Михась Южик - Лесвіца

Здесь есть возможность читать онлайн «Михась Южик - Лесвіца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2007, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лесвіца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лесвіца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Лесвіца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лесвіца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вось такім я глупствам займаўся. Потым з’еў два марожаныя ў скверыку і патупаў убок ракі. Зразумела, у парк завітаў. Пабрадзіў. Народу там цяпер значна больш, чым раней, швэндаецца. Палац, па ўсім відаць, часткова адрэстаўраваны і адкрыты для наведвальнікаў. Ды я туды не пайшоў. Абмінуў і царкву. На тых алеях, дзе раней панавала ціша, цяперака шумяць і гамоняць людзі. І жуюць, жуюць несупынна. Хто марожанае заглынае, хто піражкі, хто салодкую вату на палачках. Непрыемна стала, і таму ля стаўка з лебедзямі надоўга не затрымаўся. Дый лебедзяў тых нешта не ўбачыў. Мо пахаваліся дзе?

І яшчэ я чаму спяшаўся, што ўжо шэсць гадзін стукнула, а хацелася па мосце на той бераг прайсці, на пляж, ды пакупацца ўдосталь. Я ж яшчэ спадзяваўся паспець на вечаровы мінскі цягнік. Але такая катавасія надарылася, што вось на пляжы гарую і неяк трэба скумекаць, як да ранку дабыць.

Канчаю пісаць, бо баліць рука — раз. А па-другое, сцямнела так, што перастаю разбіраць сваю пісаніну. Відаць, заўтра давядзецца дапісваць, як прыбуду на лецішча. А распавесці, што са мной здарылася, трэба абавязкова.

Ну ўсё. Нататнік у кішэнь. Рэчы ў рукі. І гайда ў вербалоз (я там ужо ямку ў нагрэтым пясочку выкапаў).

Не прастыць бы. Ды не быць з’едзеным камарамі.

18.07.200*

Ну вось і ладненька: на лецішчы я, у родных, так бы мовіць, пенатах. Дабраўся больш-менш удала і спяшаюся занатаваць учарашнія гомельскія падзеі, пакуль не забыў. Зараз самая спёка. На тэрмометры трыццаць тры. Ветру і аблокаў няма. Знадворку проста-такі невыносна, таму схаваўся ў хаце. Пакурваю, п’ю калодзежную ваду, ляжу на канапе. У руках агрызак алоўка.

Ну дык вось. Як перайшоў я на пачатку сёмай вечара мост цераз Сож, то падаўся налева, дзе людзей крыху меней. Там фермы высозныя ёсць, частка нясучай канструкцыі. Узыходзячы на мост, паглядзеў на іх, і перад вачыма паўстала карціна з дзяцінства: на гэтую верхатуру лезе хлапчук, адважна, упарта караскаецца; як толькі пабачыў яго, у мяне ногі падагнуліся і страш­на стала нават проста мост перайсці. Моцна мяне, дзесяцігадовага, тады гэта ўразіла — так, што потым кожнага разу ніякавеў перад Сожам і баяўся ўзняць позірк на тыя высозныя фермы. І цяпер, праз сорак пяць гадоў, нешта падобнае перажыў, хоць ніхто на тую верхатуру не лез.

