Михась Южик - Лесвіца

Здесь есть возможность читать онлайн «Михась Южик - Лесвіца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2007, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лесвіца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лесвіца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Лесвіца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лесвіца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён спусціўся на першы паверх, прамінуў некалькі звілістых калідорчыкаў і апынуўся ў дзяжурцы. Там, перад шэрагам уключаных манітораў, сядзеў Кірыла, ужо знаёмы нам квадратны дзяцюк з барадою — бывалы служака, вельмі адданы Пятру Вацлававічу чалавек. Кірыла далажыў гаспадару, што дакучлівы Павел Алегавіч не толькі не спыніў свае дамаганні, а пачаў паводзіцца надзвычай нахабна, у прыватнасці, выкрыкваць у камеру праклёны, паказваць дулі, плявацца. А затым папросту разлёгся на газоне перад самай брамкай, дэманстратыўна раскінуўшы ногі. Вось ён, дарэчы, на маніторы: у вынашанай сваёй вопратцы, лысы, з вульгарна разведзенымі нагамі і рукамі, закладзенымі за галаву. Ухмыляецца.

Такая Багаткава выхадка не на жарт азадачыла Жыгоцкага, бо моцна яго кампраметавала. Цяпер было каля сямі вечара, час, калі дзелавыя жыхары пасёлка вяртаюцца са сваіх гарадскіх офісаў, праязджаючы паўз асабняк Пятра Вацлававіча, што месціўся амаль у пачатку селішча. А значыць, усе бачаць, як выпендрываецца гэты стары штукар, і могуць немаведама што падумаць.

Але як жа з ім быць, ліхаманкава думаў Жыгоцкі, злосна пазіраючы на манітор. На добры лад, трэба б загадаць хлопцам яго скруціць, упіхнуць у джып, адвезці за некалькі кіламетраў і выкінуць. Аднак разумеў Пятро Вацлававіч, што пры гэтым магчымыя ўсялякія нечаканасці, якія яшчэ больш могуць яму нашкодзіць. Пасёлак даволі шчыльна патрулюе міліцыя, і можа так здарыцца, што якраз у час гвалту над Багаткам яна і з’явіцца. А стары блазан, канешне ж, узніме шалёны лямант, каб прыцягнуць да сябе ўвагу ахоўнікаў правапарадку, і напляце ім рознай лухты.

А можа, напружана разважаў Жыгоцкі, самому пазваніць у міліцыю і паскардзіцца, што нейкі валацуга парушае яго спакой? Тады як быццам усё бу­дзе шыта-крыта. Ды не, праз колькі секунд давялося адрынуць і гэты варыянт, бо ўзнікла апасенне, што невыносны Павел Алегавіч ва ўчастку, куды яго прывязуць, зноў жа стане плявузгаць непатрэбшчыну, паклёпнічаць на Пятра Вацлававіча, а то і скажа пра малодшага сына, як намякаў. Не, не патрэбныя Жыгоцкаму лішнія плёткі.

Дык што ж тады? Дазволіць гэтаму ідыёту беспакарана нахабнічаць перад самымі варотамі? «Чорт бы яго пабраў!» — злаваўся Жыгоцкі, не знаходзячы гожага выйсця з гэтае сітуацыі.

Ён яшчэ хвілін пяць бесталкова прастаяў у дзяжурцы, а тады загадаў Кірылу нічога пакуль не рабіць, а проста пільна сачыць за Багаткам і дакладваць па тэлефоне, калі будуць якія змяненні.

Так, Пятро Вацлававіч наважыў пакуль не кранаць бацьку сваёй каханкі, спадзеючыся неяк абысціся з ім мірам. А сам адправіўся ў гардэробную рыхтавацца ў рэстаран.

Праз некалькі хвілін, ужо з іголачкі апрануты, Жыгоцкі зноў спусціўся ў дзяжурку. Кірыла, які бязбожна дыміў цыгарэтай, тут жа яе загасіў і хмура далажыў, што абстаноўка не змянілася. Павел Алегавіч, як было добра бачна на маніторы, па-ранейшаму прывольна ляжаў на газоне перад брамкаю, толькі цяпер яшчэ трымаў у роце цыгарэціну, бестурботна папыхкваючы.

І вось тут Пятро Вацлававіч прыняў важнае для сябе рашэнне: не выязджаць праз асноўныя вароты, каб не сутыкацца з Багаткам. Бо той можа адмачыць якісьці непрыемны і нават небяспечны фартэль. Напрыклад, можа кінуцца і легчы пад колы аўтамабіля з мэтай не выпусціць гаспадара, і прыйдзецца, каб вызваліць сабе шлях, прымяняць сілу. А гэта небяспечна зноў-такі шумам, тузанінай ды іншымі непажаданасцямі.

Таму Жыгоцкі пазваніў у гараж, дзе кіроўца ўжо праграваў матор яго «мерседэса», і загадаў рыхтаваць выезд праз задні двор, праз аварыйную бра­му. Давядзецца, праўда, ехаць выбоістай акольнай дарогай. Ды што папішаш.

— Кірыла, — звярнуўся гаспадар да вартаўніка, — пакуль я буду адсутнічаць, крый цябе Божа нешта з гэтым, — ён кіўнуў на манітор, — рабіць. Хай хоць засне тут — усё адно не чапай.

— А як жа. — нясмела пачаў Кірыла, — калі вернецца Тамара Паўлаўна і ўбачыць такое?.. — Ён сарамліва замаўчаў.

Абодвум было ясна, што такі варыянт самы непажаданы. Але Пятро Вацлававіч узлаваўся, што вартаўнік так добра зразумеў ягоныя думкі, і ўспыхнуў:

— А трасца з імі! Хай паміж сабой разбіраюцца! Родзічы! — Але тут жа ўзяў сябе ў рукі: — Усё ж спадзяюся, што да адзінаццаці вечара ён адсюль змыецца. А цябе яшчэ раз прашу: каб ніякіх, падкрэсліваю, ніякіх гвалтоўных дзеянняў з твайго боку!

— Ды што вы, Пятро Вацлававіч! Вы ж сказалі! — аддана глядзеў вартаўнік у вочы гаспадару.

— Глядзі ў мяне, — памякчэў Жыгоцкі, — а то я вас з Сашкам ведаю. Захочаце мне дагадзіць, а выйдзе горай. — Падумаўшы, дадаў: — Калі Сашка раптам сёння вернецца, хаця не павінен, і ўбачыць гэтага блазна, то неадкладна перадай яму мой строгі загад: не кранаць. — І зноў разгарачыўся: — Не кранаць, каб не смярдзеў! Зразумелі?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лесвіца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лесвіца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Лесвіца»

Обсуждение, отзывы о книге «Лесвіца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x