Михась Южик - Лесвіца

Здесь есть возможность читать онлайн «Михась Южик - Лесвіца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2007, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лесвіца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лесвіца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Лесвіца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лесвіца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сеў у «шасцёрку», даволі, дарэчы, запоўненую і тлумную, і пакаціў у цэнтр горада. Ён як бы знік з поля нашага зроку на колькі гадзін і з’явіўся толькі ў восем вечара, на двары драўлянага дома па вуліцы Грушаўскай. Гэтая хатка стаяла ў глыбіні прыватнага сектара і мела занядбаны, можна сказаць, дзікі выгляд. Агародчык перад вокнамі, што глядзелі на вуліцу, зарос крапівой і чартапалохам вышэй за штыкетнік. На маленькім падворку было амаль тое самае: высачэзная, па пояс трава, праз якую ледзь прабівалася сцяжына да ганка. Вокны збоку двара закрывалі жаўтлявыя пашарпаныя аканіцы. У сад было страшна зірнуць: каравыя яблыні спляліся ніжнім голлем з хмызамі і пустазеллем; туды, відаць, ужо шмат гадоў не ступала нага чалавека. Дрывотня насупраць хаты была са збуцвелым руберойдавым дахам і без дзвярэй; знутры гэтае будовы веяла пылам і сырасцю.

І тым не менш Юрась, зайшоўшы праз даволі гожую брамку, упэўнена пашыбаваў да ганка, адчыніў ключом дзверы і пранік унутр.

Там абстаноўка была зусім іншая. Гэта быў зусім не бамжатнік, не царства пацукоў і мышэй, а досыць чыстае і ўтульнае жытло. За сенцамі, дзе стаяў рукамыйнік і віднеліся дзверы ў камору, знаходзілася куханька з газавай плітой, шафкай, сталом і дзвюма табурэткамі. З кухні маленькі калідорчык вёў у вялікі пакой (прама) і спальню (направа). У зале, куды пасунуўся Юрась, стаялі круглы прыземісты стол, тры драўляныя крэслы з высокімі спінкамі, раскладная канапа, масіўная шафа з вісячым замком. Адно акно — тое, што глядзела на двор, — было звонку затулена аканіцай. Другое, што збоку вуліцы, завешана шчыльнымі шторамі. У левым, далёкім ад увахода, куце высіўся старадаўні трэльяж з мутнымі люстэркамі. Тэлевізара і якой-кольвек электронікі тут не было.

Юрась успёр на стальніцу скураную валізу, з якой прыйшоў, і пачаў вымаць з яе пажытак і ставіць побач. Там аказаліся дзве бутэлькі чырвонага віна, палка сухой каўбасы, ладны кавалак вяндліны, бохан «Нарачанскага» хлеба, цвёрды і плаўленыя сыры, а таксама шмат усялякіх кансерваў. Хлопец адправіўся на кухню, узяў з шафкі некалькі пляскатых талерак, два відэльцы, дзве сталовыя лыжкі, шаткавальную дошчачку і вярнуўся назад. Затым доўга і акуратна скрыляў мяса, каўбасу і сыр ды раскладаў па талерках. Парэзаўшы па­сля ўсяго і хлеб, ён зноў рушыў на кухню і прынёс адтуль два старамодныя фужэры, паставіў на стол. Завяршыў гэтую падрыхтоўку тым, што вывудзіў з валізы пачак сініх сурвэтак, успароў поліэтыленавую абгортку і паклаў побач з бутэлькамі, што ўзвышаліся пасярод закусі.

Пасля гэтага Юрась спрытна расклаў канапу, якая аказалася вельмі шырокай. Са спальні прынёс бурую, у сінюю клетку, коўдру і пакрыў ёй пацёрханую матэрыю канапы. Прыдзірліва агледзеў, падраўняў вуглы, разгладзіў зморшчыны. Кінуў позірк на стол, падышоў да яго і пераставіў некаторыя талеркі месцамі, пасунуў улева адну з бутэлек.

Знадворку, нягледзячы на вечар, стаяла непрадышная ліпеньская спякота, і ўнутры хаты было вельмі горача. З-за таго, што вокны не адчыняліся, паветра тут дужа застаялася і падавалася нездаровым. Пасля праведзеных аперацый з прадуктамі і канапай Юрась прыкметна стаміўся, узмакрэў і мусіў скінуць сваю нязменную джынсоўку і застацца ў майцы з кароткімі рукавамі і вульгарным, на ўсе грудзі, надпісам на англійскай мове, які завяршаўся клічнікам. Ён зірнуў на гадзіннік, які боўтаўся на правым запясці, і адзначыў, што ўжо без дваццаці дзевяць. Што ж, пакуль тое, можна перакурыць. Хлопец пацягнуўся да джынсоўкі, якую толькі што пачапіў на спінку крэсла, вывудзіў з кішэні бела-зялёны пачак, дастаў цыгарэціну, падкурыў, а тады паваліўся дагары на канапу. Хвіліны тры Юрась нетаропка ўбіраў у свае нездаровыя лёгкія тытунёвы дым і маляўніча выпускаў яго ў столь. Пры гэтым ягоны твар быў задуменна-расслаблены, на ім раз-пораз з’яўлялася і знікала загадкавая ўсмешка. Старонні назіральнік несумненна б адзначыў, што малады чалавек знаходзіцца ў добрым гуморы і, мабыць, чакае чагось дужа салодкага. І гэты назіральнік, канешне б, не памыліўся, бо роўна ў дзевяць гадзін бразнула клямка на ўваходных веснічках, нехта ледзь чутна перасек двор, ступіў на ганак і таргануў дзверы.

Юрась, які пачуў бразганне клямкі і рып весніц, імгненна падхапіўся з канапы і памкнуўся праз калідор, кухню і сенцы да ўваходных дзвярэй. Калі дзверы таргануліся, ён быў ужо напагатове і адразу ж адкрыў. Унутр увайшла асоба, апісваць якую трэба няспешна і з густам, а таму дачакаемся, пакуль яна пройдзе ўслед за Юрасём у асветленую трыма лямпачкамі залу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лесвіца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лесвіца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Лесвіца»

Обсуждение, отзывы о книге «Лесвіца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x