Знайшоў я, значыць, месца на пляжы, распрануўся, ляжу, загараю. Рыхтуюся пайсці акунуцца. А народу не тое што меншае, а, наадварот, усё ідуць ды ідуць на пляж. Гэта, напэўна, пасля працоўнага дня, наўпрост са службы кіруюць. А на мяне чамусьці нейкі ступар найшоў: не магу насмеліцца ў сваіх сямейных трусах перад людзьмі паказацца. Так яшчэ, калі ляжу наўскрай, нішто, а каб да вады метраў дзесяць прайсці — саромеюся. Змагаўся я з жаданнем акунуцца і няёмкасцю, змагаўся ды драмануў. Ненадоўга, відаць, адключыўся, таму што не звечарэла за гэты час. Стаў я азірацца, ачуўшыся, — і нібы ў тумане ўсё. Твары, постаці, нават палац на тым беразе ледзь разбіраю. Ну, думаю, дагуляўся, Алегавіч, сонечны ўдар зарабіў. Але замест таго каб перабрацца ў цянёк, ускокваю і бягу да вады. Дапяў берага — і з размаху нырца. А, хто ведае, на Сажы амаль адразу глыбока, асабліва ў тым месцы, дзе я загараў. Ну і паплыў. Ды так шпарка, што не заўважыў, як на сярэдзіне апынуўся. І тут мяне жах разабраў: што ж я раблю! Стары, перагрэты на сонцы ды яшчэ на сярэдзіну ўспёрся. Сцепануў нагамі, тузануўся, ці не па пояс з вады выскачыў. І выразна бачу наступнае. Перада мной, за паловай шырыні ракі, на ўзгорку, як і належыць, высіцца палац Паскевіча. Промні позневечаровага сонца залоцяць яго. Але ўразіла тое, што голы ён, палац, няма дрэў, што прывычна яго атачалі. Няма паблізу людзей. Панічна зіркаю направа, налева — абсалютна пустая рака. Вада, бетон, пясок, і не відаць ніякае зеляніны. Вой як вусцішна стала мне! Закрычаў, і голас мой адзінока панёсся па роўнядзі. Аслабелі рукі і ногі. Не памятаю, як павярнуўся і пагроб назад, да пляжа. А цела з кожным узмахам цяжэе, ужо не магу галаву высока трымаць, ледзь паспяваю паветра ўцягваць. Так што не бачу, што там на пляжы, — ці гэтак жа пустэльна, як ля палаца. Плыву, а надзея на паратунак гасне, меншае. Неўзабаве перастаў канечнасці адчуваць. Не ведаў нават, грабу ці не. Напэўна ж, гроб, бо як бы інакш на вадзе трымаўся. І раптам заўважаю, што стаю я на цвердзі. Стаю па пояс у жыце. Тут падумалася, што памёр я і ўжо ў тагасвецці знаходжуся. Азіраюся і бачу вакол сябе вялізны жытнёвы палетак. Злева заходзіць сонца, залоціць калоссе, высвечвае крапінкі сініх валошак. Ні ракі, ні палаца і паміну няма. Пабрыў я па жыце. Казыча калоссе голыя грудзі, колюць каляныя сцёблы ступні. І ўжо страху няма. Незямное пачуццё нейкае. Як сонца кранулася лініі далягляду, стаў палетак спускацца ў лагчыну і хутка скончыўся. А за лугавінай убачыў я Сож. Пазнаў і месца, дзе апынуўся. Гэта ў двух кіламетрах ад пляжа, не меней. Тады і спрыт да мяне вярнуўся, і дзелавая разважлівасць. Як жа, апускаецца ноч, а я голы, без рэчаў і грошай, за трыста кіламетраў ад дома! Ух і памчаў я ўздоўж берага — спрынтэры так не бягуць. Заскокваю на апусцелы пляж. І цуд: рэчы мае ляжаць сабе мірненька, на мяжы пясочку і вербалозу, дзе я іх пакінуў. Шусь дрыготкай рукой у кішэнь штаноў: ёсць ён, кашалёчак радзіменькі! І нават пай­ка ў торбе ляжыць. Тут я і павячэраў салам, што яшчэ з лецішча вёз. Аднак жа на вакзал рашыў не ісці, а пераначаваць проста на пляжы. Усё адно да пяці раніцы цягнікоў не прадбачылася. Дый на рацэ спакайней, чым на вакзале. Ліхія чалавекі заўсёды там пажыву шукаюць, дзе людна. А якую пажыву знойдзеш ноччу на беразе? Карацей, зарыўся я ў пясочак пад нізкімі вербамі і, падагрэты знізу, няблага праспаў да світання.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лесвіца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лесвіца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Лесвіца»

Обсуждение, отзывы о книге «Лесвіца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x