Михась Южик - Лесвіца

Здесь есть возможность читать онлайн «Михась Южик - Лесвіца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2007, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лесвіца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лесвіца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Лесвіца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лесвіца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Не я паступіў бессаромна, — адказваў Вячаслаў Алегавіч на хаду, — а ты паводзіш сябе несалідна, калі гарлаеш на ўвесь калідор.

— А як жа мне, шаноўны, не гарлаць, калі ты ўсю сям’ю на вушы паставіў, калі жонка твая начэй не спіць, а я імчуся праз усю Беларусь з табой разбірацца!

Яны дайшлі да акон, Вячаслаў Алегавіч прыхіліўся спінай да прасценка, скрыжаваў рукі на грудзях, ганарліва ўзняў падбародак.

— Ну, цяпер скажы спакойна і толкам, чаго ты ад мяне хочаш, — прамовіў ён.

— Чаго я хачу? — спытаўся Павел Алегавіч, спыніўшыся ў метры ад бра­та. — Хм. Я хачу папрасіць цябе зняць акуляры.

— Што? — здзівіўся Вячаслаў Алегавіч. — Навошта?..

— Хачу паглядзець, што ў цябе з вачамі. Нейкія яны нездаровыя, — сказаў Павел.

— Ды што за глупства! — недаўмяваў брат. — Нармальныя ў мяне вочы. — Ён дурнавата ўсміхнуўся.

— Ну здымі, здымі. Гэта ж дзесяць секунд зойме, — настойваў брат.

— Ну... ладна... калі табе так важна... — Слаўка зняў акуляры. — Хаця не разумею цябе.

— Пакажы-пакажы... — Павел Алегавіч падаўся да брата, уважліва разглядаючы ягоныя вочы. — Так, так, так. А цяпер зірні ўверх, я хачу бялкі паглядзець.

Брат сказеліў зрэнкі дагары.

І тут Павел Алегавіч размахнуўся і знянацку заляпіў Вячаславу Алегавічу поўху. Па калідоры пранёсся гук ладнага плескача. Не паспеў настаўнік ачомацца, як атрымаў і другую, і трэцюю аплявуху. Схапіўся за левую шчаку — тую, якая прыняла ўдары.

— Ты што! — віскнуў ён. — Ды як ты пасмеў! Я...

— Пасмеў, братка, пасмеў, — пацвердзіў Павел Алегавіч, які быў прыкметна шчуплейшы за брата. — А каб не было непаразуменняў, скажу, што першая аплявуха табе — за Вольгу, другая — асабіста ад мяне, а трэцяя — за тваё непраходнае глупства. Уразумеў?

— Ды я. — абурана ўсклікнуў Слаўка. — Я міліцыю на цябе напушчу! Ды гэта ж нахабнае хуліганства!

— А давай, брат! Давай, засадзі брацельніка ў пастарунак. Веру, ты зможаш. Табе — чалавеку, які збрыдзіў жонцы жыццё, а потым папросту кінуў — гэта раз плюнуць.

— Гэта мая асабістая справа, і ты не маеш права ўмешвацца! Мне, калі хочаш знаць, апошнія гады было невыносна з ёй жыць! — Слаўка перабіраў у руках акуляры, поўныя шчокі яго скакалі (левая прыкметна пачырванела). — Я не магу існаваць у атмасферы татальнага недаверу! Я творчы чалавек і не жадаю жыць з зацятым матэрыялістам пад адным дахам.

— А-а-а! — узвіўся Павел Алегавіч. — Вось як ты загаварыў! Матэрыялізм табе, аказваецца, не даспадобы! Гэта, значыць, тое, што Вольга цябе дзесяцігоддзямі абмывала, абшывала, гаршкі начныя выносіла — ужо матэрыялізмам завецца? Цудоўна! А выходзіць, новая твая сужыцелька — асоба высокадухоўная, развітая ды вытанчаная? Якая ж ты пасля гэтага сволач!

— Ты мяне не свалачы! — асмялеў Слаўка. — Права такога не маеш. Гэтая жанчына ў тысячу разоў лепшая за вас усіх. Бо яна мяне разумее, з ёй мне цікава.

— Яшчэ б табе было з ёй нецікава, стары ты кабель! — перабіў яго брат і схапіў загрудкі. — Вось наўскідку скажу, што ёй гадоў сорак. Так?

Слаўка прамаўчаў.

— І яшчэ скажу, што ў яе ёсць байструкі ад папярэдняга хахаля і што твой заробак ім будзе вельмі дарэчы!

— Ты пашляк! — усклікнуў Вячаслаў Алегавіч. — Ды ты ведаеш, што.

— Маўчаць! — гаркнуў Багатка-малодшы, трымаючы суразмоўніка за кашулю. — І яшчэ вось што памятай, браце: калі гэтая маладзіца цябе выганіць вон, то не ўздумай прыперціся да Вольгі з павіннай. Узарумеў?!

— І не падумаю да яе прыйсці, што за лухта!

— А прыйдзеш ты абавязкова, — барвовы, жылісты, з потнай лысінай, напіраў на Славіка Павел, ціснуў да сцяны. — Прыйдзеш як міленькі: абарваны, брудны, абмочаны. Прасіцца будзеш прыніжана. І яна цябе пусціць, паршыўца. — Ён перавёў дух і працягваў: — Пусціць, прыгрэе, аблашчыць. І гэта ты, брыдкі чалавек, ведаеш цвёрда. Таму і сваволіш напрапалую, таму і выдурваешся, што ведаеш — усё даруе табе яна. Ды толькі памятай, брат, — я не дарую. І калі, не дай Бог, даведаюся, што ты да яе вярнуўся, прыеду і ўласнаручна з лесвіцы скіну. — Ён адпусціў братаву кашулю, якую добра памяў.

— Ну наконт гэтага можаш не хвалявацца, — з гонарам прамовіў Вячаслаў Алегавіч. — Назад я не вярнуся, хопіць з мяне. А твая пазіцыя, Павел, мне цяпер зразумелая. І калі ты сказаў усё, што хацеў, то дазволь мне пайсці і прадоўжыць заняткі.

— Ты пойдзеш, калі скажаш мне свой адрас і тэлефон.

— Гэта яшчэ навошта? Здаецца, цяпер мы чужыя людзі. Ты гэта амаль прамым тэкстам сказаў. — Вячаслаў Алегавіч насунуў акуляры і мерыўся ўжо рушыць да класа.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лесвіца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лесвіца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Лесвіца»

Обсуждение, отзывы о книге «Лесвіца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x