Михась Южик - Лесвіца

Здесь есть возможность читать онлайн «Михась Южик - Лесвіца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2007, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лесвіца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лесвіца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Лесвіца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лесвіца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Няма, Тамарачка, — пацвердзіла маці. — Прыйдзе, куды ён падзенецца.

— Хай толькі паспрабуе не прыйсці, — сярдзіта прабурчала Тамара, папраўляючы прычоску перад люстэркам. — Ты тут разбяры, мам, што я прынесла. На стол падамо, — кіўнула яна на пакет, які толькі што прыхінула да сценкі.

— Добра-добра... — Вера Генадзеўна схілілася, падняла важкі пакет. — А што тут?

— Ат, усяго патроху, — не адрываючыся ад люстэрка, адказала дачка. — Віно, ліманад, сякая-такая закусь. Трэба ж нечага пажаваць.

— Ну дык хадзем пакуль што на кухню, — прапанавала маці, штучна паніжаючы голас. — А то бабуля прылегла, няможацца ёй у такое спякоцце. А мы там з табой крыху пагамонім.

Дачка нарэшце ўправілася з прычоскай і пасунулася ўслед за маці на кухню.

Гэтае невялічкае памяшканне было ў гаспадарлівай Веры Генадзеўны ва ўзорным парадку. Усё вісела, стаяла, ляжала выключна на сваіх месцах, ва ўсім праглядалася сіметрыя, раўнавага. Тры табурэткі, да прыкладу, былі акуратна засунуты пад тры бакі століка (чацвёрты бок упіраўся ў сцяну). Роўна пасярод стальніцы мясцілася цукарніца, яе колам абкружалі чатыры кубкі на сподачках. На падаконніку стаяў гліняны гаршчок з круглым кактусам. На сцяне вісеў набор разных драўляных лыжак. Праўда, мэбля — шэраг ніжніх і навясных шафак, а таксама ўжо ўзгаданыя табурэткі і стол — была добра пакарыстаная, купленая не адно дзесяцігоддзе таму. Адчувальна выцерся і колісь квяцісты лінолеум пад нагамі.

Тамара дастала з-пад стала адну табурэтку, паставіла яе бліжэй да акна, села, зграбна паклаўшы нагу на нагу. Ногі яе былі без празрыстых панчох і надзіва для такога сонечнага лета бялюткія. Бэжавая спадніца не закрывала круглыя калені і ніз чароўнай формы сцёгнаў. Такога ж колеру, з карункавым каўнерыкам і кароткімі рукавамі, блузка ахоплівала стройны стан. Каштанавыя валасы вольна спадалі на плечы. На мочках вушэй віселі срэбраныя маладзічкі, далікатныя пальцы рук аздабляла некалькі нешырокіх пярсцёнкаў.

Вера ж Генадзеўна, наадварот, мела выгляд самы дамашні: паношаныя плоскія тапкі, старэнькі і выцвілы, перахоплены на таліі халацік. Вось, бадай, і ўся яе вопратка. У вушах нічога не паблісквала, а спрацаваныя, з пашыранымі суставамі пальцы рук былі вольныя ад аздобаў. Рыжыя валасы гаспадыні не выглядалі свежавымытымі і дрэнна трымалі форму. Адна пасма спадала на лоб, другая тапырылася кудысьці ўправа і ўверх, на макаўцы паўстала некалькі сваявольных віхроў. Вера Генадзеўна нядаўна вярнулася з дзяжурства ў бальніцы, амаль суткі не спала, а разбэрсанасць яе валасоў — гэта ад нязменнай форменнай шапачкі, якую галоўурач строга забараніў здымаць нават у сястрынскім пакоі. Прыбегшы з работы, Вера Генадзеўна якраз збіралася прыняць душ, але Ганна Андрэеўна, яе маці, разыграла сардэчны прыступ, раскапрызілася, і дачцэ давялося завіхацца каля яе з паўгадзіны. Калі ж Ганна Андрэеўна як быццам прыснула, раздаўся Тамарын званок у дзверы, і Вера Генадзеўна так і не паспела прывесці сябе да ладу.

Гаспадыня паставіла пакунак, што прынесла дачка, на шафку ля газавай пліты і пачала вымаць яго змесціва. На стальніцу паступова выкладваліся кансервы (кальмар, краб, чорная ікра, мідыі, гарбуша), а таксама наскрыляная сухая каўбаса і вяндліна ў вакуумных упакоўках. Каля гэтага багацця апынуўся зноў-такі нарэзаны і запаяны ў поліэтылен хлеб, паўсталі доўгая бутэлька белага віна і двухлітровая пляшка ліманаду. Такі харч не патрабаваў дадатковай кулінарнай апрацоўкі, не варта было дачасна і раскладаць яго па талерках — усё можна зрабіць за пару хвілін, непасрэдна перад застоллем. Час жа застолля залежаў збольшага ад таго, як хутка прыйдзе заўсёды безадказны Юрась. Сястра загадала яму прыбыць на кватэру ў палове сёмай, не пазней. Зараз гадзіннік паказваў без пятнаццаці, і натуральна, што Тамара пачала непакоіцца.

— Слухай, — сказала яна маці, — калі Юрка з дому пайшоў?

— А Бог яго, Тамарачка, ведае. — Вера Генадзеўна пакінула пакуль прадукты на шафцы і прысела да стала, на табурэтку насупраць дачкі. — Я ж толькі з дзяжурства.

— А ў бабулі не папыталася?

— Ой, неяк не здагадалася. Ды ты не хвалюйся, прыйдзе.

— А не прыйдзе — яму ж, абармоту, горай. — Тамара нервова правяла далонню па валасах. — Ну а гэты, — яна скіравала шматзначны позірк у столь, — спадзяюся, на лецішчы?

— На лецішчы, дочачка, дзе ж яму быць, — адказала маці, зрэшты, не вельмі ўпэўнена.

— Дык можна спадзявацца, што хоць сёння ён не прыпрэцца і не сапсуе нам вечар? — Тамара гняўліва зіхатнула вачыма.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лесвіца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лесвіца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Лесвіца»

Обсуждение, отзывы о книге «Лесвіца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x