Михась Южик - Лесвіца

Здесь есть возможность читать онлайн «Михась Южик - Лесвіца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2007, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лесвіца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лесвіца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Лесвіца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лесвіца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Па меры таго як Пятро Вацлававіч чытаў, твар яго барвянеў, губы сціскаліся ў вузенькую палоску, а бровы паўзлі дагары.

Вось змест ліста:

«Прывітанне табе, грамадзянскі зяцёк! Як жывеш-пачуваешся? Дарэмна ты не схацеў прапусціць родзіча. А то б слаўна пагаманілі. Ды я не крыўдую. Ты чалавек вельмі заняты і марнаваць свой час на такую нікчэмнасць, як я, дазволіць сабе не можаш. Ды вось у чым бяда: жыву я яшчэ на свеце, не памёр і ўжо адным гэтым фактам моцна табе дакучаю. А ведаеш чаму? Таму што сумленне тваё не чыстае, таму што ўсё-ткі пабойваешся ты, што людзі праўду пачуюць. Што, здрыгануўся пры слове «праўда»? Ведаю, здрыгануўся. Точыць цябе гэты страх, страшок маленькі і подленькі, днём і ўночы табе спакою няма. Таму што грэшны ты, Пятро Вацлававіч, і гэта ведаеш. Не, не перада мной, зразумела, а перад сваім сынам малодшым, якога ты па мардасах хвастаў ды з дому вон выгнаў. А гэта ж кроў твая, грамадзянскі зяцёк, кроў родная. Не шкада было выганяць-абнядольваць? Гэх, дарэмна, думаецца, ты так паступіў. Трэба б было з сабой саўладаць ды на сынаў гомасексуалізм усё ж такі вочы закрыць. Памыліўся ты, Пятро Вацлававіч, не разлічыў, што людзі маюць уласцівасць быць балбатлівымі. Ну выгнаў ты палюбоўніка свайго сына, ну памяняў астатнюю прыслугу ў асабняку, але ж языкі ім не выразаў. Сказаў нехта аднаму, той перадаў яшчэ двум — і папаўзла, пабегла, паляцела па горадзе смяротная для цябе пагалоска. Учуў яе адзін чалавек — пусты, дарэчы, нікчэмны — і мне яе перадаў, не ведаючы, што я ёй магу слаўна пакарыстацца. Ох і дарэчы мне, Пятро Вацлававіч, прыйшлася твая гісторыйка. Проста такі акрыліла яна мяне, натхніла, моцай напоўніла. Цяпер мы з табой, родзіч ты мой грамадзянскі, выраўняліся. Ты з усімі сваімі капіталамі-сувязямі і я з дзіравымі сваімі штанамі — упоравень сталі. Бо грахі твае дужа ўніз цябе цягнуць, а мяне, наадварот, узвялічваюць. Не захацеў ты, Пятро, мяне паслухацца, не пажадаў разысціся з маёй шалапутнай дачкою — значыць, цяпер не крыўдуй. Але не бойся, не адразу я разгалашу тваю тайну, а яшчэ памаруджу крыху, памучу цябе, як ты мяне ўсё жыццё мучыў, як катаваў апошнія ме­сяцы ў статусе Тамарынага палюбоўніка. Цяпер дай жа і мне наталіцца. А ты чакай і спадзявайся: раптам я перадумаю ці, таго лепей, сканаю. А што, зяцёк, някепска было б, каб я на той свет выправіўся? Усе б праблемы тады — самі сабой, а? Нябось прамільгнула ў цябе збродлівая думка: ці не памагчы старо­му прыяцелю на той свет? А то давай, памажы, забі бацьку сваёй ненагляднай. Тады ўжо ніхто ў вашых любошчах не перашкодзіць. Цешцеся, так бы мовіць, наталяйцеся адно адным, дзяцей нараджайце. І наконт сына твайго больш ніхто заікацца не будзе. Падумай, Пятро Вацлававіч, неблагое гэта выйсце — чык па горле нікчэмнага чалавечка, і ўсё як мае быць стане.

На гэтым развітваюся. З асалодай успамінаю, як паляжаў сёння на траўцы перад тваёю фазэндай. Завітаю яшчэ, надта мне тут даспадобы.

Прывітанне Тамары.

Ці не ашчаслівіце ў хуткім часе ўнукам ці ўнучкаю?

Павел Багатка».

Ліст гэты Жыгоцкі паспешліва спаліў у попельніцы. Попел перасыпаў у камін. Сам жа ці не да світання сноўдаўся па асабняку ў крайняй узрушанасці. То прымаў ледзяны душ, то залазіў у гарачую ванну, то бег у трэнажорную залу і цягаў там цяжэрныя гіры, адціскаўся ад падлогі, малаціў голымі кулакамі баксёрскую грушу. А тады зноў бег у душавую і змываў з сябе пот. А палове чацвёртай выйшаў на начны двор і шпацыраваў вакол дома. Толькі пасля ўсіх гэтых працэдур здолеў супакоіцца і заснуць на канапе ў сваім кабінеце.

24

Увечары над мікрараёнам, дзе пражывала сямейства Багаткаў, збіралася доўгачаканая навальніца. На захадзе павольна цямнела, вецер шкуматаў кроны дрэў, а духата станавілася невыноснай. Чуліся ўжо далёкія грымоты, мігцелі сполахі бліскавіц. Аднак навальнічная хмара магла прайсці бокам, падражніўшыся, нават і кроплі не кінуць на спакутаваныя ад спёкі расліны, на запыленыя шматдзённым сухавеем дамы.

Але ў кватэры Багаткаў мала зважалі на знадворныя з’явы, паколькі мелася там адбыцца надзвычай важная і, можна сказаць, лёсавызначальная сходка.

А палове сёмай хвацка падкаціла на сваім блакітным аўто Тамара, з вялікім поліэтыленавым мяшком у руках шуснула ў пад’езд і неўзабаве званіла ў кватэру.

— Прывітанне, — цмокнула яе ў шчаку Вера Генадзеўна, прапусціла ўнутр.

— Фу, ну і задуха, хоць бы ўжо лінула, — аддыхвалася ўзрушаная дачка, нядбайна скідаючы пантофлі. — Юркі, канешне, яшчэ няма?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лесвіца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лесвіца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Лесвіца»

Обсуждение, отзывы о книге «Лесвіца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x