Михась Южик - Лесвіца
Здесь есть возможность читать онлайн «Михась Южик - Лесвіца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2007, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.
- Название:Лесвіца
- Автор:
- Жанр:
- Год:2007
- ISBN:нет данных
- Рейтинг книги:4 / 5. Голосов: 1
-
Избранное:Добавить в избранное
- Отзывы:
-
Ваша оценка:
- 80
- 1
- 2
- 3
- 4
- 5
Лесвіца: краткое содержание, описание и аннотация
Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лесвіца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.
Лесвіца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком
Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лесвіца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.
Интервал:
Закладка:
— Гэта не для мяне, а для Вольгі. Я ёй паабяцаў высветліць, дзе ты жывеш. — Павел Алегавіч сашчапіў рукі за спінаю і глядзеў спадылба.
— Не бачу такой неабходнасці. Я меў з ёй учора размову і давёў, што па рэчы прышлю чалавека. Тэлефанаваць жа на маю новую кватэру — гэта толькі непатрэбныя нерваванні. — І пайшоў міма брата: мажны, шавялюрысты, самавіты.
— Гэй, Славік! — пстрыкнуў пальцамі Павел. — А што, калі я зараз нікуды не пайду, дачакаюся заканчэння заняткаў і ўвяжуся за табой следам? Куды ты, радзімы, туды і я. Пабяжыш — і я пабягу. Сядзеш — і я прысяду. Гэтак да самага твайго жытла новага. Г а? Як табе такі варыянт?
— Ты гэтага не зробіш! — павярнуўся Слаўка да брата. Аднак у голасе яго была няўпэўненасць.
— Чаму ж не зраблю, Славік?! Якраз-ткі зраблю. — Павел Алегавіч з лагоднай усмешкай стаў набліжацца да брата. — Што ж мне можа зашкодзіць? Часу ў мяне дастаткова. Бегаю я хутчэй за цябе. Дый, папраўдзе, раззлаваў ты мяне, дружа, вой раззлаваў! Начаваць жа табе ўсё адно прыйдзецца недзе. Так што хочаш не хочаш, а прывядзеш мяне да свае сужыцелькі. Скандальны ж нораў мой ты, браток, ведаеш. Вой насваруся, вой выкажу гэтай жанчынцы ўсё, што пра цябе ведаю. Усе падрабязнасці, так бы мовіць.
— Ты гэтага не зробіш, — прамямліў зніякавелы брат.
— Мабыць, не ўсё ж яна пра цябе ведае, га? — працягваў куражыцца Павел. — Ты ж, нябось, ёй як навуковец прадставіўся, як біёлаг-натураліст. Мо рукапісам яна тваім захапілася, антрапалагічным тваім даследаваннем? Нездарма ж ты яго з сабою забраў. А я, браток, цябе ў іншым святле прадстаўлю — у непрывабным, паўсядзённым, матэрыялістычным святле. Грашкі-грашочкі твае ўзгадаю, заганныя звычкі.
Павісла паўза. На ўкормлены Славікаў твар напаўзала грымаса роспачы. Павел жа прыязненька ўсміхаўся.
— Дый пра мяне, брата твайго, ці ведае твая пасія? — доўжыў ён мардаваць няшчаснага Слаўку. — Характар жа ў мяне не мядовы. Як дазнаецца, што я за чалавек, то, мусібыць, і да цябе свае адносіны перагледзіць?.. Га? Псіхічныя ж адхіленні — яны ў генах закладзены. — Ён замаўчаў, хітра прыжмурыўшыся, назіраў за рэакцыяй брата.
Той стаяў слупам і тарашчыўся праз свае тоўстыя акуляры.
— Што, поўныя штаны налажыў?! — засмяяўся Павел Алегавіч. — Не дрэйф — нікуды я за табой не пайду. Патрэбны ты мне, як ваўку сена. Ідзі да сваіх вучняў, калі можаш чаму-небудзь вартаму навучыць. Бяжы да сваёй каханкі, калі ты ёй так патрэбны. Не стану я аб цябе пэцкацца, не перажывай. — Павярнуўся і пайшоў не азіраючыся.
