Михась Южик - Лесвіца

Здесь есть возможность читать онлайн «Михась Южик - Лесвіца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2007, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лесвіца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лесвіца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Лесвіца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лесвіца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ды што гэта я ў філасофію ўдарыўся, далібог. Не пра тое ж хацеў пісаць. Тым больш што паўгадзіны таму сам уволю сала наеўся. Тады ж мяне сумленне не мучыла. Узяў, разгарнуў «ссабойку» — ды з хлебам тое сальцо ўмалаціў. Дарма што разлезлае. Вось так яно, Алегавіч. Не красамоўнічаць трэба, а жэрці добрае сала, як я, ды цешыцца свежанькімі дзяўчаткамі, як Пецька Жыгоцкі. І тады ўсё нармалёва будзе: добры сон, цудоўнае самаадчуванне, светлыя думкі.

Свят, свят, свят (гэта я перажагнаўся), бо нельга нанач імя Жыгоцкага памінаць, як у царкве — д’ябла. Тым больш што ночка ў мяне будзе нялёгкая — пад адкрытым небам, з камарамі ды сырасцю.

Ну дык паясню, як я тут апынуўся.

Гэта ўжо на бічаўскім вакзале стукнула мне ў галаву не ў Мінск ехаць, а ў Гомель. Падумалася, што да яго ж і ста кіламетраў не будзе. А тут і цягнік падыходзіў, а мінскага яшчэ было чакаць і чакаць. Хуценька купіў білет і паехаў.

Гадоў сорак у Гомелі не бываў. А ў дзяцінстве — ці не кожнае лета. Дык вось дай, думаю, наведаю дарагія сэрцу мясціны. Калі яшчэ надарыцца такі выпадак? Можа, ніколі. Гэта як некаторыя людзі, жывучы ў Піцеры, у Эрмітаж не могуць схадзіць. Так і паміраюць, не пабачыўшы гэтай раскошы. Таму што пад бокам яна была. Здаецца, у любы момант можаш пайсці, ды ўсё замінае нешта. Засмоктвае побытавае балота.

Ну гэта — так, лірычныя адступленні. А насамрэч чаму я ў Гомель падаўся? А таму, што праверыць адну штуку хацеў. Мяне ж у дзяцінстве бацькі зазвычай у сярэдзіне лета сюды адпраўлялі. Да дзядзькі Валодзькі, матулінага стрыечнага брата. Слаўка — той любіў у піянерлагерах лета бавіць. А я ненавідзеў іх і маліў бацькоў, якія працавалі і глядзець мяне не маглі, да дзядзькі ў Гомель пусціць. Дзядзька інвалід быў, аднаногі, на пенсіі. Ён мне заўсёды радаваўся. Як і сям’я ягоная — жонка і два сыны.

Дужа любіў я Гомель у сярэдзіне лета. Сонечны, цёплы, у густой зеляніне, з магутнай чыставоднай ракой, з жоўтымі пляжамі. Гэта быў курорт для мяне. Хачу — з суседскімі хлапчукамі па горадзе гойсаю. Хачу — адзін кудысь выпраўлюся, хоць за горад, на далёкія старыкі з вудаю. Парк асабліва любіў, парк над Сожам. Успомніліся мне на бічаўскім вакзале яго велічэзныя дрэвы, цяністыя алеі, ставок з лебедзямі і масток праз яго. А галоўнае, палац успомніўся, што высіцца над ракою. Жоўты, прыгожы, велічны. З ракі яго асабліва добра відаць, з таго берага Сожа.

Адным словам, сеў на цягнік і праз паўтары гадзіны выйшаў у Гомелі. Пахадзіў па вулках знаёмых, у дворыку дзядзькавым пабываў. Чужыя людзі цяперака ў іхняй кватэры жывуць, а дзядзька, лічы, гадоў дваццаць як у зямельцы. Не вытрымаў, бядак, скону малодшага сына ад банальнай ангіны. Дваццаць восем гадоў хлопцу было. Бяда. А за год да таго і цётка мая памерла. Сын жа дзядзькаў, старэйшы, напэўна, у Нарыльску жыве з сям’ёй. Дакладней, павінен жыць. Бо абарвалася ў мяне з ім сувязь гадоў пятнаццаць назад.

Дык вось пра тую штуку скажу, дзеля якой, па сутнасці, у Гомель паехаў. Больш за сорак гадоў таму, будучы падлеткам, схаваў я ў кладцы аднаго дома пятак — манеціну ў пяць тадышніх капеек. Я і раней, разлічваючы наступным годам вярнуцца, манеты ў розных месцах хаваў. Так і тады было. Пятак 1961 года. Запомніў.

Дворык той — у цэнтры горада, у вуглавым доме, на перасячэнні добра вядомых кожнаму гамельчуку вуліц. Там закутак у двары ёсць, паміж сцяной дома і гаспадарчай цаглянай будовай, у якой калісьці дровы захоўваліся. Гэты закутак раней быў зарослы крапівой, бадзякамі ды іншай дрэнню. Я прабраўся туды і паміж другой і трэцяй цаглінай ад выступа, у сёмым радзе кладкі, манетку засунуў. Спадзяваўся праз год дастаць.

І вось сёння, гадзін у пяць вечара, я такі дабраўся да запаветнага дворыка. Праз столькі гадоў! Спачатку збянтэжыўся, пабачыўшы, як ён змяніўся. Гас­падарчай той будыніны — і паміну няма. На яе месцы — пляцоўка і аўтамабілі стаяць. Я туды. Травянога зарасніку ўздоўж патрэбнай мне сцяны таксама нямашака. Усё роўненька, вымецена, вычышчана. Але ж выступ на муры, ад якога я вёў адлік, — той самы. Я вызначыў сёмы рад кладкі, падскочыў і зазірнуў у шчылінку між другой і трэцяй цаглінай. Не відаць нічога. Адшукаў сухую галінку, абскуб і давай калупаць у шчылінцы. Доўга выскрабаў нанесе­ны ветрам пыл і крупінкі цэглы. На бяду каля машын людзі круціліся. Спінай іх падазроныя позіркі адчуваў. Ды, дзякуй Богу, хвіліны праз тры выкаціўся пятачок. Шэра-чорны, запылены. Але ж мой, той самы, 1961 года. Адціраў я яго, ужо з двара выскачыўшы. Радаваўся як дзіцё. Пятачок у кашэль паклаў. Дабяруся дадому, вычышчу да бляску і недзе на відным месцы прыладжу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лесвіца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лесвіца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Лесвіца»

Обсуждение, отзывы о книге «Лесвіца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x