Михась Южик - Лесвіца

Здесь есть возможность читать онлайн «Михась Южик - Лесвіца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2007, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лесвіца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лесвіца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Лесвіца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лесвіца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але цяперака спакою ім не відаць. Ух і ашаламіў я Ксюху прэтэнзіяй на кватэру! Вядома ж, нічога не буду рабіць, пужануў толькі. Аднак слова не верабей. Вылецела, растрывожыла, скаланула. Так ёй, задзіры, і трэба. Будзе знаць, як дзядзьку падлюгам аблайваць. Цяпер нервуйся, псіхуй, начамі не спі. І Артурчыку так наўпрост адразу не скажаш. Мо дзядзька пажартаваў, а любаму мужу — галаўны боль? Не, упэўнены, што ў сабе будзе насіць. Нават маці пакуль не наскардзіцца.

Ды не шкада пляменніцу ні на грам. Заслужыла. Хай не будзе чэрствай такой.

Перажываю адно за Вольгу. Хоць і чужыя мы па крыві, а фактычна бліжэйшая мне яна, чым і Слаўка, і Ксюха. Ды хай не бядуе. Вернецца гэты боўдзіла праз некалькі тыдняў. Расшалопае яго новая пасія, што гэта за чалавек, і выставіць у адных сподніках. Хто ж так, як Волька, яго глядзець будзе? Ніхто.

А па мне б, дык баба з воза — кабыле свята. Сышоў — значыць, лёгкага ветру табе, шаноўны Вячаслаў Алегавіч. Але ж і назад, дружа, не ўздумай прасіцца. Ды не такая, трасца яго бяры, братавая. Пусціць блуднага сына. Ёй пан патрэбны. Яна па прыродзе сваёй — рабыня і не можа, каб камусьці не дагаджаць. На гэтыя катэгорыі, дарэчы, усё чалавецтва падзелена: на дабрадзеяў і спажыўцоў, на валадароў і нявольнікаў. Не дай Бог такая сям’я, дзе абодва кіраваць хочуць. Гэта не сям’я, а крывавае поле бою. Як у мяне з Веркай. Кахаў я яе калісь? Сумняваюся. Патрэбная была, жаданая як жанчына. Ды гэта па маладосці. А старэеш, прывыкаеш сужыцельстваваць. Тут нават скандалы, звады, нянавісць — як бы дарагія, свае, неадрыўныя. Не можаш, халера, без сужыцеля, які б ён кепскі ні быў. Разводзіцца з ёй і не думаю, бо мы і так у фактычным разводзе. А распачнеш гэтую валакіту, то ў дзяльбу ўлезеш, займееш лішні галаўны боль. Ну яго ў пекла. Дый на дзяцей, гэтых недарэкаў-аболтусаў, калі развядуся, апошні ўплыў страчу. Тады мяне ўніз зусім перастануць пускаць. Лесвіцу прыбяруць, праём замуруюць. Хе-хе. Ну ў цябе, брат Багатка, і трызненні пайшлі. Начныя фантазіі.

А трэба б хоць на трохі заснуць. Каб быць перад размовай са Слаўкам свяжэйшым. Ух і скажу я гэтаму тыпу! Хаця з яго ж, бессаромніка, як з гусі вада.

Гэх, з’ехаць як найдалей! На які востраў?

20

Як ні баяўся Павел Алегавіч праспаць патрэбны час, усё ж абудзіўся а палове дзевятай. Падхапіўся, ускочыў у штаны і, не апрануўшы нават кашулі, памкнуўся ў прыхожую. На кухні гаспадарыла Вольга, было чуваць, як бяжыць з крана вада і соўгаюцца каструлі.

Багатка, не вітаючыся з гаспадыняй, напяў абутак, шчоўкнуў замком, тузануў дзверы і куляй вылецеў з кватэры.

Па горадзе рушыў спачатку трушком, а затым пабег наўзгалопам. Ён нагадваў дзядзьку, які займаецца ранішнімі прабежкамі дзеля здароўя, толькі замест спартыўных штаноў чамусьці адзеў мятыя касцюмныя, а замест красовак — летнія прагулачныя туфлі. З гэтай прычыны многія прахожыя здзіўлена глядзелі яму ўслед.

Вахцёрскую Павел Алегавіч прамінуў імгненна, паколькі вартаўніца цётка Адэля гэтым разам адсутнічала. Стрымгалоў узбег на другі паверх, прамчаўся па калідоры, ірвануў дзверы пад нумарам «204»...

Перад ім адкрылася такая карціна: чалавек сем вучняў, сярод якіх пераважалі дзяўчаткі, прывольна займалі парты бліжэй да задняй сцяны. Пярэднія рады парт, а таксама настаўніцкі стол апанавалі ўсялякія чучалы звяроў, рыб і птушак. На дошцы вісела некалькі яркіх плакатаў. Па гэтых плакатах і вадзіў указкай Вячаслаў Алегавіч, калі ўварваўся брат. Настаўнік так і замёр з узнятай рукой, і на яго самавітым твары, за акулярамі, мільгануў страх.

— Вячаслаў Алегавіч, — сказаў нечаканы госць, вокамгненна ацаніўшы абстаноўку, — выйдзі, калі ласка, на пару слоў. — Ён ветліва ўсміхнуўся дзецям, што скіравалі на яго свае позіркі, і выйшаў з класа.

У калідоры, як толькі браты аказаліся сам-насам, Павел Алегавіч запытаўся сурова і голасна:

— Дык што ж гэта ты, добры чалавек, удумаў, расказвай.

Слаўка зірнуў на яго праз акулярныя шкельцы і з годнасцю прамовіў:

— Што ты маеш на ўвазе, Паша?

— А вось толькі дурку не трэба ламаць, лады?! — пасунуўся да яго Павел Алегавіч і стаў усутыч. — Ты цудоўна разумееш, пра што я кажу.

— Ну спачатку давай адыдзем ад класа, — спакойна прамовіў Вячаслаў Алегавіч. — Бо я бачу, што ты настроены крычаць і скандаліць, а я, прабач, не хачу, каб мае вучні ўсё гэта чулі. — І рушыў налева, дзе калідор пашыраўся і меў шэраг акон.

— Ага! — затэпаў за ім малодшы брат. — Ты не хочаш, каб яны чулі! Значыць, разумееш, што паступіў бессаромна!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лесвіца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лесвіца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Лесвіца»

Обсуждение, отзывы о книге «Лесвіца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x