Михась Южик - Лесвіца

Здесь есть возможность читать онлайн «Михась Южик - Лесвіца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2007, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лесвіца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лесвіца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Лесвіца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лесвіца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Канешне, канешне, — намагалася надаць свайму голасу пераканаўчасць Вера Генадзеўна. — А ты фотакарткі прынесла?

— Што я — дурніца сюды іх цягаць! Каб бацька шалёны іх на шматкі парваў? — усердзілася дачка і смыканула рукой па сцягне, апраўляючы спадніцу.

— А ён, — па-змоўніцку панізіла голас маці, — як заўчора пераначаваў, так і з’ехаў. Дзякаваць Богу.

— А ты ўпэўнена, што яго ўчора ў горадзе не было? — Тамара сядзела як на іголках: соўгалася, раз-пораз мяняла становішча ног (ніжнюю перакладала на верхнюю і наадварот).

— А чорт яго ведае! Прынамсі не начаваў.

— Ладна. Тым не менш трэба будзе, калі збяромся, прыслухвацца. — Та­мара зноў паказала позіркам на столь. — Юрку ў калідоры паставім. — І не вытрымала: — Госпадзе, ды што ж за дом такі д’ябальскі! Пастаянна як на вуголлі жывеш, усё баішся, што зверху спусціцца гэты тыран і пачне мучыць!

— Ды годзе, годзе, мая харошая. — Вера Генадзеўна пацягнулася цераз стол, пагладзіла даччыну руку. — Усё будзе добра.

— Гэта ж да таго дайшло, што ў сваю кватэру завітаць не магу, бо бацькі баюся! — абураным шэптам гаварыла Тамара. — А як сышла да харошага чалавека, то і тут мне спакою няма. І тут ён мяне шкуматае! Во дзе вампір хрэнаў!

— Ну-ну, Тамарачка, не трэба на яго такімі словамі. Усё-такі бацька.

— У-у-у-х, — прастагнала скрозь зубы Тамара, намагаючыся ўтаймаваць кіпучую злосць. Колькі ж болю чулася ў гэтым стогне!

За акном даволі гучна бухнула. Аднак маланка не папярэднічала гэтай грымоце, а значыць, навальніца была яшчэ далекавата.

Тамара ўстала, падышла да расчыненай фрамугі, зірнула паўзверх дома напроці, дзе неба было цямнейшае.

— Ат, глядзі ты, — прамовіла яна, не абарочваючыся да маці. — За два тыдні дажджу не сабралася, а тут, як важная справа, то лівень прыспеў. Можа перашкодзіць, зараза.

— Як ён можа нам перашкодзіць, дачушка? — не даўмелася Вера Генадзеўна.

— А так, што Юрка возьме і не прыйдзе, а пасля на лівень спашлецца — маўляў, прамокнуць баяўся. — Тамара рэзка павярнулася да маці; твар яе быў расчырванелы, але і ў злосці вельмі прыгожы. — А зрэшты, калі не прыйдзе, гэта няшмат што зменіць, бо я цвёрда наважыла сёння гэтае пытанне закрыць. Таму што далей так жыць не магу!

На гэтую тыраду маці адказала ледзь чутным уздыхам.

— Пайду бабулю праведаю. Мабыць, прачнулася ўжо. — Яна цяжкавата паднялася з табурэткі.

— Правільна. Чаго валынку цягнуць, — кіўнула дачка. — Па-любому распачнём не пазней за бліжэйшыя паўгадзіны. У зале сядзем, напэўна. А бабу­лю, нават калі спіць, падымай.

— Добра, Томачка, — сказала Вера Генадзеўна, пакідаючы кухню.

Дачка зноў адвярнулася, скрыжавала на грудзях рукі і, пакуль маці адсутнічала, думала аб чымсьці сваім.

На захадзе грымела, то напаўзала, то аддалялася навальніца. Усё яшчэ гарачы вятрыска парывамі шугаў праз фрамугу, штурхаў Тамару ў грудзі, калмаціў валасы, абвяваў шыю і талію, пранікаў у памяшканне і варушыў пусты пакет на стальніцы.

Прайшло не так і мала часу, перш чым Вера Генадзеўна вярнулася ў кухню.

— Ну бабуля ўжо падымаецца, — сказала яна. — Так што можам перамяшчацца ў Юркаў пакой.

Тамара абярнулася да маці, уперлася далонямі ў падаконнік.

— Спадзяюся, там не будзе паху потных шкарпэтак? — іранічна спыталася яна.

— Не, не, — усур’ёз успрыняла гэтую заўвагу Вера Генадзеўна. — Я там прыбралася.

Яна і сапраўды, пабудзіўшы Г анну Андрэеўну, шуснула ў сынаў пакой і навяла сякі-такі парадак. У прыватнасці, падняла з падлогі яго штаны і засунула ў шафу, вынесла ў калідор поўную недакуркаў попельніцу, знасцежыла акно і паставіла крэслы на звыклыя месцы. Па вяртанні з работы, перад прыходам дачкі, гаспадыня проста не паспела гэта зрабіць. Затое ўчора, перад дзяжурствам, старанна прайшлася там пыласосам і анучкай. За адну ноч сын не паспеў дужа насмеціць, толькі шпурнуў на падлогу штаны і беспарадкава пераставіў крэслы.

У Юрасёвым пакоі, які быў большым у кватэры, маці з дачкой перасунулі на сярэдзіну прыземісты столік, расставілі вакол яго тры крэслы. Для сябе Вера Генадзеўна прынесла з кухні табурэтку. Затым пачалі насіць посуд і за­кусь. Да ікры Вера Генадзеўна паставіла маслёнку, каб рабіць бутэрброды.

— Ат жа, халера яго бяры! — сказала дачка, пасля даволі доўгага маўчання. — Дваццаць хвілін на восьмую, а Юркі няма. Так і знала, што свінню мне падложыць!

— Прыйдзе ён, — супакойлівым тонам прамовіла маці, упраўна адкрываючы бляшанкі кансерваў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лесвіца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лесвіца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Лесвіца»

Обсуждение, отзывы о книге «Лесвіца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x