Малінаўкі.

З дзённіка...

27.07.200*

Вечар. На лецішчы. Толькі тут можна стрываць гэтую жудасную спякоту. Амаль тры тыдні ўжо шкварыць і шкварыць без продыху. Ратуюся прагулкамі па гушчарах ды купаннем у возеры. На пляжы ляжаць не магу, адразу ж усчынаецца галаўны боль. Начамі сплю дрэнна, у хаце душна, і прывычна катуюць кашмары. Праклятая лесвіца сніцца ці не штоночы. Адно пасля абеду, умасціўшыся ў гамаку пад засенню ліпы, удаецца някепска заснуць. Не ведаю, як стрываю гэтае пекла ў горадзе. А між тым заўтра ж, хоцькі-няхоцькі, трэба туды падавацца. Даведаюся наконт працы. Хоць грошай што кот наплакаў, а прызнаюся, ужо лепей бы завод і наступны месяц стаяў. Так не хочацца працаваць. Хе, брат Багатка, вось тут ты сябе і падманваеш. Не працы баішся ты, не завода, а таго, што Тамара з Жыгоцкім ад цябе блізка будуць. Баішся паддацца спакусе ды ўчыніць якое вычварства. Гэх, што праўда, то праўда. Гэтага і апасаюся. Як жыць далей, дазвання прыніжаным і абражаным гэтай парачкай? Не ведаю. Ды іх саміх я магу, пры жаданні, зусім не бачыць — чорт з імі. Як думак сваіх пякучых пазбавіцца? Вось дзе пытанне!

Але ж трэба ехаць — хоць трэсні. Зашыюся ў сябе, уніз спускацца не буду, не стану слухаць іхнюю балбатню. Глядзіш — і аслабее мая пакута, зніштожыцца. А што на працу пайду, то гэта нават няблага. Дзесяць гадзін, глядзіш, і вылецяць з дня. Ды ўначы на гадзін шэсць забудуся (каб даў Гасподзь сну!). Ну і застануцца якія восем гадзін. Няўжо ж я іх не запоўню чым гожым? Ва ўсякім разе, буду сцяўшы зубы трымацца, каб ні з Веркай, ні з цешчай, ні з Юркам не грызціся. Ну а наконт Тамары — вушы заткну.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лесвіца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лесвіца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Лесвіца»

Обсуждение, отзывы о книге «Лесвіца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x