Вячаслаў Алегавіч, калі брат збочыў на лесвіцу і знік з вачэй, яшчэ з паўхвіліны стаяў на тым самым месцы. Затым прайшоў у прыбіральню, вымыў з мылам рукі, апаласнуў твар, прычасаўся перад люстэркам. На шчацэ, па якой пляснуў гэты нахабнік, дзякаваць Богу не збіраўся ўтварыцца сіняк, амаль што сышла і чырвань.
Прыдзірліва сябе агледзеўшы, настаўнік выйшаў з прыбіральні і скіраваў у клас, дзе яго зачакаліся вучні.
Заняткі працягваліся.
З дзённіка...
17.07.200*
Яшчэ сёння раніцай і падумаць не мог, што тут апынуся. У Гомелі я. На тым беразе Сожа. На пляжы, за мостам. Ужо вельмі позна і цёмна. Рака заціхае. Карыстаючыся ясным заходам сонца, крэмзаю ў нататніку. Ледзь разбіраю літары.
Зранку памчаўся ў школу, застаў Слаўку і меў непрыемную з ім размову. Ды што там непрыемную — ударыў брата па твары! Так і падскочылі пухлыя шчокі, закалыхаліся. І ніколькі не сорамна. Вось жа, паршывец, нам удружыў! Сядзіць ціха, а думае ліха. Яго, аказваецца, даўно Вольга не здавальняла. Ён, аказваецца, жыць у такой абстаноўцы не мог. Але затаіўся, каварны, чакаў, пакуль падвернецца якая спагадлівая ды чулая — да якой прысуседзіцца можна. Ух, ненавіджу такіх людзей. Хоць брат ён кроўны, а не сорамна мне ні слоў гэтых, ні таго, што яго па фізіяноміі пляснуў. Натуралюга хрэнаў! Ад такіх усё зло на зямлі. У іх заўсёды мараль ззаду стаіць. Зарэжуць не маргнуўшы, абы паглядзець, якое ў цябе нутро, абы цікаўнасць сваю наталіць.
Наогул натуралістаў бы перавешаў. Выводзяць новыя пароды жывёл, хваляцца, што паспрыялі агульнаму дабрабыту. Возьмем, напрыклад, свінню. Бегалі яе продкі па лесе, жалуды жэрлі, карэньчыкі. Вольным паветрам дыхалі. А чалавек іх узяў ды ў хлеў запраторыў. У цёмны, смярдзючы. На ўсё жыццё. Я цябе, маўляў, кармлю, а ты радуйся. А што, каб чалавека самога ад нараджэння да скону ў душны катух засадзіць ды прымусіць пад сябе апраўляцца? А потым зарэзаць і зжэрці, смакуючы паляндвічку разам з ненагляднымі сыночкамі-дочачкамі? Вось вам і любасць, і чалавечнасць, і паэзія, ёрш тваю дваццаць! Уся наша высокаўзнёслая культура на банальным мясе трымаецца, на крыві і пакутах бязвінных жывёл. Ды каб проста так забівалі — не, спачатку пасадзяць у клетку, катуюць няволяй, а тады ласкавенька так па горле нажом. А пасля перадачы здымаюць кулінарныя, распавядаюць, як смачней мяса тых замучаных жывёл гатаваць. У фартушках чысценькіх, з нарукаўнічкамі — паласуюць мілыя жанчынкі гэтае мяса нажамі. Затое як хто чалавека заб’е — лямант адразу, войканне. А што гэты чалавек з’яўляецца нашчадкам мучыцеляў зямной фауны, штодзённым пажыральнікам жывой плоці — пра гэта ніхто і не думае. Дык прабач, калі ты штодня кроў і плоць паядаеш, то ўжо не крыўдуй, што нехта і цябе прыб’е мімаходзь. Жах! І чым глыбей задумваешся, тым больш разумееш, што жыццё наша — гэта нейкі згустак крывадушнасці, подласці і насілля.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка:
Похожие книги на «Лесвіца»
Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лесвіца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.
Обсуждение, отзывы о книге «Лесвіца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.