Михась Южик - Лесвіца
Здесь есть возможность читать онлайн «Михась Южик - Лесвіца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2007, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.
- Название:Лесвіца
- Автор:
- Жанр:
- Год:2007
- ISBN:нет данных
- Рейтинг книги:4 / 5. Голосов: 1
-
Избранное:Добавить в избранное
- Отзывы:
-
Ваша оценка:
- 80
- 1
- 2
- 3
- 4
- 5
Лесвіца: краткое содержание, описание и аннотация
Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лесвіца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.
Лесвіца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком
Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лесвіца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.
Интервал:
Закладка:
— Ну дзе там Юрка? — нецярпліва зірнула яна на маці. — Пара б ужо, здаецца, вярнуцца.
Толькі яна гэта сказала, як збоку лесвіцы пачуўся шоргат, і неўзабаве ў пакоі паявіўся брат, усё з той жа ненавіснай сястры блазнаватай ухмылкай.
— Усё нармальна? — спадылба паглядзела на яго сястра.
— Угу, — хмыкнуў Юрась.
— А чаго так доўга?
— Прабач, — брат па-клоунску развёў рукамі, — наведаў, так бы мовіць, клазет. А што, забараняецца?
Сястра не адказала на гэты досціп, але, убачыўшы, што брат зноў накіроўваецца да стала, крыкнула:
— Пачакай! Ніяк ты не нажарэшся! Табе, здаецца, ясна было сказана стаяць на парозе, каб трымаць пад увагай лесвіцу.
Юрась пакорліва вярнуўся назад і падпёр вушак спінаю. Толькі праныў:
— Ды я есці хачу.
— Мама! — усклікнула знерваваная Тамара. — Ды падай ты яму талерку, хай там чвякае.
Вера Генадзеўна ўзяла сынаву талерку з недаедзеным кальмарам, дадала туды лусту хлеба і аднесла на сынаў «пост». Той адразу ж прыняўся жаваць.
Ганна Андрэеўна, якую пасля пажыўнай вячэры хіліла на сон, па-філасофску назірала за ўсім са свайго крэсла.
— Давай, Тамарачка, пачынай, дзетка, — сказала яна млявым голасам.
— Ну што ж, бадай што, пачнём, — згадзілася Тамара і кінула брату: — А ты жуй-жуй, ды прыслухоўвайся. І не толькі да мяне, а і да лесвіцы.
— Не бойся, — незадаволена буркнуў Юрась.
25
Такім чынам, калі нарэшце распачалася гэтая сямейная рада, унучка, маці і бабуля сядзелі ў крэслах перад прыземістым столікам, а Юрась стаяў у дзвярным праёме. За акном усё яшчэ збіралася навальніца, то ўзмацняючы, то аслабляючы свае грымоты. Дождж так і не пачаўся, аднак фрамуга і фортка былі абачліва (каб не ляснула збродлівая маланка) зачынены. Ад таго ў пакоі зрабілася вельмі душна і горача. На поўным твары Г анны Андрэеўны выступалі буйныя кроплі поту. Яна раз-пораз змахвала іх насоўкай.
— Дык вось, дарагія мае сямейнікі, — пачала сваю прамову Тамара, — думаю, усе ведаюць, дзеля чаго мы зараз сабраліся. І ўсё ж для асабліва някемлівых, — тут яна сярдзіта зірнула на Юрася, — паўтару: сёння мы павінны вырашыць пытанне з маім бацькам, вырашыць так, каб прыпыніць яго невыносныя для акаляючых, нахабныя і, я б сказала, антызаконныя дзеянні. А іменна адкрыты сямейны тэрарызм — будзем называць рэчы сваімі імёнамі. Гэты тэрарызм заключаецца ў тым, што бацька, канчаткова згубіўшы пачуццё рэальнасці, уявіў сабе, што можа ўладарыць над воляй і лёсамі сваіх дамашніх.
— А што, ты хацела, каб бацька не цікавіўся тваім лёсам? — уеў сястру брат.
Ад гэтай заўвагі на Тамарыных шчоках выступілі чырвоныя плямы, а лоб пабялеў. З цяжкасцю ўтаймоўваючы злосць, яна прамовіла:
— Мама, калі ласка, прасачы, каб мяне не перабівалі. Асабліва такімі хамскімі выкрыкамі.
