Михась Южик - Лесвіца

Здесь есть возможность читать онлайн «Михась Южик - Лесвіца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2007, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лесвіца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лесвіца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Лесвіца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лесвіца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А галоўнае, стала зусім ніяк з інтымнымі слодычамі, да якіх дужа прызвычаіўся дваццацігадовы Юрась і без якіх адчуваў сябе ну зусім абдзеленым і няшчасным.

Трэба было нешта кардынальна мяняць, і хлопец, пасля даволі доўгіх ваганняў, звярнуўся да заможнай сястры, наважыўся папрасіць грошай. Тамара не выказала цягам тэлефоннай размовы з братам асаблівай радасці ад яго просьбы, але і не адмовіла. Сказала, што выбера час і прызначыць месца сустрэчы.

Сёння яна, нарэшце, згадзілася з ім спаткацца, сказала, куды трэба неадкладна прыехаць. Юрась ахвяраваў сваім пасляабедзенным сном, яшчэ сяготаго з запланаванага недарабіў і, віхрам выскачыўшы з дому, памчаўся да аўтобуснага прыпынку.

Тамара, як і дамовіліся, чакала брата каля парку Чэлюскінцаў, на аўтастаянцы, што ў дварах за крамаю «Кветкі». Сядзела ў машыне разам з кіроўцам.

Калі Юрась таргануў запёртыя дзверцы, яна націснула кнопку і ўпусціла яго на задняе сядзенне. Вадзіцелю ж загадала:

— Віцёк, схадзі, дружа, прагуляйся хвілін на дзесяць.

— Добра, Тамара Паўлаўна, — замітусіўся і стаў выбірацца з машыны плячысты Віцёк. — Пайду цыгарэт падкуплю.

— Давай, — кіўнула Тамара.

Была яна ў цёмных летніх акулярах, з нейкай новай прычоскай, апранута, як заўсёды, з някідкім шыкам багатых людзей. На пяшчотнай шыі зіхацелі каменьчыкамі каралі. У салоне лунаў пах дарагіх духоў.

Юрасю, калі ён апынуўся ўнутры, стала дужа няёмка за сваю патрапаную і даўнавата не мытую вопратку, за пах мужчынскага поту.

Калі кіроўца выйшаў, Тамара замкнула дзверы. Таніраваныя шыбы былі да ўпору падняты. Такім чынам сястра з братам аказаліся надзейна адгароджаны ад знешняга свету. Абабіты мяккай матэрыяй салон добра гасіў вонкавыя шумы.

— Ты што, ужо зусім не голішся? — не паварочваючыся да брата тварам, спытала Тамара.

— Не. чаму. не зусім. — сумеўся Юрась і правёў далонню па двухдзённай шчэці. — Проста перад канцэртам так трэба. Для каларыту. Мы ж рокавы гурт.

— Ладна, давай да справы, — сказала дзелавітая сястра. — Ты, калі я пра­вильна зразумела, хочаш грошай, і грошай вялікіх.

— Не, ну чаму вялікіх. — прамармытаў Юрась. — Сто даляраў якіх. Мне б разлічыцца з даўгамі, а тады.

— Дык, значыць, для цябе сто даляраў — гэта невялікія грошы? — з’едліва ўсміхнулася сястра; яна працягвала глядзець не на суразмоўцу, а кудысьці на стык столі і лабавой шыбы.

— Ты ж ведаеш, якія цяперака цэны, Тамар! На элементарнае не хапае.

— А я ведаю, што большасць нашага насельніцтва столькі ў месяц не мае, колькі ты ў мяне за проста так просіш. І жывуць жа людзі — не паміраюць.

— Ды ну яго к чорту — так жыць! — горача зашаптаў Юрась. — Чым так гібець, дык лепей павесіцца. Ды аддам я табе, што ты баішся! Мне б толькі які месяц перацярпець, а там. — Тут ён запнуўся, бо якраз «там» не бачыў для сябе паляпшэнняў. — Словам, выручы, сястра. Век не забуду. Га? — І нахіліўся, лісліва зазіраючы Тамары ў твар, які ў акулярах быў нейкі адчужаны, нелагодны.

— А ты ведаеш, харошы мой брацік, што зарплата, якую афіцыйна ўстанавіў мне Пеця, складае ўсяго трыста даляраў, — суха сказала сястра. — Гэта тыя грошы, якімі я магу спакойна распараджацца. А я, паводле свайго статусу, не магу, напрыклад, вячэраць нідзе, акрамя як у дарагіх рэстаранах. Гэта, спадзяюся, ты разумееш?

— Ды кінь ты, Тамарка! — нечакана зрабіўся развязным брат. — Хіба я не ведаю, як гэта робіцца! У рэстаранах, дзе ты бываеш, усё запісваецца на бяздонны рахунак твайго Пятра Вацлававіча. Няўжо ж ты са свайго кашаля дастаеш? Ну, прабач, ніяк не паверу!

— Во, які ты, аказваецца, дасведчаны, — ажно прысвіснула сястра. — Усё ён, братка мой, ведае. — Яна зрабіла паўзу, а тады пачала з металічнымі ноткамі ў голасе: — І ўсё ж, брацік, гэта не мяняе сутнасці справы. Я Пятру Вацлававічу не жонка і вольна распараджацца яго сродкамі не маю права. Гэта ты сабе ўцямі. І тым больш не магу прасіць у яго грошай для здавальнення тваіх прыхамацяў.

— Ды якіх прыхамацяў, Тамар! — усклікнуў Юрась. — На хлеб не хапае, Богам клянуся!

— Так што, Юрчык, апетыты свае ты крыху зменшы.

Брат панура схіліў кудлатую галаву. Ён пачынаў разумець, што і тут не выгарала.

— Але, — прамовіла сястра сваім, выпрацаваным літаральна за месяц, уладарным голасам, — але я гатовая сціпла, па меры неабходнасці памагаць свайму брату.

Юрась страпянуўся, з надзеяй падняў галаву і стаў лавіць кожнае слова сястры.

— Я змагу табе памагаць, — пацвердзіла Тамара, — але толькі са сваіх кроўна заробленых грошай і, як ты павінен разумець, не часта. Больш таго, я магу зараз даць табе тыя сто даляраў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лесвіца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лесвіца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Лесвіца»

Обсуждение, отзывы о книге «Лесвіца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x