— Юрчык, памаўчы, дзетка, — абярнулася да сына Вера Генадзеўна. — Не перашкаджай сястры гаварыць.
— А калі я хачу сваё меркаванне выказаць? — не здаваўся Юрась. Ён падышоў да стала і паставіў на яго пустую талерку, наліў фужэр ліманаду, выпіў і вярнуўся назад. Сястра з грэблівым нецярпеннем праводзіла яго вачыма.
— Усім будзе дадзена слова, — сказала Тамара, калі брат зноў стаў у праёме. — А цяпер з вашага дазволу прадоўжу.
— Давай, Тамарачка, — падахвочвала яе бабуля.
— Паўтараю: наш бацька памылкова ўявіў, што можа ўладарыць над лёсамі і ціснуць на псіхіку сваіх дамашніх. Ён, фактычна не жывучы з сям’ёй, не выконваючы абавязкаў галавы сямейства, тым не менш пастаянна чапляецца з заўвагамі, павучае, прычым робіць гэта ў надзвычай грубай, абразлівай форме. Кожнае яго з’яўленне на ніжнім паверсе нашай кватэры ўжо цэлы год суправаджаецца скандаламі, а то і бойкамі. У прыватнасці ён тры разы ўжываў у дачыненні мяне сілу, хапаў рукамі за плечы, трос, па-люмпенску лаяўся. Прызнаюся, такія паводзіны бацькі не ў апошнюю чаргу пабудзілі мяне сысці з дому да чалавека, нашмат за мяне старэйшага, з якім я жыву ў грамадзянскім шлюбе.
— Дай Бог кожнаму з такім чалавекам жыць, — не стрымаўся з’яхіднічаць брат.
Сястра намаганнем волі ніяк не адрэагавала на братаў закід і доўжыла:
— Не ўтаю, я спадзявалася знайсці сабе абарону ў асобе Пятра Вацлававіча, справядліва мяркуючы, што хоць цяпер бацька ад мяне адкаснецца, і я змагу спакойна пажыць. Хіба свабодны чалавек не мае права на асабістае шчасце?
— А ён не можа, калі хтосьці вакол шчаслівы. Такі чалавек, — выказалася са свайго крэсла бабуля.
— Правільна, — гаварыла далей Тамара, — пасля таго, як я сышлася з Пятром Вацлававічам, бацька, якому гэты чалавек усё жыццё рабіў толькі дабро, чамусьці люта яго ўзненавідзеў. А заадно і мяне, што дзіўна, бо ў падобным выпадку кожны нармальны бацька адно б узрадаваўся. А гэта, на маю думку, ужо гаворыць пра яго псіхічную ненармальнасць. Бо, пагадзіцеся, які бацька будзе працівіцца сужыцельству дачкі з вельмі заможным і паважаным у грамадстве чалавекам? Павел жа Алегавіч як ашалеў, даведаўшыся, што я жыву з Пецем. Мала таго, ён распачаў жорсткі і напорысты пераслед, які нязменна суправаджаецца пагрозамі, праклёнамі, беспардонным умяшаннем у наша асабістае жыццё. Для таго, хто забыў, нагадаю, — тут сястра нядобра зірнула на брата, — што ў пачатку чэрвеня бацька падпільнаваў мяне каля варот дома, патрабаваў разысціся з Пятром Вацлававічам, а затым, калі я выказала законнае нездавальненне, літаральна выкручваў мне рукі і пагражаў ператварыць маё жыццё ў пекла. Потым, вераломна раздабыўшы нумар нашага тэлефона, пачаў мардаваць званкамі, сярод якіх пераважалі начныя: са знявагамі, праклёнамі, абяцаннямі расправы і гэтак далей. Таксама дасылаў пагрозлівыя лісты. У гэтым мяшку, — Тамара падняла перад сабой непразрысты пакет, — знаходзяцца яго лісты і касета з запісамі ягоных званкоў — тымі, што занатаваў аўтаадказчык. І каб не быць галаслоўнай, прапаноўваю зараз крыху паслухаць, як мой бацька выказваўся.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка:
Похожие книги на «Лесвіца»
Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лесвіца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.
Обсуждение, отзывы о книге «Лесвіца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.